Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

119. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Яўгінні Аляксандраўне я ліста напісала …– відаць, маецца на ўвазе настаўніца Яўгенія Казлоўская (1909–?). Галіна Тумаш дачка Вітаўта Тумаша.

123. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Ядвігін Ш. (сапр. Антон Лявіцкі ; 1869—1922) – пісьменнік; пахаваны ў Вільні на могілках Росы. Пецюкевіч Мар’ян (1904—1983) – этнограф, педагог, мемуарыст, рэдактар час. “Шлях моладзі” (1930—1935), дырэктар Бібліятэкі імя Урублеўскіх (Вільня). У 1949 г. арыштаваны; пасля вызвалення ў 1957-м выехаў у Польшчу.

124. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Кузьмін Аляксандр (1918—2003) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, другі сакратар ЦК КПБ (1971—1986).

125. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Працуе ён у Дзярэчыне…– маецца на ўвазе настаўнік Пятро Марціноўскі , які жыў у мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне.

126. Вячку Целешу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Целеша. Марачкін Аляксей (нар. 1940) – беларускі мастак і грамадзкі дзеяч. М. Купава будзе ілюстраваць… маю кніжку “На чабары настоена” …– Купава Мікола (нар. 1946) – беларускі мастак-графік і грамадскі дзеяч. Вокладку для зб. “На чабары настоена” намаляваў мастак У. Мілеўскі. Трыгубовіч Валянціна (нар. 1947) – журналістка і грамадская дзеячка, у 1970—1983 гг. супрацоўніца газеты “Голас Радзімы”. Кулік Яўген (1937—2002) – мастак і грамадскі дзеяч.

127. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Ліля Чарняўская (сапр. Гілевіч ; нар. 1959) – філолаг, супрацоўніца “Белінфармарэстаўрацыі”, жонка гісторыка і археолага Ігара Чарняўскага (нар. 1955). Ягоўдзік Уладзімір (нар. 1956) – пісьменнік, рэдактар і выдавец часопіса “Лесавік”.

128. Міколу Канашу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва складальніка. Канаш Мікола (1926–2006) – сябра Саюза беларускай моладзі. Будучы навучэнцам Пастаўскай педнавучальні, у 1944 г. быў арыштаваны, адбываў пакаранне ў Інце, дзе праз ліставанне пазнаёміўся з Л. Геніюш. Пасля вызвалення ў 1956 г. застаўся на Поўначы, закончыў Інцінскі будаўнічы тэхнікум, працаваў на будоўлях. У Беларусь вярнуўся ў 1973 г., жыў у Жлобіне. Шкада мне Соні… маецца на ўвазе жонка М. Канаша.

129. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Што… беларускаму хлопцу рабіць у нейкім Сухумі...– гаворка ідзе пра сына А. Карпюка Івана (нар. 1953), які пасля заканчэння МІФІ атрымаў размеркаванне ў Абхазію. Чарняўскі Уладзіслаў (1916—2001) – рыма-каталіцкі святар, перакладчык Бібліі на беларускую мову.

134. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Ostland (ням.) – назва Райхскамісарыяту, утворанага ў 1941 г., які уключаў у сябе тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Слонімскі Эран, гаўляйтэр…– Эран у Слоніме займаў пасаду гебітскамісара.

135. Уладзіміру Ягоўдзіку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 254). Юлька – дачка У. Ягоўдзіка.

138. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Цётка УладзяУладзіслава Луцэвіч (сапр. Станкевіч ; 1891—1960) – педагог і дзеяч культуры; жонка Я. Купалы. “Штраль” – кавярня ў Вільні.

140. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 48). Ярузельскі Войцех (нар. 1923) – вайсковы і дзяржаўны дзеяч Польшчы, старшыня Ваеннага савета нацыянальнага выратавання, Першы сакратар ЦК ПАРП (1981—1989). Па яго ініцыятыве ў снежні 1981 г. у ПНР было ўведзенае ваеннае становішча.

141. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Ляцкі Яўген Аляксандравіч (1868–1942) — гісторык расійскай літаратуры, даследчык беларускага фальклору. Пасля кастрычніцкага перавароту жыў у Празе, выкладаў у Карлавым універсітэце; пахаваны на Альшанскіх могілках. Аб Вашай прапанове я думаю…– гаворка ідзе пра падрыхтоўку да друку новага зборніка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x