Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Умее і любіць спяваць за сталом цётка. У такіх выпадках яна змяняецца на вачах. Вось і зараз — паружавела, павяла плячамі, быццам скінула з іх нейкі цяжар, і з пачуццём суладна падхапіла:

Шэрая вуця, эх, шэрая вуця
Ды ўсё горачка чу-у-е-е.

— Ну а вы чаго? — спытаў у нас Скок: I мы з Санькам таксама заспявалі, дакладней кажучы, заверашчалі, хоць вушы затыкай:

Першае гора ды першае гора —
Ой, свякруха ліха-а-я.
А другое гора, а другое гора —
Ой, дзяціна мала-а-я.

На трэцім горы Скок нас з Санькам спыніў.

— Ды ну вас, хлопцы,— махнуў ён рукой.— Злазьце з даху, не псуйце гонту.

I зноў да бацькі, як сляпы да плота:

— Не! Чаму ты гармонiка з Германіі не прывёз?

Песня разладзілася. Зноў загаманілі кожны пра свае: дзед усё лічыць, колькі яму спатрэбілася б рэпарацый на сірот; Скок ці то скардзіцца, ці то хваліцца, як ён быў за старшыню сельсавета:

— Разумееш? Бярыся, кажуць. Ты, кажуць, мой татка, адзін можаш... А ты сам падумай, навошта гэта мне? Улады я не люблю. Я да яе не прывык. Бабы лезуць, мой татка, то ім лесу дай, то хваробы, то халеры. I не ты над кожным, а усе над табой. Ну а цяпер Мікіту выбралі. Няхай круціцца. Ён маладзейшы і граматнейшы.

I раптам схамянуўся, быццам спалохаўся, каб бацька не падумаў, што ён малое начальства, замахаў пальцам:

— Але я дэпутат! Хочаш, мы зробім цябе брыгадзірам? Я пагавару з Дзякам. Хочаш?

— Не, Захар,— усміхаецца бацька.— Не трэба. У мяне вунь струмант ляжыць, калі хлопцы не расцягалі. Работы хопіць.

— Правільна,— узрадаваўся Скок.— Правільна. Ты нам збудуй школу... і калодзеж на нашай вуліцы... і зрубы кругом зрубі!

I ўжо збіраючыся дахаты, зноў успомніў:

— А гармоніка з Германіі ты дарма не прывёз. Эх, барыня-барыня!

Так бацька прыйшоў з вайны.

Раніцай у сенцах Глыжка паліваў яму на рукі. А неўзабаве, калі я з вядром ішоў да калодзежа, брат на вуліцы ўжо хваліўся таварышам:

— Во якая рана ў майго бацькі на плячы: адсюль і дасюль.

— А ў майго пальцаў на руцэ няма,— перабіў яго Пёклін хлапчук,— і два медалі ёсць.

— А ў майго...

Бацька ў сенцах корпаецца ў скрынцы з інструментам, заклапочана прыцмоквае ў вусы — паржавелі. I тапары патупіліся, павышчэрбліваліся. Гэта я пастараўся: і чарапкі для жорнаў на іх біў, і цвікі перасякаў.

Бабка стаіць побач, рукі пад фартух схавала.

— Крыж Адаркін зусім падгніў,— уздыхае яна.— Паставілі тады сасновы...

— Бачыў ужо,— адазваўся бацька.— Папраўлю.

I яшчэ мацней загрукатаў жалеззем у скрынцы.

Мы не баiмся завеi

Спытайце ў Санькі, што такое год, і ён вам скажа — усяго зіма і лета. Мінула першае мірнае лета, і надышла зіма. Я, Санька, Каця, Сонька-Кучараўка і Ганка Пырша, самая ціхая і непрыкметная дзяўчынка з нашага класа, сядзім у халодным і цёмным калідоры райкома камсамола.

Да райкома ад нашай вёскі кіламетраў пятнаццаць, і, каб не спазніцца, мы выйшлі з дому яшчэ зацемна. Дзьмуў халодны стрэчны вецер з густымі снежнымі крупамі, дарогу акавала галалёдзіца. Усе мы ў гумавых бахілах, а на Ганчыных бурках — шыкоўныя бліскучыя галёшы, выпрашаныя на сёння ў старэйшай сястры. Галёшы прыгожыя, але яны раз-пораз спадаюць з ног, і Ганка хныкае, каб мы яе пачакалі. Пакуль цёмна, яна баіцца ваўкоў, якіх даўно ўжо ніхто не бачыў. Мы усе злуемся на гэтую плаксу, а больш за ўсіх кіпіць Санька:

— 3 такімі камсамольцамі мы далека пройдзем! Баішся, дык вярніся дамоў і сядзі ў маці на прыполе.

Ганка самая меншая з нас, хоць і старэйшая на цэлы год. Яна, дробненькая, вастраносенькая, апраўдваецца ціхім, вінаватым голасам. Дарэмна Санька так думае. Для яе нішто любыя цяжкасці, любая небяспека, нават смерці яна не баіцца, а толькі ваўкоў і яшчэ хіба... мышэй.

Але Саньку такімі размовамі не купіш. У яго цвёрдае мужчынскае сэрца, і калі б яго воля, то такіх, як Ганка, ён бы і блізка не падпускаў да камсамола.

— Ой, фарсун няшчасны,— заступаецца за сяброўку Сонька,— хоць бы ўжо маўчаў.

Але Санька хутка паставіў заступніцу на месца.

— Вазьмі вось лепш цвік,— сказаў ён.— Валасы сабе накруціш. Сонька пакрыўдзілася і змоўкла. Яна ўсім хваліцца, што кучаравая ад роду, але мы ведаем, што без гарачага цвіка тут не абыходзіцца. Сёння Сонька асабліва накучаравілася і хустку падвязала вышэй, каб былі відны завіткі.

У горадзе было больш зацішна, чым у полі, і здавалася нават цяплей. Выглянула сонца, і мы зусім павесялелі. Нават Ганка забылася пра свае нядаўнія страхі і цяпер смяецца разам з намі сама з сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x