Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ведаў, у якой частцы гораду пачаўся пажар, думаў аднак, што затыбранскі квартал, густа забудаваны, поўны складоў дрэва і драўляных будаў, дзе прадавалі нявольнікаў, быў першай ахвярай агню. У Рыме пажары здараліся даволі часта, падчас якіх здараліся часта і гвалты, рабаўніцтвы, злашча ў кварталах, заселеных паўбарбарскім пралетарыятам, дык што магло дзеецца на такім Затыбры, гняздзе галіты, паходзячай з усіх канцоў свету? Тут праз голаў Вініція прамігнуў магут Урсус, але што ж мог зрабіць хоць бы не чалавек, а тытан з пякельнай сілай агню? Пагроза бунту нявольнікаў была таксама злыбядою, якая ад давён-даўных душыла цэлы Рым. Расказвалі, што сотні тысяч тых людзей лятуціць аб часах Спартакуса і чакае толькі нагоды, каб збройна выступіць супраць гныбіцеляў. І вось нагода падаспела! Магчыма таму, што ў горадзе разам з пажарам кіпіць разня і вайна. Можа, нат і прэторыяне па загаду цэзара кінуліся на горад і мардуюць. Валасы сталі дыбам на галаве Вініцію. Прыгадаў сабе ўсе гутаркі аб гарадскіх пажарах, якія часта чуў пры двары цэзара, прыгадаў сабе ягоныя скаргі, што мусіць апісваць толькі з фантазіі пажар Троі, ягонае дакаранне Тыгэліна, які падручаўся падпаліць Анцыюм або адмысловы драўляны горад, урэшце, ягоныя нараканні на Рым і смуродлівую затху Субуры. Так! Гэта, няйначай, ён загадаў спаліць горад. Ён адзін толькі мог адважыцца на гэта, так як адзін Тыгэлін мог падручыцца выканання падобнага загаду. А калі Рым гарыць па загаду цэзара, дык хто ж можа заручаць, што і жыхарства не будзе з падобнага загаду выгублена? Людаед быў здольны і да такога зверства. Дык — пажар, бунт нявольнікаў і рэзь! Што за пекла! Што за нетра стыхіяў і людское закатнасці! А ў гэтым усім — Лігія! Енк Вініція зліваўся з храплівым енкам каня, які, рвучы пад гору да Арыцыі, гнаў ужо астанкамі сіл.

Хто яе вырве з агню, хто выратуе? Вініць аж прылёг да каня, ушчаміўшы пальцы ў грыву, гатовы быў кусаць конскі карак. У пэўным моманце нейкі коннік, што гнаўся з процілеглага боку да Анцыюма, крыкнуў, мінаючы яго: «Рым гіне!» — ды паімчаўся далей. Да вушэй Вініціевых даляцела толькі шчэ слова «багі», рэшту заглушыў тупат капытоў. Тое слова ацвярозіла яго. Багі!.. Вініць падняў голаў, выцягнуў рукі да зорнага неба і пачаў маліцца: «Не вас заклікаю, якіх святыні валяцца, але Цябе!.. Ты сам цярпеў, Ты адзін міласэрны! Ты адзін разумеў людскі боль! Ты прыйшоў на свет людзей навучаць літасці, дык акажы ж яе цяпер! Калі Ты такі, якім называюць Цябе Пётр і Павал, дык паратуй мне Лігію. Вазьмі яе на рукі і вынесі з полымя! Ты можаш гэта! Аддай мне яе, а я Табе аддам кроў. А калі не хочаш мне гэтага зрабіць, дык зрабі гэта для яе. Яна Цябе мілуе і на Цябе спадзяецца. Абяцаеш жыццё і шчасце пасмяротнае, але шчасце пасмяротнае не ўцячэ, а яна паміраць яшчэ не хоча, дай жыццё ёй!

Вынесі яе з Рыму на сваіх руках. Ты ж можаш, хіба не жадаеш!..»

Перапыніў, бо чуў, што далейшая малітва магла змяніцца ў пагрозу, а баяўся абразіць Боства тады, калі ласка і літасць Ягоная найбольш была патрэбнай.

Спалохаўся такое думкі і, каб не дапусціць да галавы ані ценю гразьбы, пачаў зноў сцёбаць каня, тым болей, што белыя муры Арыцыі на палове дарогі да Рыму засвяцілі ўжо перад ім у месячным водбліску. Незабаўна пралятаў міма святыні Мэркура ў гаю перад горадам. Відаць, ужо ведалі тутака пра няшчасце, бо перад святыняй панавала суталака. Вініць пралётна згледзеў на сходах і між калюмнамі рой людзей з светачамі ў руках, якія ціснуліся пад апеку боства. Дарога не была так парожная і вольная, як за Ардэяй. Натаўп ішоў, праўда, да святыні бакавымі сцежкамі, але і на галоўным гасцінцы стаялі грамады, якія хутка ўцякалі перад разгоненым ездаком. З гораду далятаў гоман. Вініць уляцеў туды, бы віхар, паваліўшы й сталачыўшы на дарозе некалькі людзей. Навокал цяпер акружылі яго крыкі: «Рым гарыць! Горад у вагні! Багі, ратуйце Рым!»

Конь спатыкнуўся, стрыманы моцнаю рукою Вініція, і асеў назад перад гасподаю, дзе стаяла змена. Нявольнікі, казаў бы спадзеючыся гаспадара, стаялі перад гасподай і на ягоны загад рушылі навыперадкі па новага каня, а Вініць, бачачы аддзел дзесяці конных прэторыянаў, якія, мабыць, ехалі да Анцыюма з весткамі, падбег да іх і пачаў пытаць: — Каторая частка гораду гарыць?

— А ты хто такі? — спытаў дзясятнік.

— Вініць, вайсковы трыбун і аўгустыянін! Адказвай, галавой рызыкуеш!

— Пажар, спадару, пачаўся ў крамах пры Вялікім Цырку. Як мы выязджалі, быў ужо ў вагні цэнтр гораду.

— А Затыбра?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x