Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лігія слухала, уставіўшы ў яго свае блакітныя вочы, падобныя пры месячным бляску да містычных кветак, ды так араселыя, бы кветкі.

— Так, Маранька! Праўда! — пацвердзіла, прытуляючы мацней голаў да ягонага пляча.

І ў гэнай хвіліне чуліся абое надта шчаслівымі, бо разумелі, што апрача кахання лучыць іх яшчэ нейкая іншая сіла, салодкая і непераможная адначасна, праз якую само каханне становіцца чымсь непрамінальным, непадлеглым змене, расчараванню, здрадзе, а нат смерці. Сэрцы іхныя зверыла моцная пэўнасць, што насуперак негадзі яны не перастануць кахацца і належаць да сябе. Гэта давала ім нявыказаны супакой. Вініць уяўляў пры тым, што гэтае каханне не толькі чыстае і глыбокае, але і цалкам новае, якога свет дагэтуль не ведаў і даць не мог. Тварыла яго ў сэрцы юнака ўсё: і Лігія, і навука Хрыстова, і пасвята месяца, ціха дрэмлючая на цыпрысах, і пагодная ноч, так што ўсётвор увесь быццам ім быў перапоўнены. Па хвіліне зноў пачаў гаварыць прыцішным дрыжачым голасам: — Ты будзеш душою мае душы і будзеш мне найдаражэйшаю ў свеце.

Згодна біцімуць нашыя сэрцы, адна будзе малітва й адна ўдзячнасць Хрысту. О, мая дарагая! Разам жыць, разам салодкага Бога хваліць і чакаць па смерці новага шчаснага святла, што ж лепшае можна ўявіць! Дзіўлюся з сябе, як гэта я раней гэтага не разумеў! І ведаеш, што мне цяпер здаецца? Гэтая навука паканае ўсіх. За дзвесце-трыста гадоў прыйме яе ўвесь свет: людзі забудуць пра Ёвіша, і не будзе іншых багоў акрамя Хрыста ды іншых святынь акрамя хрысціянскіх. Хто ж бы не спагадаў сабе шчасця? Ах! Чуў я гутарку Паўла з Пятроніем, і ці ведаеш, што ў канцы Пятроні сказаў? «Гэта не для мяне», але нічога больш адказаць не ўмеў.

— Скажы, што Павал яму гаварыў? — просіць Лігія.

— Было гэта вечарам, у мяне. Пятроні пачаў, як звычайна, жартаўлівую гутарку, а Павал кажа яму: «Як можаш, мудры Пятроні, пярэчыць існаванню і ўваскрэшанню Хрыста, калі не было тады яшчэ цябе на свеце, а Пётр і Ян бачылі Яго, дый я бачыў, едучы да Дамаску? Дык перш хай твая мудрасць выкажа, што мы лгуны, тады можаш запярэчыць нашаму свядоцтву». Пятроні адказвае: «Пярэчыць я не думаю, бо ведаю, што дзеецца шмат рэчаў таёмных, якія сцвярджаюць людзі, веры годныя, але што іншае — адкрыццё новага чужаземнага Бога, а што іншае — прыняцце Ягонай навукі. Не хачу ведаць нічога, што б магло мне папсаваць жыццё, збурыць гожасць ягоную. Гэта малаважна, ці нашы багі праўдзівыя, важна тое, што ўсё ж такі яны прыгожыя, весела нам пры іх і бестурботна». Тады Павал талкуе так: «Адкідаеш навуку справядлівасці й міласэрнасці, баючыся жыццёвых турботаў, а падумай, Пятроні, ці жыццё вашае іставетна ёсць бестурботнае? І ты, і ніхто спаміж найбагацейшых ды найважнейшых не ведае, кладучыся вечарам, ці не прачнецца ўзаўтра з прысудам смерці. А скажы: калі б цэзар вызнаваў гэтую навуку, якая дамагаецца міласці й справядлівасці, ці ж тваё шчасце не было б больш пэўным? Табе шкада ўцехаў, а ці ж не было б тады жыццё весялейшым? Даражыце гожасцю жыцця і хараством, вось жа, калі набудавалі вы столькі прыгожых святынь і статуяў на гонар бостваў злых, мсцівых, распусных і хвальшывых, дык чаму ж бы не даканалі гэтага ў гонар адзінага Бога міласці і праўды? Хвалішся сваёю добраю доляй, вяльможнасцю, раскошамі, але ж ты мог бы таксама быць і бедным, бяздольным, паміма высокага паходжання, а тады лепей бы табе сапраўды было на свеце, калі б людзі вызнавалі Хрыста. У вашым горадзе нават жа і пачэсныя родзічы, не хочучы турбавацца гадаваннем дзяцей, часта выкідаюць іх з дому, дзе іх падбіраюць чужыя сем’і, называючы іх «гадаванцамі».

Мог жа й ты апынуцца такім вось гадаванцам! Ды гэтага проста не магло б здарыцца з табою толькі тады, калі б твае родзічы жылі паводле нашай навукі. А калі б ты, дачакаўшыся мужнага веку, ажаніўся з каханаю жанчынай, напэўна хацеў бы, каб яна была табе вернай да смерці. А тым часам глянь, што ў вас робіцца, колькі сораму, колькі ганьбы, колькі матацтва жанімскаю вернасцю!

Адыж вы ўжо самі дзівіцёся, калі знойдзецца ў вас жанчына, так званая «унівіра». А я табе кажу, што тыя, якія Хрыста ў сэрцы насіцімуць, не зломяць вернасці мужом, так як і мужы дахаваюць яе жонам. Вы ж не верыце ні вашым валадаром, ні вашым бацьком, ні жонам, ні дзецям, ні слугам. Перад вамі дрыжыць увесь свет, а вы дрыжыце перад уласнымі нявольнікамі, якія ў кожнай хвіліне могуць вайною абурыцца на вашае гныбіцельства, як не раз ужо бывала. Багаты ты — расстанешся з багаццем, малады — узаўтра загадаюць паміраць. Ты кахаеш, а тут тоіцца супраць цябе здрада; раскашуешся вілламі і статуямі — узаўтра можаш быць выгнаным на пустыню Пандатарыі; маеш тысячы слугаў, а тыя слугі ўзаўтра могуць з цябе кроў выпусціць. А калі так дзеецца, дык як жа можаце быць спакойнымі, шчаслівымі і радасна жыць? А вось я агалошваю навуку, якая наказвае валадаром любіць падданых, гаспадаром — нявольнікаў, нявольнікам — служыць з міласці, рабіць справядлівасць і міласэрнасць, а за гэта абяцана ім шчаслівасць безбярэжная, моў бясконцае мора. Дык як жа можаш, Пятроні, казаць, што навука гэтая псуе жыццё, калі яна яго наладжвае, калі і сам ты быў бы ў сто разоў шчаслівейшым і спакайнейшым, каб яна агарнула свет, як агарнула яго вашае рымскае ўладства».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x