Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька. Нейкі ён не такі, як быў, не такі, якім я яго помніў, і ростам быццам бы меншы, і многа старэйшы. На шынялі пагоны з жоўтымі, ужо не новымі стужкамі. Камандзір, значыць.

Усё гэта — і пагоны, і шынель, і рэчавы мяшок за плячамі — я паспяваю заўважыць, пакуль ён абдымаецца з бабкай.

Абдымаецца з бабкай. Такога мне таксама ніколі бачыць не даводзілася. Усё жыццё яны былі крыху, як кажуць, на нажах. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Цяпер вось абдымаюцца.

Глыжка разявіў рот, так і глядзі — варона ўляціць. Толькі вачамі плюскае.

Вусы ў бацькі калючыя, як шчотка. Яны казычуць мне шчокі, лоб і нават патыліцу. А я чую, што бацька пахне не так, як раней, не так, як мне помніцца. Той пах я мог адрозніць ад тысячы іншых, пах застарэлага поту, сасновай смалы і тытуню. А цяпер усё забівае нейкі незнаемы пах новых рамянёў.

Глыжка паслухмяна падаўся ў бацькавы рукі, але стараецца адвярнуцца ад вусоў і з пакутлівым выглядам глядзіць на мяне. Бацьку Глыжка чакаў, але, відаць, не думаў, што ён такі, і цяпер дзічыцца, чамусьці саромеецца.

Раптам бацька адвярнуўся ад нас і ўтаропіўся ў акно, хоць на вуліцы пуста. Бабка разгублена камечыць рукамі фартух, а ён усё не адрываецца ад шыбы і жуе вус. Пра маму ён нічога не спытаў, і бабка пакуль што не памянула і словам. Але мне яна ўспомнілася. Успомнілася яе гарачая рука, слязіна, як пацерка, на мочцы вуха, яе ціхі шэпт: «Будзьце харошыя. Шкадуй браціка. Бацька прыйдзе...»

Бацька прыйшоў, глядзіць у акно і кусае вусы. Потым ён эхнуў, правёў усёй пяцярнёй па твары, быццам таксама хацеў яго скамячыць, як бабка свой фартух, і, стараючыся, каб мы не заўважылі, як дрыжыць голас, хрыпла сказаў:

— Ну вось і дома... Давайце будзем абедаць.

Ого, якая ў яго бляшанка кансерваў! I хлеб вайсковы, у форме печаны, а не на капусных лістах. I цукру цэлы вялізны дроб. I медалі на гімнасцёрцы дзынкаюць. I ордэн Славы ёсць.

Пасля абеду бацька пачаў разбіраць свой рэчавы мяшок. Выцягнуў прылады для галення: брытву, асялок і памазок. Усё гэта ён паклаў на месца, туды, дзе яно ляжала і да вайны. Пару салдацкай бялізны аддаў бабцы, каб схавала ў куфар. Алюмініевы кацялок паставіў на стол. Потым падаў мне нейкі скрутак. Я разгарнуў — чорныя ў палоску штаны.

— Прыкінь,— загадаў бацька.

Штаны былі шырокія і доўгія, але амаль што новыя.

— Акурат,— заўважыла бабка.

— Добра будзе,— згадзіўся і бацька.

А Глыжку дасталася салдацкая зорка з шапкі і ножык.

Болей у мяшку нічога не было, апрача хлебных крошак ды рассыпанага тытуню. Бабка была яўна расчаравана. Калі бацька выйшаў з хаты вытрасці мяшок, яна спытала:

— Што ж ён — болей нічога ў той Германіі не знайшоў?

— А ты ж сама казала: з вайны — не з заработкаў,— успомніў я.

— Яно, канечне, так,— згадзілася старая.— Толькі хто з галавой, той прынёс што-небудзь: то каменьчыкаў для запальнічак, то яшчэ чаго. Вунь Ахрэм з Лапціна іголак прывалок і на базары прадае.

Я аж раззлаваўся. Знайшла з кім раўняць бацьку, з Ахрэмам. Як бацька зрабіў, так і правільна. Будзе ён ей хадзіць па той Германіі і шукаць іголкі. Што ён — па іголкі туды хадзіў?

Бабка адразу ж пакрыўдзілася:

— Ну канечне, цяпер вы героі... 3 бацькам. Цяпер я вам не трэба. Цяпер я дурная...

I яна пайшла ў сенцы. Неўзабаве там заскрыгаў наш млын — нашы жорны.

А вечарам у нас была поўная хата гасцей. Кожны прыйшоў са сваім. Зараз мода такая стала — хадзіць са сваім. Хто бутэльку нясе, хто — капусты збан.

3 дзедам Мікалаем бацька тройчы пацалаваўся.

— Ну во... бачыш? Ну во... і добра,— хацеў заплакаць дзед, нават губой ужо заторгаў, але тут нехта з гасцей раптам пажартаваў:

— А вусы ў пляменніка болыпыя за дзядзькавы. Вось памерайце-тка.

I дзед не заплакаў, ляпнуў бацьку па плячы і заўсміхаўся.

Сусед Скок прыскакаў са сваім кійком, аж засопся, і яшчэ з парога сыпануў па хаце дробнай гаворкай, як гарохам стрэльнуў:

— Чую, мой татка, чую, дзе смажаным пахне! Ну, здароў, франтавік! Многа медалёў нахапаў? — I пляснуў ад захаплення ў далоні, хоць медалёў было і не так багата: — А, мой татка! Цэлы іканастас.

Цётка Марына прыйшла са сваей чарадой. Чарада хуценька зашылася на печ, а цётка сядзіць на ўслоне і то ўсміхнецца, паглядзеўшы на бацьку, то пачне раптам выціраць ражком хусткі пачырванелыя вочы. Хоць бы яна зараз не завяла свае «ой, не магу я, не магу!».

Словам, усе прыйшлі: кумы, сваты, дзядзькі, цёткі. Толькі суседа дзеда Мірона няма. I цётчынага Андрэя. Адтуль, дзе яны, у госці не ходзяць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x