Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але мы вагаемся, ісці ці не ісці. Яшчэ не павераць і будуць смяяцца. Лепш за ўсё самім падпільнаваць ці, калі пашанцуе, то і злавіць. Вось бы праславіліся! На ўсё сяло. Няхай бы тады тая Каця паглядзела, што мы з Санькам за хлопцы.

А бабка нас гоніць у сельсавет. Ёй слава наша ні ішла ні ехала, абы ваўкалак галовы не паадрываў.

У сельсавеце поўна народу. Кажуць, лес на хаты давалі, дык яшчэ не ўсе разышліся, не ўсе накрычаліся.

Мы дагэтуль ні разу не бачылі Скока ў сельсавеце за галоўнага. Дык вось пабачылі. Сядзіць ён з начальніцкім выглядам за перапэцканым у чарніла крываногім сталом і старанна хукае на пячатку, быццам яна замерзла. Потым, прыляпіўшы яе да паперкі, уважліва разглядае, што атрымалася. I ўсе яго тут завуць не проста Захарам, а Захарам Іванавічам. Ці не пачаў ён ужо нос задзіраць, як казала наша бабка? На вуліцы Скок як Скок, а тут не падступіцца.

Жанчыны думаюць даняць дзядзьку слязамі, а ён абедзвюма рукамі махае:

— Знаю, мой татка, усё чыста знаю: муж на фронце, коз цэлы воз, дзяцей загарадзь, хата згарэла. Толькі лесу болей няма. Увесь падзялілі...

Жанчыны — яшчэ ў большы плач.

— Ціха,— просіць іх Скок.— Будзе лес. Усім будзе. Толькі ж не ўсё святым духам робіцца. Не ўсё адразу. Чуеце, грыміць?

Усе прыслухаліся. Сапраўцы, недзе далека штосьці цяжка грымела. Мабыць, фронт.

— А лес будзе,— упэунена паўтарыў Скок.— Табе, Мар'я, у першую чаргу выпішу...

Мы са сваім «ваўкалакам» ужо і лезці да старшыні не збіраліся, дык ён сам нас заўважыў:

— А вы што тут забыліся? Таксама лесу хочаце?

— Не,— супакоіў яго Санька.— У нас другое...

Азірнуўшыся на жанчын, мой прыяцель падышоў да самага стала, па-змоўніцку паківаў старшыні пальцам і, калі той перагнуўся цераз стол, нешта зашаптаў у старшынёва вуха.

— У вашай печы? — здзівіўся Скок.

— Ды не-е,— перастаў сакрэтнічаць Санька.— На цагельні.

— Разбярыся ты з імі, мой татка,— папрасіў дзядзька ўчастковага міліцыянера.

Участковы міліцыянер — Максім Калдоба. Гэта немалады ўжо дзядзька з Хутара. Не вельмі з сябе прыкметны, у шэранькім пакамечаным летніку і ў салдацкай выцвілай пілотцы. Міліцэйскую форму пакуль што яму не паспелі выдаць. Але пісталет ёсць. Вісіць на папрузе. Максім яшчэ і ніводнага злодзея не злавіў. Ён толькі адбірае ў такіх, як мы, хлопцаў розныя знаходкі. Толькі знойдзеш што-небудзь людскае, толькі стрэліш разок — Калдоба ўжо тут. I знаходку адбярэ, і яшчэ вуха, калі хочаш, накруціць. Ён і цяпер падумаў, што мы з Санькам па добрай ахвоце прынеслі які-небудзь кулямёт. А калі пачуў пра ваўкалака, дык нават не паверыў:

— А вы, хлопцы, не загінаеце?

— Што вы, дзядзечка! — забажыуся Санька.— Сядзіць там і сапе...

— Кашляе,— дадаў я.

— Тады паказвайце,— перастаў нарэшце сумнявацца Калдоба, і мы ўтрох пайшлі на цагельню.

Да самай нары Максім нас не пусціў. Распытаўшы, дзе тая нара, з якой мы з Санькам нібыта чулі нешта падазронае, ён загадаў нам вярнуцца дахаты, а сам ціха падаўся па палыну да кучы бітай, зарослай травой цэглы. Але гэта легка сказаць — вярнуцца. А што мы хлопцам потым раскажам? Мы ж не такія, каб, знайшоўшы ваўкалака, не паглядзець на яго.

— Пасядзім тут,— сказаў Санька ля канакрадавага крыжа, і мы селі на дзярністым узгорку.

Вечарэе. За полем ужо заходзіць вялікае чырвонае сонца, і вада ў гліняных кар'ерах таксама чырвоная, быццам туды насыпалі жару. На балоце, дзе раней быў нямецкі падманны аэрадром, спакойна ходзіць даўганогі бусел — шукае на вячэру жаб. А нас з Санькам дапякаюць камары. Толькі мы цярплівыя, мы ўсё роўна сядзім. Можа, Максіму спатрэбіцца падмога, дык падскочым, калі што. А потым разам будзем весці таго сапуна з нары па сяле. Няхай Пецька Смык паглядзіць. I Каця пабачыць, ці мы задавакі няшчасныя, ці адважныя хлопцы.

А Калдоба як скрозь зямлю праваліўся. Няма і няма. Ці не залез ён там у печ і не можа вылезці? Санька аж на крыж узабраўся, каб лепш усё бачыць. Адтуль, з крыжа, ён і перадае мне, што робіцца на цагельні. Калдоба ляжыць за кучай камення і не варушыцца. Потым падышоў да нары і зноў затаіўся. Відаць, слухае. Вось ён кінуў туды камень.

— А што з нары? — не магу ўстаяць я на месцы. Мне таксама хочацца на крыж.

— Нічога,— расчаравана ўздыхнуў Санька.

Ну і асарамаціліся ж мы з прыяцелем! Толькі паніку ўзнялі на ўсё сяло: ваўкалак, ваўкалак. Цяпер хоць на вочы людзям не паказвайся. I ўсё вось праз Саньку. Яму, бачыце, сапе. У вушах ад страху.

— А табе не кашляла? — пакрыўдзіўся Санька.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x