Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Подзіву годная Пятроніева спрытнасць зацвердзіла ўва ўсіх перакананне, што ягоны ўплыў перажыве ўсе іншыя. Не ўяўлялі сабе, як цэзар без яго мог бы абыйсціся, з кім бы мог гутарыць аб паэзіі, музыцы, цыркавых рэкордах і ў чыіх вачах шукаў бы апрабаты для сваіх твораў. А Пятроні з свомаю сабе раўнавагай не надаваў, здавалася, ніякае ўвагі свайму становішчу. Быў, як заўсёды, павольны, лянівы, дасціпны і скептычны. Часта выклікаў у людзей уражанне чалавека, які кпіць з іх, сябе, з цэзара і з усяго свету. Часам не шчадзіў прыганы ў вочы й самому цэзару, і калі іншыя ўважалі смеласць ягоную задалёкай або проста згубнай, ён так нечакана ўмеў яе выкруціць, што абярталася на ягоную карысць, будзячы ўва ўсіх подзіў і перакананне, што няма такое сітуацыі, з якое Пятроні не мог бы выкруціцца з трыумфам. Раз больш-менш у тыдзень па прыездзе Вініція з Рыму цэзар чытаў у вузкім коле ўступ з сваёй «Троікі», а як кончыў ды прагрымелі воклічы захаплення, Пятроні ў адказ на пытальны позірк цэзара адазваўся: — Дрэнь! Аж просіцца ў агонь!

Сэрцы прысутных замерлі ад жаху, бо Нэрон ад дзяцінства не чуў ніколі такога асуду; толькі твар Тыгэліна заіскрыўся радасцю. Вініць збялеў, бо думаў, што Пятроні, які ніколі не быў п’яны, цяпер, як на бяду, упіўся.

А Нэрон мядовым трэмолавым галаском, у якім звінеў плач зраненае самагоднасці, пытае: — Што ж ты тут знайшоў нядобрага?

Пятроні насеў на яго: — Не вер ім, — адазваўся, паказваючы рукою на прысутных, — яны нічым не знаюцца. Пытаешся, што нядобрае ў тваіх вершах? Калі хочаш праўды, дык скажу табе: добрыя яны для Віргілія, добрыя для Авідыя, добрыя нат для Гомэра, але не для цябе. Табе не можна такіх пісаць. Той пажар, які апісваеш, заслаба гарыць, твой агонь заслаба паліць. Не слухай падхлебніцтва Люкана. Яму за такія самыя вершы прызнаў бы я генія, але не табе.

А ведаеш чаму? Бо ты вялікшы за іх. Каму багі далі столькі, колькі табе, ад таго можна больш вымагаць. Але ты лянуешся. Жадаеш прыдрамаць пасля прандыюма замест прыседзець над работай. Ты ж можаш стварыць твор, аб якім свет да сяння не чуў, і дзеля таго кажу табе ў вочы: напішы лепшы!

І гаварыў гэта тонам нядбальным, як бы кпіў, а разам і дакараў, але вочы цэзара займгліліся раскошай, ён сказаў: — Багі далі мне крыху таленту, але далі й нешта больш: сапраўднага знаўцу і прыяцеля, які адзін умее праўду гаварыць у вочы.

Сказаўшы гэта, выцягнуў сваю пукатую, пакрытую іржавым валоссем руку да залатога кандэлябра, зрэквіраванага ў Дэльфах, каб спаліць вершы.

Але Пятроні выхапіў іх.

— Не, не! — кажа. — Нат і няўдалыя належацімуць да людства. Пакінь іх мне.

— Ну дык дазволь адаслаць іх табе ў пушцы майго помыслу, — адказаў, сціскаючы яго, Нэрон. А па хвіліне гаварыў далей: — Так, маеш рацыю, мой пажар Троі мала гарыць, слаба пячэ. Я думаў, што як дараўняюся да Гомэра, дык і годзе. Нясмеласць і недацэньванне сябе заўсёды мне перашкаджалі.

Ты мне адкрыў вочы. Але ведаеш, чаму так ёсць, як ты кажаш? Рэзьбяр, творачы статую, шукае сабе мадэлю, а я ж не меў мадэлю. Я ніколі не бачыў гораду ў вагні, дзеля таго мой опіс бляды, бяспраўдны.

— Згадзіся з тым, што трэ, аднак, быць вялікім мастаком, каб гэта разумець.

Нэрон задумаўся і цераз часіну пытае: — Адкажы мне, Пятроні, на адно пытанне: ці ты шкадуеш згарэўшае Троі?

— Ці шкадую?.. На кульгуна-мужа Венеры! Хто б таго шкадаваў! І скажу табе чаму: Троя не згарэла б, калі б Праметэй не абдарыў людзей агнём і калі б грэкі не аб’явілі Прыяму вайны; бо каб не было агню, Эсхілос не напісаў бы свайго «Праметэя», роўна як без вайны Гомэр не напісаў бы «Іліяды», а мне больш даспадобы, каб існавалі «Іліяда» і «Праметэй» замест мясціны праўдападобна сціпленькай і бруднай, у якой цяпер сядзеў бы нейкі сасланы пракуратар і нудзіў бы цябе сварнёю з арэопагам.

— Вось што значыць разумна гаварыць! — адазваўся цэзар. — Для паэзіі й мастацтва можна й трэба ўсё прысвяціць. Шчаслівыя ахайяне, што прыдбалі Гомэру змест для «Іліяды», і шчаслівы Прыям, які аглядаў гібель айчыны! А я? Я не аглядаў гораду ў полымі.

Настала хвіліна маўчання, перарваў яе ўрэшце Тыгэлін: — Я ж табе казаў, цэзар, выдай загад, а спалю Анцыюм. Або ведаеш што? Калі табе шкада гэтых віллаў і палацаў, загадаю спаліць караблі ў Остыі або збудую табе на Альбанскім прыгор’і драўляны горад, у які сам пусціш полымя. Хочаш?

Нэрон пранізаў яго вокам пагарды.

— Я глядзеціму на драўляныя буды ў агні? У цябе, Тыгэлін, зусім выветрыўся глузд! Бачу пры гэтым, не надта цэніш мой талент і маю «Троіку», калі думаеш, што нейкая іншая ахвяра была б для яе завялікая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x