Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Або возьмем штаны. Няважна, што на іх латкі і ззаду, і на-перадзе, важна — як ты іх носіш. Другі ўпіхне штаніны ў буркі і ходзіць, што той целяпень. У сапраўднага ж малайца, такога, як я ці Санька, штаны заўсёды будуць з напускам. Крыху па-цыганску яны звісаюць над буркамі, і тады гэтых самых бурак меней відаць, і здаецца, што гэта не буркі, а сапраудныя боты.

Але мне і Саньку ўсё ж далека да Ахрэмавага Лёнькі з Лапціна, які ходзіць гуляць да падлюбскіх дзяўчат. Кажуць, яго бацька прывёз з Германіі ледзь не поўную салдацкую торбу іголак і прадае іх на базары. Цяпер Лёнька ходзіць, як асэсар: у сапраўдных хромавых ботах і нават з наручным гадзіннікам. Адсюль, мабыць, і пайшла тая прымаўка — апрануты з іголачкі.

Фарсіць Лёнька перад нашымі хлопцамі страшэнна. Праўда ці не, а пра яго такое расказваюць. Ідзе гэта Лёнька да падлюбскіх дзяўчат, а на дарозе свіння ляжыць. Вось ён спыніўся і кажа:

— Марш з дарогі, а не то як дам новым ботам пад дыхавіцу, дык праз пяць мінут здохнеш!

Пры гэтым Лёнька нібыта, стоячы перад свіннёй, паказаў ёй новы бот і паглядзеў на свой гадзіннік.

Можа, гэта і выдумалі ад зайздрасці, але я сам іншае бачыў. Лёнька — хлопец большы за нас, ва ўсю цыгаркі смаліць. Вось Чыжык і папрасіў у яго раз закурыць. Дык Лёнька абмацаў кішэні і адказаў:

— Няма. Папяросы ў тых штанах забыўся.

Адным словам, штаны мае рабы і яшчэ двое ў бабы; штаны мае сіні, яшчэ трое ў скрыні.

А як хвацка ўмее Лёнька насіць свае боты! Наваксуе іх так, што яны аж сонечных зайчыкаў пускаюць, потым сцісне халявы гармонікам, апусціць па самыя шчыкалаткі і ідзе як піша: рып-рып, рып-рып. Праўда, боты гармошкам ён носіць не кожны дзень. Відаць, надакучвае. Тады ён адварочвае халявы ледзь не напалавіну, каб усе бачылі, які там спадыспаду белы скураны паднарад.

Гледзячы на Лёньку, і мы пачалі рабіць са сваімі буркамі розныя фокусы. Першы ўзяўся Смык. На уроках ён не слухаў настаўнікаў, рабіў толькі разумныя вочы, каб думалі, што слухае, а сам увесь час пад партай «прывучаў» рукамі свае буркі быць гармоністымі. Выйшла люба-дорага паглядзець. Ідучы дамоў, Пецька фарсіў на ўсю вуліцу. Нават хада у яго змянілася, стала крыху расхлябанай, як і ў таго лапцінскага франта.

Дык Пецьку добра. У яго буркі тонкія, з чорнай матэрыі, ваты пакладзена скупа, таму і моршчацца легка. А вось Санька свае з шынялёвага сукна цэлы тыдзень моршчыў. Ледзь-ледзь дабіўся свайго. Але дабіўся-такі. I зусім стаў іншы абутак. Цяпер Санька ніжэй пояса падобны на вайскоўца: зялёнае галіфэ навыраст і буркі гармонікам. Хоць ты на тыя бахілы шпоры чапляй.

А ў мяне справы дрэнь. Вельмі шырокія халявы. Санька і Смык свае прыціснуць, і яны за лыткі трымаюцца. А я свае як ні прыціскаю, пройдзеш крыху — і няма гармоніка. Тады я, як Лёнька, зрабіў адвароты. Паднарады, праўда, у мяне не скураныя, але таксама белыя, са старой ільняной посцілкі. Здалёку паглядзець, выгляд даволі зухаваты, можна на вечарынку ісці.

Так мы аднойчы вечарам і зрабілі. Згармонілі буркі, Санька ўскінуў сваю шапку на патыліцу, я сваю — на левае вуха, і падаліся. Было месячна і марозна. У хатах і зямлянках палілі нанач грубкі, і ў нерухомым паветры белыя дымы стаялі вялізнымі каламі. Снег пад нагамі рыпіць на ўсю вёску.

Да вайны танцы былі ў царкве, у якой камсамольцы адкрылі клуб. Цяпер у царкве ні акон, ні дзвярэй, і дзяўчаты звычайна збіраюцца ў чыёй-небудзь хаце. Дамаўляюцца на ўсю зіму за пуд бульбы з кожнай. Адным пуды бацькі даюць, а другія бяруць іх крадком, калі дома няма дарослых. На танцы хочацца, што ты зробіш? Ёсць такія, што сама галодная будзе сядзець, толькі пусці яе польку адстукаць.

А хлопцам добра. 3 іх гаспадары платы не пытаюць. Мы можам завярнуцца і на другую вечарынку пайсці. Не адна яна на сяле — амаль на кожнай вуліцы. А самая бліжэйшая ў старой Язэпіхі. Туды мы з Санькам і шыбуем. Дакладней будзе сказаць, крадземся, як начныя зладзеі. Не так гэта проста першы раз на пагулянкі ісці. Ці мала хто можа ўбачыць? Можна настаўніцу сустрэць ці нават дырэктара. I хто-небудзь з дзяўчат убачыць, дык на ўсю школу раззвоніць. Тады на попел ад сораму згарыш. Скажуць, а яшчэ камсамольцы.

Суседцы на вочы трапішся, таксама бабцы ў вушы ўвядзе. А тая ўжо не праміне падкусіць.

— Што,— скажа,— захаласцякаваў?

I невядома яшчэ, як на гэта бацька паглядзіць.

Словам, многа можа чалавек мець непрыемнасці, калі ён першы раз ідзе на вечарынку.

I Санька, пакуль мы краліся паўз платы, такую брахульку прыдумаў. Хіба мы ідзём гуляць? Мы ідзём праверыць, ці не гуляе хто-небудзь з нашага класа. Праверым і пойдзем дадому. Трэба нам тая гулянка як зайцу стоп-сігнал.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x