Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзед паспрабаваў і нашымі. I маёй, і Санькавай. Проста другія косы. Нават звіняць інакш, тонка, са свістам.

— Тут не ў касе хітрасць, а ў руках. Вы пятку прыціскайце да зямлі,— вучыць ён.— Вот так во. А вы носам тыркаеце.

Пакуль брыгадзірка прыйшла на луг паглядзець, што тут робіцца, у нас з Санькам уваччу паплылі рознакаляровыя кругі. Цяпер мне зразумела, чаму маці на касьбу клала ў бацькаву торбачку і добры шматок сала, і паўдзясятка яек. Я зараз бы ваўка з'еў, калі б ён мне трапіўся ў гэтых кустах.

Паглядзела Нінка на нашу з Санькам касьбу і зморшчылася. Ёй, бачыце, не чыста; ёй здаецца, што ўся падсада застаецца пад нагамі, а пад пракосам і зусім не кранутая трава. Яна думае, што мы не косім, а...

— А што ж мы робім? — аж раззлаваўся я.

— Толькі траву клычыце.

Яна паставіла нас асобна ад мужчын на Лысым рагу. Назва гэтаму месцу прыдумана ў самы раз. Трава тут рэдзенькая і наўкол роўна, як на таку. Калі б і хацеў, дык няма за што зачапіцца касой. Тут мы ўжо сябе паказалі!

Канечне, не адсталі мы ад другіх і калі касцам прывезлі на луг у жалезнай бочцы зацірку. Хоць зацірка была з непрасеянай мукі, але густая і нечым прыпраўленая. Санька ўжо так налёг, што думаў — пуп развяжацца.

Мала-памалу касіць-такі мы навучыліся. А потым і жыта ў вазы клалі не горш, можа, за Зязюльку. Рэдка каторы ў дарозе бурыўся. Хіба што вяроўка развяжацца і рубель з'едзе.

I не ўгледзелі мы з Санькам, як ужо і школа на носе. А ў нас ніводнай кніжкі, ні сшытка. Калі я хачу, то бабка можа мне даць трубку шпалераў, якая завалялася ў яе яшчэ з да вайны. А сшыткаў яна мне не нашыла і кніжак не надрукавала. Не было ў яе часу.

Калі і як будуць плаціць на працадні, нікому невядома. Ды бабка раіць нам і не вельмі шырока на тую плату разяўляць рот. Лепей як-небудзь так нажыць грошай і купіць што трэба для школы.

Кінуліся мы з Санькам у гандаль. Дзень на лузе поўзаем, дзень на базары шчаўе прадаём. Чуць свет прыбягаем у горад, раскладваем свой тавар, і Санька пачынае бойка заклікаць народ:

Падыходзь, каму трэба,
Можна есці без хлеба!

Людзі смяюцца і весела ў нас купляюць.

Мая бабка гаворыць, што на базары двое дурных: адзін хоча дорага прадаць, а другі — дзешава купіць. Мы з Санькам спачатку не хадзілі ў тых дурнях, мы не таргаваліся за нейкую там лішнюю жменю. Мала табе — на, бяры яшчэ. Толькі грошы давай. Другія гандляры шчаўем пачалі на нас касавурыцца, асабліва жанчыны. Цану ім збіваем. У нас людзі бяруць, а ў іх не хочуць. Яны ўжо і вадой на свае шчаўе пырскаюць, каб не такое вялае было, а ўсё роўна каля іх чаргі няма.

Вось тут нас адна баба і падвучыла. Маўляў, мы не умеем прадаваць: мяшкі прыносім вялікія, а выручка — курам на смех. А трэба рабіць так: класці паменш, ды толькі нашатырваць, каб здавалася, што многа. Паквапіліся мы з Санькам на вялікую выручку, пачалі нашатырваць.

Сядзелі-сядзелі — няма купцоў. Плюнуў Санька на гэтую хітрасць і зноў узяўся гандляваць па-свойму.

Падыходзь, каму мала,
Можна есці без сала!

Адзін старэнькі дзядок з кійком сказаў, што з гэтага хлопца пры старым рэжыме выйшаў бы вялікі чалавек. Купец першай гільдыі.

Прадаўшы шчаўе, мы ў першы ж дзень нашага гандлю пайшлі прыцаніцца да сшыткаў. А на базары чаго-чаго толькі няма, аж вочы разбягаюцца: рэшаты, гармонікі, запальнічкі з вінтовачных гільзаў, агуркі, вяроўкі, соль, гарэлыя цвікі, шынялі з англійскага сукна, драчонікі з алеем — усяго не пералічыш. Крычыць, спрачаецца базар, клянецца, штурхаецца, плача, смяецца — галава ідзе кругам.

Сядзіць каля брамы сляпы інвалід, твар пасечаны порахам. На плячах выцвілая гімнасцёрка. На тратуары шапка з рублямі. Інвалід так расцягвае гармонік, што, здаецца, вось-вось парвуцца квяцістыя мяхі.

А ну-ка дай жизни, Калуга!
Ходи веселей, Кострома!

Мы з Санькам уздыхнулі, кінулі, як і ўсе, у шапку па рублю, пайшлі далей. На другім баку брамы, пад плотам, прымасціўся чырвананосы барадаты дзядзька. У пафарбаванай зялёнай скрынцы перад ім сядзіць белая марская свінка, на скрынцы пачак білецікаў са сшытка па арыфметыцы. Толькі сшытка, відаць, не хапіла, пайшлі ў ход і вокладка з табліцай множання. На тых білеціках напісаны лес: каму сустрэча, каму развітанне, каму багацце — каму што наканавана.

— Падыходзь, хлопцы! — узрадаваўся дзядзька, убачыўшы нас.— Пяць рублёў — і бяры свае шчасце!

Не, мы з Санькам і так свае шчасце ведаем. Няхай хто-небудзь іншы, а мы паглядзім. Вось дзяўчына падбегла, працягнула, дурная, сваю пяцёрку. Чырвананосы пастукаў пальцам па скрынцы, і адтуль праз круглую дзірку выскачыла свінка: шустранькая, гладзенькая, вочкі хітраватыя, як і ў гаспадара. Гаспадар тыцнуў ёй пад нос пяцёрку, свінка паглядзела на яе, панюхала, быццам праверыла, ці правільна заплацілі, і зубамі выцягнула адзін білецік. Той самы, на якім табліца множання. Дзяўчына так і расцвіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x