Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну ідзіце, грамацеі... Ды не хадзіце там на галовах.

Санька крыху багацейшы за нас з Глыжкам. Добра ж яму, калі немцы, як стаяў у іх афіцэр, абляпілі іхнюю хату белай паперай. Начальству не падабаліся абшарпаныя сцены. А цяпер, перад школай, гэта Саньку як знаходка. Пакуль маці была ў полі, ён навёў свой парадак у хаце — абадраў сцены, ні шматка не пакінуў. Было яму ад маці! Мы з хлопцамі нават на вуліцы чулі, як Марфешка крычала:

— Ах ты, лядашчэ! Ах ты, гайдамака!

Санька ўсё гэта мужна перажыў. Затое зараз і ў вус не дзьме: мае сшыткі і блакноцікі.

Так мы падрыхтаваліся да школы.

I вось адчыніліся ў класе дзверы, умомант сціх гоман і смех — на парозе стаіць наша Антаніна Аляксандраўна. За вайну яна быццам і не перамянілася, такая ж дробненькая і сухенькая, толькі сіняя сукенка, якую настаўніца апранала на святы, зусім выцвіла. Усё тыя ж бліскучыя шкельцы самі, без аглобелек, трымаюцца на носе. Цяпер мы ведаем, як яны называюцца,— пенснэ. Настаўніца абвяла ўважлівым позіркам клас, і ў акулярах адлюстраваліся вокны, парты, партрэт на сцяне і мы з Санькам на лаўцы.

— Добры дзень, дзеці!

Адказваючы на прывітанне, мы з Санькам усміхнуліся адзін аднаму вачамі. Дзеці. Сказала б ужо як-небудзь інакш. Вунь Сонька Зыкава ўжо сабе валасы накучаравіла. Праўда, не надта, але прыкметна. Напэўна, крадком ад маці круціла на гарачы цвік. А ў Пецькі Смыка пушок пад носам расце. Адтапырыўшы губу, Смык скубе яго двума пальцамі, быццам вусы падкручвае. Ён так нашчыпаў сабе пад носам, што там аж чырвона. Прауда, у нас з Санькам яшчэ вусоў няма, бо мы не сядзелі, як Смык, па два гады ў класе. Але і мы таксама хлопцы нішто сабе. Калі б не вайна, то былі б ужо не ў чацвёртым, а ў сёмым.

У першы дзень мы амаль не вучыліся, а так — гаварылі пра жыццё. Антаніна Аляксандраўна ўсё дзівілася, як мы выраслі, расказвала пра сваю эвакуацыю на Урал, а мы ей — пра немцаў, пра мадзьяраў і італьянцаў. Пра свае геройствы таксама. Аказваецца, не толькі мы з Санькам насалілі фашыстам — у кожнага з хлопцаў знайшлося што расказаць. Адзін італьянскага каня ў балота загнаў, другі — афіцэрскі бінокль з-за коміна быццам незнарок скінуў, каб той разбіўся, трэці на кухні ў суп пяску насыпаў. Былі і больш сур'ёзныя справы: кралі гранаты, хавалі параненых. Як мы, напрыклад, з дзедам Міронам — камісара.

Успомнілі, як кніжкі са школьнай бібліятэкі цягалі па хатах, калі паліцай Няўмыка павывальваў іх на падлогу з шафаў. Думалася, што гэта толькі мы з Санькам такія смелыя, а іх хавалі і Коля Бурэц — Храбры Заяц, і той жа Смык. Смык нават пахваліўся, нібыта за тыя кніжкі немцы ганяліся за намі па ўсіх Падлюбічах і ўслед стралялі. Мы з Санькам аж раты разявілі ад здзіўлення: успаміналі-ўспаміналі, калі тое было, і не ўспомнілі. Самому мне за кніжкі болей давялося паваяваць з бабкай. Разы два хацела імі дровы падпальваць у печы, калі трэсак сухіх не было. А немцы іх і не бачылі.

Антаніна Аляксандраўна ўпэўнена, што мы героі. Толькі дзякуючы нам у школе зноў будзе бібліятэка.

Не, бібліятэкі не будзе. У хлопцаў пагарэлі хаты, а разам з імі кніжкі. У нас з Санькам хаты цэлыя, але нашымі кніжкамі ўсю вайну харчаваліся мышы. Можа, там і ўцалела якія два-тры дзясяткі.

— Усё адно героі,— пахваліла нас настаўніца.

I вось ужо тыдзень, другі і трэці ідуць заняткі, вось ужо Антаніна Аляксандраўна нам расказвае пра Пушкіна. Не пра таго, вядома, што жыве каля Казадоя. Пра таго мы самі ведаем. Гэта Сцепка Піліпчыкаў, высокі, худы, чорны і кучаравы. За гэта яго і завуць Пушкіным, хоць ён і не ўмее пісаць вершаў.

У лукоморья дуб зеленый;
Златая цепь на дубе том,—

чытае настаўніца, а Саньку пад бок штурхае Пецька Смык і канькае цягучым, надакучлівым шэптам:

— Сань, а Сань... Дай трубачку. Навошта яна табе?

Справа ў тым, што ў Санькі ёсць медная бліскучая трубачка таўшчынёй з аловак. 3 аднаго боку яна запаяна наглуха, а з другога, там, дзе таўшчэй,— разьба. Гэтую трубку згубіў нейкі разява, а Санька знайшоў. Цяпер ён хоча дома адпілаваць у ей канцы і зрабіць сабе такую ручку, каб пяро хавалася ўсярэдзіну.

...И днем и ночью кот ученый
Всё ходит по цепи кругом...

А Пецька з Санькавай трубкі хоча зрабіць свісток. Гэтых свісткоў у яго цэлая процьма. Робіць іх ён з палосак бляхі, з пустых гільз, з гарошынай усярэдзіне і без гарошыны, а потым прадае хлапчукам з малодшых класаў за скібку хлеба, за кавалак каржа ці за пару вялікіх антонавак. Хлапчукі самі бегаюць галодныя, затое свішчуць у свісткі ўдосталь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x