Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы — хлопцы жывучыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы — хлопцы жывучыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы — хлопцы жывучыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы — хлопцы жывучыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы — хлопцы жывучыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы сядзім за сталом, ядзім бабульчыны «лапонікі» з гнілушак і з ячменнай мукі, аж насы гайдука скачуць. Саньку і праглынуць печыва няма калі. 3 поўным ротам ён расказвае, што нашы занялі Крым і ў моры ўтапілі немцаў мо цэлы мільён. Хоўры ў пісьме так муж напісаў, а яна Санькавай матцы расказвала.

Бабка слухае моўчкі. Яна плямкае і плямкае бяззубым ротам, скарынка ей трапілася такая, што аніяк не разжуе. Нарэшце бабцы абрыдла — выплюнула на стол, і ўсе мы здзівіліся: скарынка дзынкнула, як жалезная. Паглядзелі — чыгунны чарапок з жорнаў. — Дык вось я чаму не раскусіла! — здагадалася бабка і сказала, што цяпер яна будзе муку прасяваць.

Бабульчыны размовы з богам

Пагарэльцы, што зімавалі ў нашай хаце, дачакаўшыся цяпла, разышліся па сваіх пажарышчах, на свае агароды і пачалі капаць зямлянкі. Першымі рушылі старасельцы, а за імі суседка цётка Пекла са сваей неспакойнай, задзірыстай плоймай. Засталася толькі старая Міроніха — баба Гапа. Куды ей адной пры такіх гадах? Ды і пажарышча яе пад бокам — з акна ўсё чыста відаць: і комін, і абгарэлае шула, каля якога немцы застрэлілі дзеда Мірона, і падсечаная снарадам груша-спасаўка, за якую дзед усё збіраўся пачаставаць нас з Санькам крапівой.

Разышліся пагарэльцы — ціха стала ў хаце. Бабка вольна ўздыхнула: не раве і не гарцуе, не тлуміць галавы Пёкліна плойма, не сварацца жанчыны за гарачэйшае месца ў печы. Цяпер каля печы гаспадарыць адна Міроніха, а наша бабка пачала хадзіць на работу ў калгас. I хоць брыгадзірка нічога ёй не гаворыць, калі яна і прамінае калі, але старая ходзіць дзень пры дні. Яна баіцца, што без яе не засеюць поля, і тады народ паскача і пасвішча з голаду ў кулак. А разам з народам і мы. Гэта не жартачкі — гуляшчая зямля.

Хадзіць бабка ў калгас ходзіць, а свае працадні запісаць не ўмее. Яна зусім непісьменная. Ніводнага дня ў школе не вучылася. 3 яе расказаў мы ведалі, што не паспела яна адрасці ад зямлі, як пайшла да багацеяў на хлеб зарабляць. Вось і не можа цяпер ніводнай літары ні пісаць, ні прачытаць. Усё гэта ёй здаецца такой мудрасцю, ад якой можна вывіхнуць мазгі.

Нас з Санькам старая як мужчын і гаспадароў не ставіць і ў грош, затое лічыць найпершымі грамацеямі. Калі б мы жылі тады, як яна была маладая, во елі б хлеба са сваей вучонасці! Я быў бы не менш за валаснога пісара, браў бы з мужыкоў за пісьмо па рублю ці па кашу яек. А з таго, каму трэба скаргу напісаць або прашэнне якое, і зусім бы скуру лупіў.

— Баб, не лупіў бы!

— Калі б быў пісарам, лупіў бы,— упарта стаіць бабка на сваім.— Яны ўсе лупілі.

Так думае старая пра мяне, а пра Саньку яшчэ лепш. Той бы, мабыць, вывучыўся на папа ці на асэсара. У яго галава лепей за маю варыць.

Ніводнай літары бабка не ведае, а лічыць умее і на пальцах, і ў галаве. Яна сама вядзе ўлік сваіх працадзён. Вярнуўшыся з работы, яна дастае з-за абразоў кавалак шпалераў і, схіліўшы набок галаву, нешта старанна малюе зломкам алоўка, а потым зноў хавае свае пісанне за іконы. Тых запісаў ніхто не можа прачытаць, апрача яе самой.

А потым і я разведаў сакрэты бабчынага тайнапісу. Сакрэты гэтыя нескладаныя: вялікая палка — працадзень, меншая — палова працадня, а зусім маленькая — чвэртка. Спачатку бабка лічыць цэлыя палкі, потым складвае палавіны і чвэрткі. I выходзіць у яе болып дакладна, чым у нашай брыгадзіркі.

Але запісы запісамі, толькі бабуля, відаць, болей спадзяецца на сваю памяць. Аднойчы, каб даказаць старой карысць пісьменнасці, я знайшоў за іконай яе запісы і сцёр адзін працадзень. Цікава, што яна будзе рабіць: заўважыць недастачу ці не? Калі не заўважыць, то ўжо так і быць — скажу.

На другі дзень, калі бабка села «пісаць», мы з Глыжкам, хітра пасмейваючыся, падглядвалі за ею з-за коміна. Вось старая разгладзіла на стале паперу, паслінявіла аловак, схіліла набок галаву, нават крыху высалапіла язык у чарніле, вывела тлустую палку і залюбавалася. Раптам бачым — бабка зморшчыла лоб, нешта пералічыла на паперыне пальцам і здзіўлена паціснула плячамі. Чуем, разважае сама з сабой:

— У панядзелак накідала гной... Та-ак. У аўторак капала пад бульбу — ёсць дзень з паловаю. А што ж гэта я рабіла ў сераду? Ага — насенне збірала па хатах. Дык дзе ж мой дзень? Во памяць, як рэшата, дзіравая.

I бабка тут жа намалявала яшчэ адну палку. Так з маіх доказаў нічога і не выйшла. Болей таго — зірнуўшы ў нашы з Глыжкам вочы, яна неяк здагадалася, у чым тут справа, і паківала галавой:

— Дурныя, і не круціцеся. Вам жартачкі, а мне за гэтую палку трэба дзень спіну гнуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы — хлопцы жывучыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы — хлопцы жывучыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x