Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I сапраўды, той зімой да Язэпіхі мы болей не хадзілі. Праўда, буркі моршчылі, напускалі штаны на халявы, шапкі насілі так, што невядома, як яны толькі на галаве трымаліся, а на пагулянкі — ні нагой.

I вось надышло лета. Гульбішчы выбраліся з хат на вуліцу. Цяпер каля кожнага двара клуб, абы толькі роўнае месца было, дзе скакаць, і лавачка для гарманіста. I, вядома, самае лепшае летам месца для танцаў — гэта драўляны мост на шашы. Тут такую сербіянку можна адстукаць на дашчаным насціле, на ўсё сяло будзе чуваць. Толькі грузавікі іншы раз перашкаджаюць. Прыходзіцца даваць ім дарогу.

Але мост — гэта не для нас з Санькам. Тут і нагу можна застраміць, і публіка занадта высакародная — усе абутыя. Як 6ачыш без пальцаў застанешся, калі наступіць каторая.

Каля той жа Язэпіхі — народ прасцейшы. Тут і босую можна выбраць, і танцуюць на голай зямлі, утаптанай нагамі, быццам ток у гумне. Пыльна на гэтых танцах, як на малацьбе. Нездарма з моста жартуюць з тых, хто гуляе каля Язэпіхі:

— Абцерушы пыл з вушэй!

Але і каля Язэпіхі не кожнай скажаш: «Хадзем патанцуем». Спачатку на ногі трэба паглядзець, ці не ў чаравіках, інакш атрымаеш ад варот паварот. Абутыя — фанабэрыстыя, не кожная яшчэ і пойдзе.

А мы і не вельмі з гэтай прычыны бядуем. У нас свае вечарынкі — на Скокавай прызбе. Выйдзе з хаты Лёшка з балалайкай і дрынкае паціху. Аднакласніцы нашы збяруцца: Каця, Сонька, Ганка і амаль усе астатнія. I ўсе мы тут роўныя, усе басанож — смела бяры любую. Толькі танцоры мы з Санькам пакуль што лыкавыя, тупаем, як казлы. Таму нікога і не бяром, самі з сабой танцуем ды дзяўчат штурхаем, быццам незнарок. I больш за ўсё Кацю з Сонькай.

Лёшка — музыкант хвацкі. Ён трымае фасон не горш Косціка: перад кожным танцам спачатку падрынкае, падцягне струны, а потым ужо і зайграе. А ўмее ўсё: і польку, і сербіянку, і страдание. Болей таго — недзе днямі пераняў з патэфоннай пласцінкі танга. «Пырскі шампанскага» называецца.

Спачатку гэтых «пырскаў» ніхто не ўмеў танцаваць, але потым дзяўчаты неяк сваім розумам дапялі — і пайшлі таптаць мурог! Танга дык танга. Такога моднага танца, мабыць, не ведае нават мост, не кажучы пра Язэпіху.

Адным словам, нашы з Санькам танцавальныя справы ідуць вельмі добра. Мы тут галоўныя завадатары, жартаўнікі і перасмешнікі. Няма нам сапернікаў. Большыя хлопцы на нашых дзяўчат глядзець не хочуць. Калі каторы і падыдзе, прыгледзіцца ў цемры, дык толькі рукой махне:

— А-а, падлётачкі!

Так вераб'ёў называюць, калі тыя пачынаюць вучыцца лятаць. А па-нашаму, дык дзяўчаты добрыя. Мы нават думаем, а ці не запрасіць і сапраўды каторую на танец. Я з Кацяй бы пайшоў, ды баюся, адшые. I наогул не проста тэта — вось так узяць і пайсці...

Санька — хлопец смелы, а тут таксама пасуе, не адважыцца на такое першы. Скажуць потым — кавалер. Калі б так як-небудзь, каб непрыкметна было: у час танца «разбіць пару», ці што? Сядзім мы збоку ад усіх, шэпчамся і раптам:

— Салют, хлопцы! Што ў вас тут, танцы?

Паднялі мы вочы і знямелі ад здзіўлення: афіцэр — не афіцэр, генерал — не генерал, а хто такі, не пазнаем. А ён нас, відаць, як аблупленых ведае.

— Ну як, Іван, справы? Што, Санька, чуваць?

Прыгледзеліся — Юрка Калдоба, нашага ўчастковага сын. Ліха ведае, калі мы яго бачылі. Кажуць, ён разам з бацькам нейкі час у арміі служыў. Дома ў Юркі пасля смерці маці нікога не засталося, вось і забраў яго бацька да сябе ў часць. Спачатку хадзіў ён там за сына палка, а калі бацька дэмабілізаваўся, Юрку аддалі ў ваеннае вучылішча, у нейкае падрыхтоўчае. I вось стаіць ён перад намі і красуецца. Куды там Лёньку з Лапціна да яго! Сінія суконныя штаны з чырвонымі кантамі, зялёны фрэнч з бліскучымі гузікамі, пагоны з пазалотай, як на абразах, а на галаве такі картуз, які нам з Санькам і не сніўся. Маленькі, усяго з палец шырынёй, пакрыты чорным лакам казырочак і, нібы рэшата, туга нацягнуты верх. А калі б вы паглядзелі, як гэта ўсё сядзіць на галаве! Цудам трымаецца недзе там, на патыліцы. Пра чаравікі і гаварыць няма чаго: хромавыя.

Нечаканае з'яўленне на нашай пагулянцы такога маладога вайскоўца ўразіла не толькі нас з Санькам. У прадчуванні нечага незвычайнага прытаілася і прызба, і лавачка, сціхла вясёлая гамана. А ён прайшоўся ўздоўж прызбы, фарсіста прыстукваючы абцасамі і раз-пораз ківаючы, быццам конь, калі той адганяе аваднёў, паздароўкаўся з кожным за руку і адразу ж ушыўся паміж дзяўчат. Смыка сапхнулі з лаўкі, і ён, падышоўшы да нас з Санькам, здзівіў яшчэ адной падрабязнасцю Юркавага шыку:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x