Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як толькі выздаравее, адвязу яе да Пампоніі Грэцыны, — кажа Вініць.

— І гэта будзе тым лепш, што Пампонія ляжыць хворая. Казаў мне пра гэта сваяк Аўлюсаў, Антыстыюс. Тут тым часам будуць дзеяцца такія рэчы, што людзі забудуцца пра вас, а ў сянняшніх часах найшчаслівейшыя тыя, пра каго ўсе забыліся. Хай Фартуна будзе вам сонцам зімою, а ценем улетку.

Гэта сказаўшы, пакінуў Вініція ягонаму шчасцю, а сам пайшоў распытаць Тэоклеса пра жыццё й здароўе Лігіі.

Але ёй ужо небяспека не пагражала. У вязніцы дабіла б яе гнілое паветра й нявыгады, але цяпер даглядала яе найруплівейшая апека, дастатак, а нат і камфорт. Па загаду Тэоклеса цераз два дні пачалі выносіць яе ў агароды, акружаючыя віллу, дзе прабывала доўгі час. Вініць убіраў ейную лектыку ў анемоны, а злашча ў ірысы, каб прыгадаць ёй атрыюм у доме Аўлаў. Не раз гутарылі ў цянёчку, пабраўшыся за рукі, пра даўны боль і трывогі. Лігія талкавала яму, што Хрыстус наўмысна вёў яго праз пакуты, каб змяніць ягоную душу й падняць да сябе, а ён згаджаўся й адчуваў, што ў ім нічога не засталося з даўнейшага патрыцыя, які не прызнаваў іншага права акрамя собскага жыцця. Але ў гэных успамінах не было нічога горкага. Здавалася ім абаім, што цэлыя гады прайшлі над іхнімі галавамі, што тая страхотная мінуўшчына засталася ўжо далёка па-за імі. Цяпер атуляе іх супакой, якога ніколі перад тым не адчувалі. Нейкае новае жыццё, надта салодкае і ўтульнае, ішло да іх і авалодвала імі. У Рыме цэзар мог сабе буяніць і наганяць трывогу ўсяму свету, а яны, чуючы над сабою апеку без параўнання магутнейшую, не баяліся ўжо ні ягонай злосці, ні дзікіх шалаў, як бы ён перастаў быць іхнім валадаром, іхняга жыцця й смерці. Раз, на надвячэрры, пачулі яны рыкі львоў у віварыях. Калісь гэта Вініція праймала трывогаю, як злавесная варажба — цяпер пераглянуліся толькі ўсмешліва ды паднялі абое вочы да вячэрніх зораў. Іншы раз Лігія, не могучы ад слабасці яшчэ хадзіць, засынала, закалыханая агародняю цішынёю, а ён сядзеў пры ёй і, углядаючыся ў спячае аблічча, мімахоць думаў, што гэта ўжо не тая Лігія, якую спаткаў у Аўлаў. Вязніца й хвароба знасілі часткова ейную прыгажосць. Тады, у Аўлаў, і пасля, калі прыйшоў адбіраць яе ў Мырыямы, была так цуднай, бы статуя, бы кветка; цяпер твар ейны стаўся амаль не празрысты, рукі зблажалі, фігура зблажала ад хваробы, вусны збляднелі, і вочы нат выдаваліся менш блакітнымі, чым тады. Залатавалосая Эўніка, якая прыносіла ёй кветкі і каштоўныя тканіны для прыкрывання ног, выглядала пры ёй, бы цыпрыскае боства. Эстэта Пятроні дарма намагаўся вышукваць у ёй даўныя прывабы і, паціскаючы плячыма, думаў у душы: ці варты быў гэны цень Элізэйскіх палёў такіх захадаў, болю й пакутаў, якія амаль не высмакталі жыццё Вініцію?

Але Вініць, які любіў цяпер ейную душу, яе адну толькі кахаў цяпер тым больш і, калі сядзеў пры заснуўшай, бачыў у ёй увесь свет.

LXIX

Вестка пра цудоўную ашчаду Лігіі хутка разнеслася сярод ацалеўшых ад паграму хрысціян. Вызнавальнікі пачалі сходзіцца, каб аглядаць тую, над якою яўна аказалася ласка Хрыстовая. Прыйшоў насамперш Назарка з Мырыямай, у якіх дагэтуль хаваўся Апостал Пётр, а за імі прыходзілі іншыя. Усе разам, поспал з Вініціем, Лігіяй ды хрысціянскімі нявольнікамі Пятронія, слухалі з увагай расказу Урсуса пра той голас, што адазваўся ў ягонай душы і загадаў яму змагацца з дзікім зверам, і ўсе адыходзілі з льгою й надзеяй, што Хрыстус, аднак, не дазволіць выкараніць да астанку сваіх вернікаў на зямлі, пакуль Сам не прыйдзе на страшны суд. І гэна надзея падтрымоўвала іхнія сэрцы, бо пераслед не ўціхаў і дагэтуль. Каго толькі публічны голас паказваў як хрысціяніна, таго гарадскія вігілы воміг хапалі ў вязніцу. Ахвяр, праўда, было ўжо менш, бо агул вызнавальнікаў быў ужо вылаўлены й вымучаны, а хто ўцалеў, той або ўцякаў з Рыму, каб на далёкай правінцыі перачакаць буру, або старанна хаваўся, не адважваючыся збірацца на супольныя малітвы інакш, як у арэнарыях за горадам. Аднак жа яшчэ сачылі іх, і хоць фактычна ігрышчы былі скончаны, перахоўвалі іх на наступныя або судзілі паадзіночна. А хоць народ рымскі не верыў ужо ў іхнюю віну, дык аднак жа агалошвалі іх за непрыяцеляў чалавецтва й дзяржавы, і эдыкт супраць іх трываў у даўнай сіле.

Апостал Пётр праз доўгі час не смеў паказацца ў доме Пятронія; урэшце, аднак, аднаго вечару Назар паведаміў, што прыйдзе. Лігія, якая ўжо магла сама хадзіць, і Вініць выбеглі на спатканне яго й пачалі абнімаць яму ногі, а ён вітаў іх з расчуленнем тым больш, што няшмат яму засталося ўжо авечак у гэным статку, над якім даў яму ўладу Хрыстус ды над доляй якога плакала цяпер ягонае сэрца. Дык вось жа, калі Вініць сказаў яму: «Вучыцелю, дзякуючы табе Збаўца вярнуў мне яе!», ён адказаў: «Вярнуў яе дзеля тваёй веры дый дзеля таго, каб не замоўклі ўсе вусны, славячыя Ягонае імя». І, мусіць, думаў тады пра тыя тысячы дзяцей сваіх, параздзіраных дзікім звяр’ём, пра тыя крыжы, якімі набіты былі арэны, ды пра тыя слупы вагністыя ў агародах Бестыі, бо гаварыў гэта з вялікаю жаласцю. Вініць і Лігія зацемілі таксама, што валасы ягоныя збялелі зусім, цэлая постаць прыгнулася, а ў абліччы гэтулькі меў суму й цярпення, як бы сам прайшоў тыя пакуты й боль, праз якія прайшлі ахвяры шалёнага людажэрства Нэрона. Але абое разумелі ўжо, што, калі Хрыстус сам паддаўся пакутам і смерці, не можа ўхіліцца ад яе ніхто. Аднак жа балела ім сэрца, гледзячы на Апостала, прыгнечанага векам, працай і болем. Дык Вініць, які за некалькі ўжо дзён маніўся спаткацца з Пампоніяй і далей ехаць на Сіцылію, пачаў прасіць яго, каб разам з імі выехаў з Рыму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x