Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А большага і лепшага палыну, як ля старой цагельні, нідзе не знойдзеш. Апрача палыну там пасля дажджоў растуць печарыцы. Гэта вельмі смачныя грыбы. Калі назбіраеш іх поўную шапку, бабка толькі дзякуй скажа. У бога, у чорта, у дамавых і ваўкалакаў мы з Санькам не верым на мезены палец. Таму і да цагельні пайшлі смела. Пастаялі на канакрадавай магіле. Зразумела, калі б ён вылазіў на паверхню, то была б ці свежая зямля, ці нара, ці якая дзірка. А тут ні нары, ні дзіркі — векавая дзярніна. Венікаў мы нарэзалі хутка. Такую ношку навязалі, што на плечы сам не падымеш без падмогі. А потым пайшлі бліжэй да цагельні паглядзець печарыц. Нічога не знайшлі і заглянулі ў печ. Проста так, на звычцы. Раней, калі мы траплялі ў гэтае глухаватае месца, дык гулялі ў хованкі. Залезеш у печ, а там сыра, змрочна, крыху страшнавата, і яшчаркі шмыгаюць. I мы, як яшчаркі, па розных хадах поўзаем. Залезеш у адну дзірку, а вылезеш праз другую. Любата!

Праўда, тут можа цябе заваліць каменнем або цагліна аднекуль скоціцца ды па галаве. Так ужо было аднойчы з Санькам. Ледзь крывёй не ўмыўся.

Толькі мы ўсё роўна не каяліся: вельмі ўжо добра і весела ганяцца адзін за адным па гэтых руінах. Санька — у печ, а я — з печы, Санька — за мной, а я — за кучу камення ў палын.

Але сёння мы не вельмі разгуляліся. Паткнуўся мой прыяцель у печ і адразу ж назад выпаўз.

— Глядзі ты,— здзівіўся ён,— наш ход заваліўся.

Прыгледзеліся больш пільна, дык неяк дзіўна ён заваліўся: зверху, над галавой, усё цэла, а на праходзе ўсё-такі куча камення. Пад самую столь. Быццам хто нанасіў. I паламаныя жалезныя дзверы тут. Мы з Санькам іх самі яшчэ летась зацягнулі былі ледзь не да кар'ера. Хацелі ў ваду кінуць, каб плюхнула, ды сілі не хапіла. А цяпер яны зноў тут.

— Хм,— задуменна сказаў Санька, абтрасаючы з каленяў пясок.

— Хм,— сказаў і я.— Няўжо гэта якія хлопцы тут зрабілі барыкаду?

Паціснулі мы плячамі, падзівіліся, ды і клопат такі. А тут яшчарку ўбачылі. Санька прыціснуў ёй дубцом хвост. Сама яшчарка адразу ж уцякла ў норку, а хвост кінула, і ён трапеча на пяску, як жывы. Санька кажа, што ў яшчарак потым новыя хвасты адрастаюць.

Так бы мы і дамоў пайшлі са сваімі венікамі, калі б у густым палыну не наткнуліся на нару. Вялікая нара, залезці можна. Не інакш як у печ вядзе.

Санька — хлопец гарачы. Ён любіць ісці ў заклад. Ці канава на дарозе сустрэнецца, ці сабака загаўкае на чужым двары, Санька адразу гатоў спрачацца, што ён і канаву пераскочыць, і паўз сабаку пройдзе.

Так і з гэтай нарой у нас атрымалася. Я сказаў, што туды лезці страшна, а Санька, каб паказаць сваю храбрасць, адразу мне руку працягнуў:

— Іду ў заклад на тваю папругу, што залезу! Што, папругі шкада?

— Каму? Мне?

— Табе!

— На! — працягнуў і я руку.

Калі папраўдзе ісці ў заклад, то трэба, каб хто-небудзь трэці «перабіў», правёў далонню па нашых сашчэпленых руках. Тады справа святая. Як кажуць, назад толькі ракі поўзаюць. 3 намі трэцяга няма, таму «перабіў» сам Санька і папярэдзіў:

— Глядзі ж!

Ён хуценька стаў на карачкі, сунуў у дзірку галаву і палез. Вось ужо і плечы яго там, і ногі, толькі парэпаныя ступні тырчаць з нары. Плакала мая папружка.

I раптам Санька быццам прытаіўся, з хвіліну ляжаў нерухома, а потым выскачыў назад, як з дзежкі шпунт. Вочы круглыя ад страху.

— Там хтосьці ёсць,— сказаў ён шэптам.

Я ўсміхнуўся. Проста Санька спалохаўся, а цяпер выдумляе.

— Хтосьці там сапе, нібы ў сне...

— А не храпе? — здзекліва перапытаў я і таксама сунуў у нару галаву. Праўда, лезці не палез, натапырыў вушы, прыслухаўся. Нічога там не сапе і не храпе. Ціха, аж у вушах звініць. Я хацеў ужо зноў пасмяяцца з Санькі, як раптам... Хтосьці ў нары глуха закашляўся, закехкаў, нібы стары Зязюлька, накурыўшыся тытуню-самасаду. Цяпер і я падхапіўся.

— Слухай, а калі гэта той самы... ваўкалак? — выказаў здагадку Санька.

Ваўкалак не ваўкалак, а лепш адсюль даць цягу. Хто яго ведае, што там такое. Яшчэ і сапраўды выскачыць, схопіць і пачне кроў смактаць. А месца тут цяпер глухое, ад сяла далека, побач лазняк, пакуль дакрычышся, пакуль даклічашся дапамогі, дык усю і высмакча.

Хто ж там усё-такі сядзіць у разбуранай печы?

— Хто сядзіць? — перапытала бабка, калі мы расказалі ёй пра нашы прыгоды.— Ліха ж яго ведае. Можа, той, што кошыкі ў баб адбірае... А вам бы ён і зусім галовы паадрываў, каб не пхалі куды не трэба...

Бабка раіць нам бегчы ў сельсавет. Там лепей за нас разбяруцца, там у людзей розум — не раўня нашаму з Санькам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x