Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут добра напалена грубка, і ў цесным пакойчыку горача, аж млосна. Варвара, маладая і прыгожая жанчына, сустрэла мяне так ветліва, быццам даўно чакала ў госці. На стале дыміцца гарачая бульба і ляжыць апетытны селядзец. Мяне чамусьці аж занудзіла, і ў вачах заляталі рознакаляровыя мухі.

Ісці есці? Есці я не буду, я не галодны.

— Нічога слухаць не хачу,— строга сказала Варвара і пацягнула за руку,— ідзі за стол.

Што яны — смяюцца? Буду я есці ў чужых, каб што падумалі. Не было гэтага ніколі і не будзе. У мяне вочы не сабачыя. Праўда, калі б не Каця, калі б тэта Санька тут быў, то, можа, яшчэ б і згадзіўся. А так няхай лепш не просяць. Я не галодны.

Варвара нарэшце здалася і звярнулася да Каці:

— Прасі ты. Гэта твой госць.

Каця пачырванела, нібы мак, нават канапелек стала не відаць і неяк ваўкавата буркнула:

— Ну хадзем...

Каб я ведаў, дык лепш бы і не заходзіў. Сораму не абярэшся. Не галодны я. Не хачу.

Але на чай з ледзянцамі мяне ўсё-такі ўпрасілі. Чай — гэта не ежа, чай — гэта вада, чайку можна папіць, калі ім так ужо хочацца. К чаю Варвара непрыкметна падсунула мне лусту хлеба, і я неяк непрыкметна яе праглынуў. Відаць, забыўся, што не хачу.

А пасля вячэры — новая напасць. Куды гэта мы пойдзем супраць ночы ў мароз і завею? Жартачкі гэта нам? Нікуды нас Варвара не пусціць, няхай мы не думаем.

Мне толькі не хапала, каб хлопцы смяяліся, што цемры спужаўся. Мне не хапала, каб потым зяцем якім-небудзь дражнілі. Ды і як гэта я застануся, а Санька з дзяўчатамі пойдзе?

Кацю ўсё-такі Варвара не пусціла. А мне яна — не камандзір. Сказаў «дзякуй» і пайшоў.

Ноч сапраўды была цёмная. У горадзе ні агеньчыка. На вуліцах ні душы. Толькі вецер вые ў каменных руінах і лепіць у вочы снегам. Кучараўка і Ганка ідуць моўчкі, аглядваюцца па баках, стараюцца не адстаць ад нас з Санькам. Яны наслухаліся розных баек пра зладзеяў і разбойнікаў, якія па начах распранаюць на дарозе людзей. А то, бывае, заводзяць у гэтыя каменныя трушчобы і забіваюць. На базары пра гэта ой-ё-ёй што расказваюць.

А Санька не вельмі баіцца тых разбойнікаў. Навошта мы ім? Нашы буркі і світкі каштуюць не дорага, а грошай і на развод няма. Не вельмі разжывуцца. Ды і якія б мы былі камсамольцы, калі б баяліся нейкіх разбойнікаў?

А на душы ўсё-такі чамусьці трывожна. Грукне вецер іржавым лістом бляхі, рыпне ад ветру старое дрэва, і па спіне прабягае халадок.

Я дабраўся дахаты апоўначы. Бабка доўга грукатала засаўкай і ўсё бурчала:

— Во, гэта камсамол! Во, гэта добры камсамол! Гэта — што — усе ў камсамоле ходзяць па начах? Дык табе яшчэ, мой хлопец, рана.

I ўжо залазячы на печ, злітавалася:

— Бяры там бульбу за засланкай.

Бульба ўжо зусім халодная, але надзіва смачная. Не запальваючы агню, я мачаю яе ў соль і не магу наесціся.

...Хм. Чым я займаўся ў час акупацыі? Сабак ганяў. Так трэба было сказаць таму занадта пільнаму Толіку. Ды нічога, і так добра атрымалася. Прынялі. Цяпер мы з Санькам — камсамольцы.

...А білет трэба будзе абгарнуць чыстай паперай, каб не запэцкаўся.

Каця, канечне, баязліўка. Быццам бы Варвара не пусціла, а сама спалохалася завірухі.

— Што? Не кармілі там? — зноў узялася бабка за свае.

— Ды хопіць ужо!

— Малайчына. Добры хлопец. Гыркай на старую бабу. Гэта так там цябе навучылі?

Варэнне настаўнiцы i санькава аптэка

На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Фасоля сама па сабе з'яўляецца і тым, і другім. Фасолевы суп, хоць і зусім нішчымны, можна есці нават без хлеба — і заўсёды пад'ясі. Фасоля — самы лепшы, самы сытны прадукт на свеце. Ад яе яшчэ не памёр і не апух ні адзін чалавек. Такога бабка ніколі не чула і не бачыла.

А ў мяне, у Глыжкі і ў бацькі фасоля сядзіць у пячонках. Суп — з фасолі, каша — з фасолі, камы — з фасолі. Фасоля на снеданне, на абед і на вячэру. Фасоляй прапахлі гаршкі, міскі, лыжкі, стол, печ — уся хата. Тэта была фасолевая зіма.

Бабка нахваліцца не можа, як мудра яна забяспечыла сям'ю харчамі. Сеяць мінулай вясной не было чым. Хоць ты сам у зямлю кладзіся. Другі б на месцы старой разгубіўся, кінуў агарод пуставаць і зараз бы пайшоў у старцы. А яна — не. Яна не такая. Пашавяліла мазгамі: бульбы на агарод трэба воз, а фасолі — на граду жменя-другая. I пабегла па суседзях. Хто даў карэц, хто — паўкарца, і назбіралася амаль рэшата.

Яшчэ ніхто дагэтуль у нас не сеяў столькі фасолі. Звычайна ею абсаджваюць межы, а бабка размахнулася на паўагарода. І з той пары пачала агітацыю: «квасоля» — найпершы прадукт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x