Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, Лігія, гаварыў Павал, а Пятроні на гэта: «Гэта не для мяне», — і, прыкідваючыся сонным, выйшаў, на адходным толькі дакінуў: «Для мяне лепш мая Эўніка, чым твая навука, юдэйчык, але не хацеў бы з табою вайны весці на словах». Затое я слухаў слоў Паўлавых усёй душою, а як гаварыў пра нашых жанчын, цэлым сэрцам захапляўся тою навукаю, з якое ты вырасла, бы лілейка з вогкае раллі. І пералічаў у думках: Папея кінула двух мужоў дзеля Нэрона, Кальвія Крыспініла, Нігідыя ды амаль усе, якіх ведаю, акрамя аднае Пампоніі, матачылі, гандлявалі верай і жанімскай прысягай, і адна толькі ты, толькі мая, не адступіць, не звядзе, не прыгасіць вогнішча, хоць бы мяне звяло і адступіла ад мяне ўсё, чаму давяраў. І пытаў сябе ў душы: чым жа адудзячуся табе, калі не міласцю ды пашанай? Ты не чула, як я тамака ў Анцыюме гутарыў бесперастанку з табою, моў з прысутнаю. У сто разоў больш люблю цябе за тое, што ўцекла тады ад мяне з дому цэзара. Не хачу ягоных раскошаў і музыкі, хачу цябе толькі аднае. Даволі будзе аднаго твайго слова, а выедзем адгэтуль далёка.

А яна, не аднімаючы галавы ад ягонага пляча, падняла вочы як бы ў задуменні на срэбныя верхавіны цыпрысавыя і адказала: — Добра, Марк. Ты пісаў мне пра Сіцылію, дзе і Аўлы маняцца асесці на старасць… Вініць з радасці не даў дакончыць: — Так, любка мая! Нашыя гаспадаркі ляжаць па-суседску. Чароўны гэта бераг, дзе клімат, як мёд, а ночы яшчэ яснейшыя, чым рымскія, упаяючыя… Там жыццё й шчасце — гэта амаль тое самае.

Ды пачаў лятуцець пра будучыню: — Там можна забыцца пра турботы. Шпацыравацімем у гаі, у аліўніках, у цяньку. О Лігійка! Што за раскоша кахацца, галубіцца, разам любавацца морам і небам, разам аддаваць шанаванне міламу Богу, дабро тварыць навакол і справядлівасць!

Змоўклі абое, загледжаныя ў будучыню; ён туліў толькі яе штораз мацней да сябе, а на руцэ ягонай мігацеў ад месяца залаты рыцарскі пярсцёнак.

У работніцкай убогай частцы гораду ўсе ўжо спалі, панавала цішыня.

— Ты дазволіш мне спатыкацца з Пампоніяй? — спытала Лігія.

— А няўжо ж. Адведвацімем іх, запрашацімем да нас. Хочаш, дык забярэм да сябе Апостала Пятра? Ён прыгноблены векам і працаю. Павал нас адведваціме, наверне Аўла Плаўцыя, і як ваякі закладаюць калоніі ў далёкіх краёх, так мы заложым хрысціянскую калонію.

Лігія ўзяла руку Вініція і хацела далікатна пацалаваць, але ён, шэпчучы, як бы баючыся спалохаць шчасце, бараніўся: — Не, Лігія! Не! Я цябе павінен цалаваць і вяльбіць, дай ты мне руку.

— Кахаю цябе.

Ён прыціснуў вусны да ейных белых, як язмін, рук, і праз хвіліну чулі толькі біццё сваіх сэрцаў. У паветры ні шораху, цыпрысы, моў мёртвыя, казаў бы й яны затрымалі дыханне ў грудзях… Нараз неспадзяваныя раскаты грому разарвалі паветра. Лігія жахнулася, Вініць выпраставаўся і супакойвае: — Гэта львы ў віварыях рыкаюць… І пачалі абое наслухоўваць. За першым раскатам паўтарыўся другі, трэйці, дзесяты, з усіх бакоў і кварталаў. У горадзе часамі бывала да тысячы львоў пры розных арэнах, і не раз, упіраючыся мызамі ў клетку, такім спосабам агалошвалі сваю тугу да вольнасці й пустыні. Так тужылі й цяпер, пераклікаючыся рыкам на цэлы горад. Нейкая злавесная й панурая пагроза тоілася ў гэтым, і Лігія, ад якое прагнаў ясную й спакойную візыю будучыні, слухала гэты рык з дзіўным жахам і сумам.

Але Вініць абняў яе моцнаю рукою і пацяшае: — Не бойся. Ігрышчы блізка, дык усе віварыі перапоўнены.

І пайшлі абое ў дамок Ліна пад марш штораз магутнейшых рыкаў львоў.

XL

У Анцыюме тым часам Пятроні штодня трыумфаваў над усімі аўгустыянамі, якія ўвіхаліся за ласкамі цэзара. Уплыў Тыгэліна змалеў зусім. У Рыме, дзе трэ было спратваць людзей, якія выдаваліся небяспечнымі, абдзіраць іх маёмасць, рабіць палітыку, ладзіць відовішчы, задзіўляючыя пышнатою ды благім густам, а ўрэшце заспакойваць дзікія прымхі цэзара — Тыгэлін, спрытны і адчайны, быў безумоўна патрэбен. Але ў Анцыюме, сярод палацаў, красуючыхся ў ажурах мора, цэзар жыў жыццём Гэллады. Ад самага рання да вечара чыталі вершы, дыскутавалі аб іхняй будове і стройнасці, захапляліся ўдалымі сказамі, цікавіліся музыкай, тэатрам, адным словам, усім тым, што стварыў і чым упрыгожыў жыццё грэцкі геній. У такіх абставінах беспрыраўнальна больш, чым Тыгэлін і аўгустыяне, адукаваны Пятроні — гумарыста, вымоўны, поўны субтэльнага адчуцця і густу — мусіў здабыць перавагу. Цэзар патрабаваў ягонага таварыства, цікавіўся ягоным поглядам, раіўся падчас творства і прыязніўся жывей, чым калі йнакш. Асяроддзю выдавалася, што ўплыў ягоны асягнуў канчатковую перамогу, што прыязнь між ім і цэзарам будзе сталай, трываціме многія гады. Тыя нат, што калісь недалюблівалі элеганцкага эпікурэйца, пачалі яго цяпер акружаць і дбаць пра ягоныя ласкі. Сёй-той быў нат шчыра задаволены ў душы, што верхаводзіць чалавек, які сапраўды ведаў, хто чаго варты, і падхлебніцтва ўчарашніх ворагаў прыймаў з усмехам скептычным, але ці то праз лянівасць, ці праз вытворнасць не мсціўся і магутнасці свае не выкарыстоўваў на чужую згубу ці шкоду. Бывалі моманты, калі згубіць мог і Тыгэліна, але ён воліў яго высмейваць як невука й грубіяна. Рымскі сенат адпачываў, бо ўжо ад паўтара месяца не было ніводнага прысуду смерці. І ў Анцыюме, і ў Рыме расказвалі, праўда, дзівосы пра распусныя выдумкі цэзара і ягонага фаварыта, але кожны воліў мець над сабою цэзара вымудраванага, чым абыдлячанага ў руках Тыгэліна. А Тыгэлін з галавы сходзіў і хісліва сумняваўся, ці не зрачыся зусім уплываў, бо цэзар не раз адзываўся, што ў цэлым Рыме і між усімі прыдворнымі ёсць толькі дзве душы, якія разумеюцца, ды двух сапраўдных гэленцаў: ён і Пятроні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x