Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

95. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Распуцін Валянцін Рыгоравіч (нар. 1937) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1987). Darling (англ.) – дарагая.

96. Уладзіміру Мазго (с. ). Друкуецца паводле газ. Праца” (Зэльва), 1994, 9 жніўня. Мазго Уладзімір (нар. 1959) – паэт; нарадзіўся ў Зэльве, жыў у суседнім з Геніюшамі доме.

97. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Чарняўскі Міхась (нар. 1938) — археолаг, пісьменнік, грамадскі дзеяч, публікатар мемуараў Л. Геніюш «Споведзь» (1990).

98. Адаму Мальдзісу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Мальдзіса (БДАМЛіМ, ф. 327; не апрацаваны). Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук (1987).

99. Пятру Машэраву (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 330. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Карпееў Анатоль (нар. 1943 ) – на той час інструктар Зэльвенскага райкама, пазней намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Ein Volk, ein Reich, ein Fuehrer (ням.) – адзін народ, адна дзяржава, адзін кіраўнік. Вярстак Анатоль (нар. 1934) – старшыня выканкама Зэльвенскага пасялковага савета дэпутатаў (1971—1985).

100. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Няма весткі і ад мілага нашага Археолага…– гаворка ідзе пра Міхася Чарняўскага.

101. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Барткевіч Леанід (нар. 1949) – эстрадны спявак, саліст ансамбля “Песняры” (1970—1980).

102. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Як маецца Коля? – гаворка ідзе пра сына А. Белакоза Мікалая, які на той час служыў у войску.

103. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Міламу Данчыку паслала сваю кніжку …– Андрусішын Багдан (сцэнічнае імя Данчык ; нар. 1958) – беларускі спявак і журналіст, нарадзіўся ў Нью-Ёрку; цяпер – супрацоўнік радыё “Свабода”.

104. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Найдзюк Язэп (1909–1984) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, рэдактар часопіса «Шлях моладзі». У 1943 г. выдаў у акупаваным Менску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяння». З 1944 г. жыў у Польшчы пад прозвішчам Александровіч . Найдзюк Часлаў — юрыст, журналіст; выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, сябра Беларускага студэнцкага саюза пры Віленскім універсітэце. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Беларускай народнай самапомачы. Брат Язэпа Найдзюка. Жыў у Каліфорніі (ЗША). Бандарэнка Зінаіда (нар. 1939) – дыктарка Беларускага тэлебачання, народная артыстка Беларусі (1985). Шыліхін Уладзімір – дыктар Беларускага тэлебачання.

105. Язэпу Найдзюку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які захоўваецца ў мастака Міколы Давідзюка ў Лодзі (Польшча) з ласкавай згоды апошняга. Мая мілая сяброўка ў Гродне… – маецца на ўвазе Д. Бічэль, якая рэдагавала зб. “На чабары настоена” перад здачай у выдавецтва.

106. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). З Зосяй прынеслі дроў– Зося Марцінчык (сапр. Каліноўская ) – зэльвенская прыяцелька і суседка Л. Геніюш. Хадыка Юры (нар. 1938) – фізік, мастацтвазнавец, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук. Адзін са стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук і грамадскага руху “Беларускі народны фронт”. Церашчатава Вольга (1926–1992) – мастацтвазнавец, першы дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі. Твой “філософ” …– гаворка ідзе пра юрыста Генадзя Жыбера (нар. 1961), стрыечнага пляменніка Д. Бічэль. Райкін Аркадзь Ісакавіч (1911—1987) – расійскі артыст эстрады, народны артыст СССР (1968), Герой сацыялістычнай працы (1981). Няўжо той Франі Табе больш шкада…Франя Жыбер (сапр. Сымановіч ; нар. 1934), настаўніца Першамайскай СШ на Лідчыне; стрыечная сястра Д. Бічэль, маці “філосафа” Генадзя. Бялінскі Вісарыён Рыгоравіч (1811—1848) – расійскі крытык. Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч (1828—1889) – расійскі пісьменнік і мысляр. Купіла Рагойшу… відаць, маецца на ўвазе “Паэтычны слоўнік” літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы (нар. 1942).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x