Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля купания, напаіўшы коней, едзем зноў на поле скародзіць бульбу. Сёння добра пячэ, і мы паздымалі кашулі, хоць нашы спіны і так як у неграў. Санька ўжо лупіцца другі раз.

У вузкім Міхеевым завулку нам сустрэлася Каця. Белая хустачка апушчана на самыя вочы. Мусіць, наша «разведчыца» баіцца загару. А на носе і шчоках у яе столькі канапель, што хапіла б на ўсіх падлюбскіх вераб'ёў.

Добрая сустрэча! Зараз я ей успомню той спектакль.

Каця хацела нас абысці, але не так гэта проста. Яна — убок, і я Буянчыка — убок. Яна — у другі, і я Буянчыка — у другі.

— Хочаш, заганю ў крапіву? — пытаюся я, адчуваючы сваю відавочную перавагу.

Каця адмахваецца ад каня і спалохана плюскае вейкамі.

— Адчапіся, праціўны!

I што гэта ў дзяўчат за мода? Чуць што не па ей, адразу — праціўны. А сама ўжо дык краля пісаная.

— Хочаш? — дапытваюся я.

— Не,— здалася Каця, а потым зусім без крыўды сказала: — Ой, хлопчыкі, вам жа школа падарункі дала. А я ўжо свой атрымала. Во, плацце нясу. Паркалёвае ў гарошынкі.

Яна разгарнула пакунак і паказала абноўку: вясёленькая такая сукенка.

— А ты не хлусіш? Пабажыся!

Каця з ахвотай пабажылася, мы крыкнулі «ўра», прышпорылі босымі пяткамі сваіх скакуноў і ўзнялі такі пыл на дарозе, быццам па ёй прамчаўся цэлы эскадрон кавалерыстаў. А каля школы схамянуліся. Калі гэта было, каб у школе давалі сукенкі? Можа, яна дзе так узяла, можа, ёй хто-небудзь пашыў, а яна, каб у крапіву не загналі, абдурыла нас.

Але Каця не хлусіла. У тым годзе ў нашай школе сапраўды далі некалькім вучням сёе-тое з адзежы: каму сукенку, каму кашулю, каму шапку, каму штаны. Дзе набралі тых падарункаў, не ведаю. Адны потым казалі, што ў раёне начальства выдзеліла, другія — што дырэктар недзе раздабыў, але як там ні было, Санька выйшаў з настаўніцкай з салдацкімі штанамі-галіфэ. Калі ён разгарнуў іх, каб паглядзець, доўгія яны ці не, у мяне аж сэрца заныла. Вось гэта шыкоўная рэч!

А мяне ў настаўніцкай сустрэлі так, як быццам апрача галіфэ збіраліся яшчэ даць і гімнасцёрку. Скрозь акуляры вочы Антаніны Аляксандраўны ўсміхаюцца шчаслівай усмешкай. Яна радуецца, што мне так пашанцавала. Наш заўсё'ды строгі, крыху пануры дырэктар Канстанцін Макаравіч таксама глядзіць у мой бок даволі ветліва.

— Віншую цябе, Ваня! — сказаў ён, потым даў мне нейкую чырванаватую паперыну і моцна сціснуў мае пальцы сваёй левай рукой. Правая ў яго заўсёды вісіць, як нежывая, і нават летам яна ў чорнай скураной пальчатцы.

У мяне ўжо і далонь спацела, а ён усё не дае галіфэ. Ды і не відаць яго чамусьці ні на стале, ні на канапе, ні на піяніна.

— Усяго пяць пуцёвак на раён, і вось я адну выпрасіў,— з гонарам сказаў Канстанцін Макаравіч.— Вырашылі табе. У Артэк.

А мяне як абухом па галаве. Цяпер усё зразумела — галіфэ не будзе. Ад крыўды хочацца плакаць. Каці — сукенку, Саньку — штаны, а мне — Артэк. Што я — горшы за іх?

— Не трэба ён мне, той Артэк,— задрыжаў ад крыўды мой голас.

Дырэктар нарэшце выпусціў маю руку і сеў на каналу. Радасныя агеньчыкі ў акулярах Антаніны Аляксандраўны патухлі.

— Не трэба?

— Не трэба — і ўсё!

Яны, перабіваючы адзін аднаго, пачалі мяне ўгаворваць. Мой арганізм, аказваецца, зусім знясілены. Мне трэба лепш пахарчавацца, набрацца сілы, інакш гэта можа дрэнна скончыцца. А там, у Артэку, вельмі смачна кормяць. Там я стану падобны на чалавека, падужэю і падрасту. Потым сам дзякуй ім скажу.

Словам, гавораць такое, што і слухаць няма чаго. Быццам я сам не ведаю, які ў мяне той іх «арганізм». Канечне, крыху кашчэевы. Бабка кажа, што ад мяне засталіся адны вочы. Але ж не горшы я за другіх. У Санькі таксама адны вочы. I ў Смыка. I ў нашага Глыжкі. А ў дырэктара з настаўніцай? Няхай лепш возьмуць люстэрка ды на свой арганізм паглядзяць.

— Не паеду!

А горы я калі-небудзь бачыў? Канечне, бачыў. Наша гарадзішча не такая ўжо і маленькая гара. Зімой не кожны з'едзе на лыжах. Каторы як грымнецца, дык ажно снег слупам. Бываюць, вядома, горы і вышэйшыя. Дырэктар кажа, што пад самыя воблакі, што на іх вяршынях жывуць арлы.

Можа, гэта і так. I я не супраць быў бы паглядзець і на тыя горы, і на тых арлоў. Але як яны не зразумеюць, што мне няма ў чым туды ехаць?

А мора я калі-небудзь бачыў? Купаўся я калі-небудзь у моры? Як быццам самі не ведаюць. Купаўся я шмат, але толькі ў Сітнягу. Бачыў паводку. Іншы год яна разліваецца, як мора. Той бераг Сажа ледзь-ледзь разгледзіш. Толькі і розніца адна, што вада не салёная.

А дэльфінаў? А сапраўдныя акіянскія параходы? А шторм? А буру?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x