87. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салаухін Уладзімір Аляксеевіч (1924—1997) – расійскі празаік і публіцыст. Жанна д’Арк (каля 1412–1431) — нацыянальная гераіня Францыі. Узначальвала барацьбу супраць англічанаў падчас Стогадовай вайны (1337–1453); спалена інквізіцыяй на вогнішчы. Я напісала п. Мацею…– гаворка ідзе пра Мацея Юзафа Канановіча (1912—1986) – польскага пісьменніка, перакладчыка беларускай паэзіі; яго продкі паходзілі з Гарадзеншчыны. На якой мове размаўляў Ягайла з Сонькаю…– Ягайла (1352?–1434) – вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы і Соф’я Гальшанская (1405?—1451), заснавальнікі дынастыі Ягелонаў.
88. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ахмадуліна Бэла Ахатаўна (нар. 1937) – расійская паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Ахматава Ганна (сапр. Гарэнка ; 1889—1966) – расійская паэтка. Пісала Наташа – сястра Валодзі [Караткевіча]…–Кучкоўская Наталля (1922—2003). Мележ Іван (1921–1976) – народны пісьменік Беларусі (1972), аўтар трылогіі “Людзі на балоце”. Семяжон Язэп (1914—1990) – беларускі перакладчык. Купляю… Клімука…– відаць, маецца на ўвазе кніга П. Клімука “Зоры – побач” (1977).
89. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ткачоў Мікола (1918—1979) – празаік; працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, узначальваў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Куляшоў Аркадзь (1914–1978) — паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, народны паэт Беларусі (1968). Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк ; 1922—1978) – беларускі паэт; жыў у Аўстраліі. Саўчук Пётра (1920–1996) – фармацэўт, сулагернік Я. Геніюша; жыў у Баранавічах. Паслаў ім Клімука… –маецца на ўвазе кніга П. Клімука “Зоры – побач” (1977). “Пад белымі крыламі” –кніга У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (1977).
90. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Арабей пра Цётку…– маецца на ўвазе кніга Лідзіі Арабей (нар. 1925) “Стану песняй” (1977). Бёрнс Роберт (1759—1796) – шатладскі паэт. Дзюма Аляксандр (1802—1870) – французскі раманіст. Хэмінгуэй Эрнэст Мілер (1899—1961) – амерыканскі пісьменнік; жыў у Францыі і на Кубе. Сіманаў Канстанцін Міхайлавіч (1915—1979) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1974).
91. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Церашкова Валянціна Міхайлаўна (нар. 1937) – першая ў свеце жанчына-касманаўт, Герой Савецкага Саюза (1963). “Как это звучит гордо!” (дакладная цытата: “Человек – это звучит гордо!”) – цытата з п’есы М. Горкага “На дне”. Драздовіч Язэп (1988—1954) – мастак і пісьменнік. “Зеўс не любіць ганарлівых галоў” (Антыгона)… – Л. Геніюш прыводзіць цытату з трагедыі старажытнагрэцкага драматурга Сафокла (497—406 да нашай эры) “Антыгона”.
92. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салжаніцын Аляксандр Ісаевіч (1918—2008) – расійскі пісьменнік, палітвязень, аўтар рамана “Архіпелаг Гулаг”; быў высланы з СССР, доўгі час жыў у ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1970). Шаховіч Міхась (нар. 1953) – беларускі паэт; жыве ў Беластоку. “Ветразі Адысея” – кніга У. Калесніка. Элеанора Вецер (нар. 1933) – гісторык; працавала ў Дзяржаўным мастацкім музеі, потым у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Сергіевіч Пётра (1900–1984) — мастак; жыў у Вільні. Смольскі Дзмітрый (нар. 1937) – кампазітар; опера “Сівая легенда” пастаўленая ў 1978 г. Шыманка Мікола (1901—1986) – культурны дзеяч і перакладчык, выпускнік Карлавага універсітэта (Прага).
93. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Жылка Уладзімір (1990—1933) – паэт, крытык, перакладчык; у 1930 г. быў арыштаваны, памёр у высылцы ў г. Уржум (Расія). Уітмэн Уолт (1819—1892) – амерыканскі паэт. Сіпакоў Янка (нар. 1936) – паэт, празаік і перакладчык; кніга Уітмэна “Лісце травы” ў ягоным перакладзе выйшла ў 1978 г.
94. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Белавежа” – пра згуртаванне беларускіх літаратараў, якое дзейнічала пры тыднёвіку “Ніва” (Беласток). Разін Сцяпан Цімафеевіч (каля 1630—1671) – данскі казак, кіраўнік Сялянскай вайны ў Расіі (1670).
Читать дальше