Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Болей грошай няма? — спытаў інвалід.

— Няма,— уздыхнуў, як кавальскі мех, Санька.

— Ну дык ідзіце сваей дарогай. Другі раз разумнейшыя будзеце.

А мы стаім і вачамі плюскаем. Аж плакаць хочацца. Вось табе і сшыткі, вось табе і абаранкі. Дурныя мы, дурныя. Якіх яшчэ свет не бачыў. Правільна наша бабка кажа, што біць нас з Санькам няма каму.

Напарнік вяровачніка нечым нагадвае Санькавага бацьку — дзядзьку Івана. Шыракатвары, шыя, як дубовы корч, жылістая, рэдкія рудаватыя валасы на галаве. Скроні пасярэбраныя. За нашай гульнёй ён не сачыў, у самога было завозна. А тут кінуў карты ў шапку разам са скамечанымі пяцёркамі, траячкамі, рублямі і ціха сказаў:

— Ігнат, аддай ты ім грошы... Сам бачыш, што гэта за багацеі.

— Няхай не лезуць, калі ў кішэні пуста,— заўпарціўся чарнявы. Вочы яго бліснулі.— Хіба яны аддалі б, каб выйгралі?

Мы стаім і, апусціўшы галовы, маўчым. Санька чырвоны, нібы печаны рак, ды і ў мяне агнём гараць шчокі. Цяпер я не хачу і тых абаранкаў.

— Вось бачыш? — прыцмокнуў языком вяровачнік.— Не аддалі б.

— Усё адно вярні! — аж пабялеў наш заступнік. У яго нават голас задрыжаў.— Можа, свае дзе-небудзь вось так ходзяць. Чуеш?

I ён схапіўся за мыліцу.

— Тфу ты, прыпадачны! — вылаяўся той, з кім мы гулялі, і нашы скамечаныя дзясяткі паляцелі нам пад ногі.

— Марш адсюль, басота!

Нас двойчы прасіць не трэба было. Кінуліся мы далей ад той дармаўшчыны, хутчэй аддалі цётцы свае грошы, схапілі па сшытку і — дахаты. Добра, што яшчэ так абышлося.

— Ну і дурні,— сказала бабка пра інвалідаў.— Я вам не вярнула б ні капейкі, каб не ганяліся за лёгкім хлебам. Знайшліся мне асэсары — без мазаля дзясяткі грэбці.

«У лукоморья дуб зеленый...»

Школа. Добры дзень, школа! Даўно ўжо мы не сядзелі ў класах, не бегалі на перапынках па гулкіх калідорах, даўно гэтыя сцены і старыя таполі на двары не чулі вясёлага званка. Як пайшлі мы ў маі сорак першага года на канікулы, дык не тры месяцы цягнуліся яны, а тры гады.

У школе спалі чужыя салдаты, тут спраўлялі п'янкі паліцаі, нават стаялі нямецкія коні, а потым ляжалі ў класах гурбы снегу і гуляў па калідорах вецер.

А сёння раніцай у старой нашай школе, дзе калісьці была воласць, зноў зазвінеў званок.

Пакуль што толькі ў старой. На цагляную, што збудавалі перад самай вайной, у сельсавета не хапае, як кажа дзядзька Скок, дзевяць грывень да рубля. Там па-ранейшаму пуста. Пад сценамі парос чартапалох, вечарам пад самымі кроквамі лятаюць кажаны, ды хлапчукі, гуляючы ў жмуркі, рэжуць на бітым шкле ногі.

Пакуль што сяк-так, на жывую нітку адрамантавалі толькі воласць, і сёння мы зноў селі за парты. Праўда, гэта толькі так гаворыцца, што парты, а на самай справе — гэта даўжэзныя ў адну дошку сталы. За такую «парту» лезе восем чалавек, а, калі добра паціснуцца, то і дзесяць. Дошкі не вельмі чыста пагабляваны, і Санька паспеў ужо загнаць у палец стрэмку.

Але нам сядзець не цесна. Першакласнікаў, дык тых сабралася цёмная сіла, усе разам за тры гады сышліся, а ў нас багата хлопцаў не прыйшло. Толькі з нашых з Санькам сяброў двух няма. Міцька-Мангол на могілках. Яго немцы застрэлілі. А Пецька Чыжык памагае матцы карміць сям'ю. Сёння, ідучы ў школу, мы сустрэлі яго на вуліцы. Пецька ехаў вярхом на Буянчыку, з шыкам трымаючы ў зубах цыгарку.

— Дык ты не пойдзеш? — кіўнуў Санька галавой у бок школы.

— Не,— уздыхнуў Чыжык.— Не пайду. Трэба ж каму-небудзь і коней пасвіць, не ўсім вучонымі быць.

Ад сонца, ад начных вогнішчаў на лузе, ад дажджоў і сіверу твар у Чыжыка пачарнеў, пагрубеў — з выгляду не скажаш, што гэтаму хлопцу чатырнаццаць. Мужык — і годзе. Толькі дробненькі. I голас у Пецькі сіплы, прастуджаны.

Мы прыбраліся ў школу, як хто мог. Санька ў новай кашулі з парашутнага палатна. Цётка Марфешка яе на пуд жыта выменяла. Смык у штанах з брызентавай салдацкай плашч-палаткі. Яны моршчацца гармонікам, і ніякай сілай іх не разраўняеш. Адцягне Пецька рукамі штаніну ўніз — роўна, толькі за другую возьмецца, а першая — пстрык! — і зноў гармонікам. Не штаніны, а спружыны.

Кніжак мы сабе з Санькам так і не купілі. А сшыткі ёсць: два куплёныя ды яшчэ самаробныя са шпалераў. Тоўстыя, як Біблія. Старонка чыстая, старонка размаляваная блакітнымі кветкамі — пішы і любуйся.

Такую ж «біблію» я пашыў і Глыжку. Ён сёння таксама прыйшоў вучыцца. Падхапіўся з пеўнямі — баяўся праспаць, па добрай волі памыў шыю. Бабуля яму ў вушы заглянула, а потым абодвух і за парог правяла:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x