Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць на лузе і многа чаго іншага. Усю мінулую восень немцы сядзелі на гарадзішчы, на Заглініцкім узгорку, а нашы стаялі пад гарой. Цяпер тут у размытых паводкай акопах трапляюцца патроны, гранаты, а у Доўгай лагчыне мы знайшлі цэлы штабель мін у скрынках. Міны былі цяжкія, з крыламі на хвасце. Зразумела, што мы не прайшлі міма такой знаходкі і кінулі адну ў агонь. Вухнула так, што ў сяле пачулі. Пасля гэтага мне бабка і сказала:

— Хопіць — пакарміў. Бегай лепш у калгас, а на лузе і агародзе я сама буду.

I вось усю вясну мы бегаем з Санькам на работу ў калгас. Тут намі верхаводзіць Нінка-брыгадзірка. Да вайны яна была нянькай у калгасных яслях, і мы з Санькам яшчэ тады ад яе нацярпеліся. А цяпер зноў трапілі ў яе рукі. Спачатку Нінка паслала нас разам з жанчынамі капаць рыдлёўкамі поле пад бульбу. Пакапалі дзень-два, нажылі мазалі і закруцілі насамі: бабская работа, давай нам мужчынскую!

Брыгадзірка дала мужчынскую — гной з хлявоў выкідаць. Але тут дзядзькі забунтавалі:

— Ну каго ты з намі паставіла? Круцяцца пад нагамі, як уюны, без толку. Яшчэ не кідалі, а яны языкі высалапілі. Забяры, каб не заміналі.

Дык каб жа дзядзькі былі як дзядзькі, а то стары Зязюлька. Ад старасці ледзь ногі перастаўляе, і той на нас чмыхае.

— Тады запрагайце, хлопцы, коней і гайда ячмень скародзіць! — распарадзілася Нінка.

Мы з Санькам аж падскочылі ад радасці. Даўно б яна так сказала, дык мы б з ею і ў нядзелі, і на святы працавалі б. Не дзіва — коні! Прычапіўшы барану, едзеш ты верхам па вуліцы, а меншыя хлапчукі зайздросцяць, пад'ехаць хочуць. Пугай іх, пугай, каб не пакалечыўся каторы! Працаваць на кані — гэта самая мужчынская работа. Лепшай не прыдумаеш.

Коней у брыгадзе крыху прыбавілася. Праўда, нямецкі біцюг, не дачакаўшыся маладой травы, здох. Затое Нінка прыгнала аднекуль з Гомеля двух другіх. Гаварыла, што ў нейкага камандзіра палка выпрасіла. Вось гэтых біцюгоў і даў нам Пецька Чыжык, наш былы аднакласнік, які цяпер у брыгадзе конюхам. Мабыць, таму ён такі важны і непрыступны, нават не ўсміхнецца. Чатырнаццаць гадоў, а бурчыць, як стары:

— Глядзі, каб холку не намуляў,— строга папярэдзіў ён мяне.

Потым на Саньку накінуўся:

— Як ты падсядзёлак паклаў? Ты што — першы дзень замужам?

Зязюлька з ухвалою паківаў галавой:

— У бацьку пайшоў хлопец: любіць скаціну.

Ледзь мы адчапіліся ад таго Чыжыка. Ужо з двара выехалі, а ён яшчэ наўздагон крыкнуў:

— Рыссю не ганяйце, чэрці!

Як быццам разгонішся на іх рыссю, калі яны мух адагнаць не могуць. Мой дык яшчэ тупае паціху, а Санькаў дайшоў да поплаву і стаў. Санька нокае, а біцюг толькі галавой матае.

— Ці ён па-руску не разумее, ці хвароба яго знае,— дзівіцца Санька.— Но-о, пферд 1 1 Пферд (ням.) — конь пракляты!

Так усю вясну мы і не злазілі з гэтых пфердаў: скародзілі, вазілі, акучвалі. За дзень, бывала, насноўдаешся, дык ледзь ногі дамоў прывалачэш і спіш потым, нібы пяньку прадаўшы. Іншы раз раніцай вочы прадзярэш, а бабка з папрокамі:

— Ну і ну! Будзіла-будзіла — і хоць бы галаву падняў. Немцы ж Гомель бамбілі.

Ці проста навіну раскажа:

— Усю ноч па сяле танкі ішлі. Няўжо не чуў?

Яна думае, што калі на печы паставіць тую батарэю, якая за агародамі стаіць, ды бабахнуць над самым маім вухам, то і тады я не прачнуся. Што мне? Здаровы як бык і малады, клопату ў галаве ніякага, вось і сплю.

Але аднойчы я на работу ў калгас не пайшоў. Праз цётку Марыну. Я і не снедаў яшчэ, калі яна прыбегла да нас і, убачыўшы мяне, узрадавалася.

— Добра, што я заспела цябе дома, мой пляменнік.

— А навошта ж ён табе? — зацікавілася бабка.

— Дык я ж хату будую,— пахвалілася цётка,— а бярвення не хапае. Няхай бы паглядзеў сваім вокам. Усё-такі мужчына.

— Мужчына,— чмыхнула бабка і пачала нешта бурчаць пра цацкі і лялькі, у якія я быццам не супраць пагуляць. Толькі нагаворы гэта. У лялькі я зроду не гуляў. Проста ў бабкі такі характар: рабі жорны, зарабляй працадні, а ей усё мала, усё скардзіцца, што няма ў хаце гаспадара. Яна баіцца, каб мяне там, ля цётчынай хаты, якім бервяном не прыціснула, лес-хварабес, ён не такіх калечыць. Вунь дзядзька Скок усё жыццё скача.

Цётка за свой век пажыла ў розных хатах. Выйшла замуж — у свякрухі гады тры па адной маснічыне хадзіла. I хата была прасторная, а цесна, бо не ў сваей. Потым дзядзька Андрэй сваю паставіў. Месца яму трапілася на самым канцы Заглінішча. За яго дваром адразу пачынаўся луг, за агародам — балота, густыя лазнякі. Што луг недалёка, гэта адчувалася па ўсім і ў хаце, і ў двары. На вокнах у цёткі заўсёды стаялі лугавыя кветкі, у сенцах сушыліся пахучыя травы, на двары — снапы доўгай гнуткай лазы, бярозавыя жэрдачкі. Пабяжыш да цёткі пагуляць, а ў яе або свежая рыба, або пішчыць на двары дзікае качаня ці пакалечаны касой драч — абавязкова ёсць што-небудзь цікавае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x