144. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Яўсееў Рыгор (1942—2005) – беларускі паэт, супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Наважылаў Алег (нар. 1935) – празаік і драматург; жыве ў Гародні.
147. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). De mortuis aut bene, aut nigil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, альбо нічога.
148. Валянціне Трыгубовіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп.1, спр. 250). Серж і Яначка –дзеці В. Трыгубовіч.
149. Валянціне Трыгубовіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Трыгубовіч. “Іскра” – нелегальная газета Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, заснаваная У. Леніным. Музей беларускі… –гаворка ідзе пра Беларускі музей імя І. Луцкевіча ў Вільні.
150. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1996, 16 жніўня. Публікацыя М. Мікуліча. Пасылаю Вам сваю маленькую кніжачку …– гаворка ідзе пра зб. “На чабары настоена” .
151. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Як у той паэмцы…– Л. Геніюш цытуе сваю паэму “У вёсцы Залозкі над Нёманам” , якую яна пасылала А. Пяткевічу для прачытання. Нікан Мікола (1908–1999) – беларускі грамадскі дзеяч і педагог. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны быў арыштаваны НКВД і высланы ў Варкуту. Служыў у арміі генерала Андэрса (1942–1944), з 1952 г. жыў у Аўстраліі. Сэнт-Экзюперы Антуан дэ (1900-1944) – французскі пісьменнік. Мельнікаў Мікола (нар. 1924) – дацэнт Гарадзенскага педінстытута; выкладаў расійскую літаратуру.
152. Міхасю Казлоўскаму (с. ). Друкуецца паводле час. “Куфэрак Віленшчыны”, 2007, №12. Публікацыя М. Казлоўскага. Казлоўскі Міхась (нар. 1959) – беларускі краязнавец, бібліяфіл, рэдактар гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-мастацкага часопіса “Куфэрак Віленшчыны”. “Чабарок” не ўсім прыйшоўся да смаку …– гаворка ідзе пра зб. “На чабары настоена”. Каханоўскі Генадзь (1936—1994) – гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1992); жыў у Маладзечне.
153. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Магільніцкі Адам (нар. 1930) – пракурор Беларускай ССР (1973—1984). Лісты 151 і 152 друкуюцца паводле той самай крыніцы.
158. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. “Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай…” – радок з верша М. Танка “Песня кулікоў” (1936). Машара Міхась (1902—1976) – паэт, празаік, актывіст нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Васілёк Міхась (сапр. Касцевіч ; 1905–1960) – беларускі паэт. Падчас Другой сусветнай вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, падпольна ўдзельнічаў у антыфашысцкім руху.
159. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Няхай спіць спакойна с.п. Тонік…– Антон Шантыр (1919—1976), сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра (1887—1920).
160. Юзэфе і Чаславу Найдзюкам (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, атрыманай складальнікам ад Я. Запрудніка.
Ларыса Геніюш(сапраўднае прозвішча – Міклашэвіч) нарадзілася 27 ліпеня (паводле новага стылю – 9 жніўня) у заможнай сям’і землеўласнікаў Антона Паўлавіча і Аляксандры Васільеўны Міклашэвічаў у фальварку Жлобаўцы (паводле пасведчання аб нараджэнні – у вёсцы Палаўкі) Гарадзенскага павета (цяпер – Ваўкавыскі раён). Вучылася ў Гудзевіцкай школе, закончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). 3 лютага 1935 г. у Воўпенскай царкве ўзяла шлюб са студэнтам медычнага факультэта Карлавага універсітэта (Прага) Янкам Геніюшам і пераехала жыць на яго радзіму, у Зэльву, дзе ў тым самым годзе ў маладой сям’і нарадзіўся сын Юрка. У 1937 г. маці з сынам перабраліся ў Прагу да мужа, дзе ён працаваў лекарам.
У 1940 г. на старонках беларускай газеты “Раніца”, якая выдавалася ў Берліне, былі надрукаваныя першыя вершы Л. Геніюш – пад псеўданімам Чайка. Праз два гады ў Празе выходзіць яе першая кніга “Ад родных ніў”, складзеная з дапамогай Вітаўта Тумаша.
У Празе Л. Геніюш актыўна займалася літаратурнай і грамадскай дзейнасцю, уваходзіла ў Беларускі камітэт самапомачы, была сакратаром Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Читать дальше