Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На зашмальцаванай, ужо многімі рукамі залапанай паперцы як курыцай надрапана хімічным алоўкам: «Жаніх к цібе прыедзіць».

А нейкай бабульцы пашанцавала яшчэ болып. Сама яна прачытаць не ўмела, дык ёй Санька прачытаў: «Твой мілай цібя дажыдаецца».

— Тфу ты! — узлавалася старая.— Толькі людзей дурыш, вяпрук кормны. Міла-ай. На тым свеце, можа, і дажыдаецца.

Мы з Санькам купілі ў тоўстай гандляркі па аднаму бульбянаму драчоніку. Па пяцёрцы праглынулі і не наеліся. Калі і далей так шыкаваць будзем, то не купім сшыткаў: усяго па дзясятцы засталося. Пералічылі свае грошы — пайшлі далей.

— Хлопцы, хадзіце сюды!

Азірнуліся — гарадскі дзяцюк у кепцы з гузікам на макаўцы нам пальцам ківае.

— Купіце самавар. Дарма аддаю — дзве тысячы. Глядзіце, якая палуда.

— А навошта ён нам? — разгубіўся Санька.

Вочы ў дзецюка бегаюць туды-сюды.

— Чай будзеце грэць, туркі. Вы паглядзіце на медалі. Бачыце, колькі тут выбіта медалёў? Во — Парыж, Вена, Брусель. Царскі самавар.

Ні Парыж, ні Вена на нас не зрабілі ўражання. Тады дзяцюк схапіў мяне за рукаў.

— Давайце угадаю, якога года ў вас грошы. Угадаю — мне аддасце, не угадаю — я вам столькі ж аддаю. Ну? Думаеце, легка ўгадаць? Выйграеце як піць даць.

Ледзь мы адчапіліся ад яго.

Сшыткі прадавала толькі адна жанчына, ды і ў той было іх усяго з дзясятак. Пагарталі мы іх, пагладзілі далонню паперу — нішто сабе, гладзенькая. А прыцаніліся, дык аж адскочылі. Дзесяць рублёў штука. Санька пачаў таргавацца. Ён нібыта бачыў, што побач прадаюць усяго толькі па пяць.

— Дзе ж гэта? — зацікавілася гандлярка.

— А вунь там! — паказаў Санька ў натоўп.

— Ну дык ідзіце туды і купіце! — параіла яна.

Відаць, такіх разумнікаў яна ўжо бачыла і да нас.

Падумалі-падумалі мы з Санькам і надумалі сапраўды яшчэ пашукаць таннейшых. Нам не трэба ўжо такая гладкая папера, добра будзе і шурпатая, абы цана так не кусалася.

Шуміць базар, спрачаецца, клянецца. Усе штурхаюцца, і мы штурхаемся, лезем туды, дзе людней. Глядзім — пад плотам мужчыны нейкія штосьці такое цікавае акружылі. Не інакш на дармаўшчыну людзі натрапілі. Аж пад плотам на бруку зноў інваліды. Двое іх, бязногіх. Мыліцы побач ляжаць. Тут ідзе гульня на грошы.

Адзін, рудаваты, трымае ў руках тры карты. На вачах усіх людзей ён складвае іх адна на адну — трэба выцягнуць туза. Падышоў нейкі дзядзька, выцягнуў і атрымаў пяцёрку. Выцягнуў яшчэ — і яшчэ атрымаў. Тут і іншыя захацелі. Толькі болей, хто ні браўся, на туза натрапіць не мог: то ён апынаўся спадыспаду, калі ўсе бачылі, што яго клалі наверх, то зверху, калі ўсе думалі, што ён спадыспаду.

— Ну і спрытны, шэльма! — захапляюцца карцёжнікам гледачы і весела рагочуць, калі чарговы ахвотнік да пяцёрак збянтэжана разводзіць рукамі.

Побач гуляюць у «вяровачку». Таварыш карцёжніка, бойкі, падобны на цыгана дзядзька, спрактыкаванымі рухамі кладзе на брук тонкі шнурок, круціць хітрыя петлі і загагуліны. Той, хто хоча выйграць, павінен ткнуць палец у гэтыя петлі, тады інвалід шморгне шнурок за абодва канцы. Калі зачапіўся шнурок за палец, трапіў ігрок усярэдзіну — бяры грошы. Прашмыгнуў шнурок міма — кладзі дзясятку. Тут на дробязі не разменьваюцца.

— Гэй, давай, не зявай! — запрашае вяровачнік ахвотнікаў.— Грабі грошы лапатай! Выйграеш — не радуйся, прайграеш — не журыся! Апошні ў жыцці шанс, апошні сеанс, і лавачка зачыняецца!

У нас з Санькам вочы вострыя, мы ўсе яго хітрыкі бачым. Спачатку паклаў кружком, потым змяёй накідаў. Калі ткнуць палец пасярэдзіне — якраз цот у цот будзе. У мяне аж сэрца ёкнула. А што, калі... Тады, не цягаючы на базар шчаўя, купім сабе сшыткі, а як пашанцуе, дык і Глыжку гасцінец. Такія я нагледзеў там абаранкі — вачэй не адвесці.

— Ну, хлопцы, смялей! — падбадзёрыў нас інвалід.

Я падношу палец да вяровачкі, і, здаецца, прыціхла ўся базарная плошча, толькі з-за спіны чуецца шэпт:

— Аблапошыць ён гэтага хлопца...

Каго аблапошыць? Мяне? Інвалід шморгнуў сваю вяровачку, і мой палец як там быў. А яны гавораць — аблапошыць. Не на тых натрапіў.

— Малайчына! — пахваліў мяне вяровачнік і выцягнуў з кішэні новенькую, яшчэ храбусткую дзясятку. А мы, дурныя, поўзаем па лузе ды цягаем цяжкія мяхі за столькі вёрст, калі тут грошы на зямлі валяюцца.

— Кіньце, хлопцы,— напярэдзіла нас незнаемая жанчына.

— Не слухайце вы яе,— як старым знаёмым сказаў інвалід.— Многа яна разумее.

Ды мы і без яго ўгавораў ужо не збіраліся кідаць. Санька таксама выйграў, затое мне другі раз не пашанцавала. I гэтак жа прыглядаўся, гэтак сачыў за той вяровачкай, а яна міма — шмыг, і няма дзясяткі. Потым і Санька правароніў. Калі мы ткнулі пальцамі яшчэ пад адным разе, у нас засталіся толькі пустыя мяхі з-пад шчаўя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x