Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свеціць, свеціць ме-е-сяц...

А Буслікаў Косцік гудзе басам на гітары:

Бум-бум-бум-бум... ясны...

Нехта ў натоўпе мужчын нават не вытрымаў і ўголас пахваліў нашых музыкаў:

— Во рэжуць жэўжыкі!

Пасля «Месяца» пайшла «Лявоніха», а потым наш клас паказаў спектакль. У спектаклі быў люты нямецкі камендант Ганс, храбрая партызанская разведчыца Галя і партызанскі камандзір бацька Язэп. Так здарылася, што Галя трапіла ў лапы фашыстаў. Ганс на допыце пагражаў ёй расстрэлам і махаў пісталетам, але адважны бацька Язэп са сваім атрадам наляцеў на камендатуру, а Галя схапіла са стала пісталет і ўзяла ў палон Ганса.

Гэты спектакль мы рыхтавалі даўно, але доўгі час у нас нічога не выходзіла. Усе дзяўчаты хацелі быць Галяй, усе хлопцы — бацькам Язэпам ці, урэшце, хоць радавым партызанам. А на Ганса ахвотнікаў не знаходзілася. Спачатку Антаніна Аляксандраўна прапанавала гэтую ролю Смыку. Хлопец ён быў высокі, лапавухі, з яго б атрымаўся нядрэнны Ганс, але Смык упёрся рукамі і нагамі. Ён сказаў, што яму няма калі вучыць урокі, не тое што... Але быць партызанам згадзіўся з ахвотай.

Выбар спыніўся на Саньку. А Санька так пакрыўдзіўся, што аж збялеў. Няхай яму паставяць усе двойкі, якія толькі ёсць на свеце, няхай яго выганяць са школы, а Гансам ён ніколі не быў і не будзе. Тады Антаніна Аляксандраўна ўзялася за мяне. А я што — горшы за астатніх? Няхай мне дадуць мільён, і тады не вазьмуся. Ды яшчэ здавацца ў палон нейкай Глёкавай Каці, якая будзе храбрай разведчыцай. Што яна ў разведцы разумее? Што яна за цаца такая, каб я перад ею падымаў рукі ўгору? Не буду — і годзе. Няхай лепш не просяць.

Але мяне прасілі і ўгаворвалі. Аказваецца, у мяне здольнасці. Толькі я адзін з усяго класа магу цудоўна сыграць гэтую ролю. Магчыма, што я калі-небудзь буду славутым артыстам, калі зараз свой талент не закапаю ў зямлю. Тады буду ўспамінаць: «А помніце, як я Ганса ў школе іграў?»

Давялося згадзіцца. Можа, і сапраўды ў мяне вялікі талент. Праўда, наконт здачы ў палон Глёкавай Каці там відаць будзе. Там яно само пакажа. Можа, як-небудзь і выкручуся.

I вось — я нямецкі камендант Ганс. На мне сапраўдны нямецкі фрэнч, такі, як быў у маёй бабулі. Праўда, ён ужо залатаны на локцях, і на рукавах вісяць добрыя махры, але пазнаць, што ён нямецкі, яшчэ можна. Толькі каўнер крыху шыракаваты. Як кажа Санька, мая шыя ў тым каўняры боўтаецца, як чайная лыжка ў шклянцы.

На грудзі мне прычапілі сапраўдны нямецкі ордэн, які перад гэтым давялося доўга чысціць аб цагліну. Фрэнч падпяразаны сапраўднай нямецкай папругай, на спражцы якой напісана «Gott mit uns» 7 7 3 намі Бог (ням.). . Пагоны зрабілі з паперы. Затое ўзбраенне амаль сапраўднае — іржавая сігнальная ракетніца.

Усе, напэўна, ведаюць, якія боты былі ў казачнага ката. А ў мяне яшчэ большыя. Халявы шырачэзныя, парыжэлыя. У іх улезла процьма ануч.

А каб гледачы чаго-небудзь не наблыталі, каб яны адразу здагадаліся, што я немец, а не хто іншы, мне на рукаў завязалі шматок белай матэрыі, на якой чарнілам намалявалі свастыку.

I гэта яшчэ не ўсё. Санька чамусьці парашыў, што без вусоў будзе дрэнна. Умомант ён здабыў з коміна сажы, і пад маім носам з'явіліся вусы. Цот у цот, як у Гiтлера.

Каб быць як мага страшнейшым, я на ўсю сілу вылупіў вочы, надзьмуў шчокі і са звярыным, крыважэрным выглядам пайшоў на ганак дапытваць Глёкаву Кацю.

Поспех быў неверагодны. Не паспеў камендант Ганс паказацца з дзвярэй, як грымнуў такі рогат, быццам на зямлю з шумам і грукатам упала падгніўшая высачэзная таполя. Хлапчукі ажно вішчаць ад захаплення, як парсюкі ў мяшку. Смяюцца бабы. На што ўжо мужыкі сур'ёзны народ — і тыя выціраюць слёзы ад рогату.

— Ой, не магу! — крычыць нейкая маладзіца, хапаючыся за бакі.

Болыш таго, храбрая партызанская разведчыца Галя, якой пры яе становішчы згодна з п'есай павінна быць не да смеху, таксама сакоча, весела і звонка. Я нават сам ледзь-ледзь стрымауся, каб не зарагатаць: гэта сапсавала б увесь спектакль.

Ганс строга і нават сурова вядзе допыт. Партызанка, як ей і належыць, стаіць з горда ўзнятай галавой і маўчыць. А ў першых радах шэпчуцца гледачы:

— Гэта чый такі комік?

— Мусіць, Назараў.

— Ды не Назараў. Гэта ж большы хлопец Кірылы Сырца.

I раптам зноў нашы Падлюбічы пачалі падаць са смеху. Гэта я выцягнуў з кішэні ржавую ракетніцу і нацэліўся ў Кацю.

— От гэта гармата!

— Уцякай, мужыкі, бабахне — касцей не збярэш!

I яшчэ іншыя розныя кепікі пасыпаліся з усіх бакоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x