49. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Луцкевіч Іван (1881—1919) – палітычны дзеяч, этнограф, публіцыст. Станкевіч Янка (1891–1976) — мовазнавец, гісторык, педагог; аўтар «Беларуска-расійскага (Вялікалітоўска-расійскага) слоўніка» (Нью-Йорк, 1990). Stankevič Y. Příspěvky k dějinám běloruského jazyka na základě rukopisu “Al-Kitab”. “Slavia”, rocnik XII, Praha, 1933–1934, s. 375-390 (чэшск.) – Станкевіч Я. Допісы па гісторыі беларускай мовы на аснове рукапісаў “Аль-Кітаб”. “Славія”, выпуск XII, Прага, 1933–1934, стар. 375–390. Бярозкін Рыгор (1918–1981) — крытык і перакладчык. Агняцвет Эдзі (сапр. Каган ; 1913—2001) – беларуская дзіцячая паэтка і перакладчыца. Кучар Алесь (1910—1996) – крытык, драматург.
50. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Оrdnung (ням.) – парадак . Чынгіс-хан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі. Багрым Паўлюк (1812—1891) – паэт і каваль. Мне шмат цяжэй было ад артыкула Васіля Еўціхеевіча…– маецца на ўвазе артыкул магілёўскага публіцыста Васіля Еўціхевіча “Шануйце родную зямлю” (“Полымя”, 1969, №2, с. 187), у якім узнімалася праблема безадказных адносінаў да зямлі. Аладаў Мікалай (1890—1972) – кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі (1955). Семяняка Юрый (1925—1990) – кампазітар, народны артыст Беларусі (1974). Пракоф’еў Сяргей Сяргеевіч (1891—1953) – расійскі кампазітар, піяніст і дырыжор.
51. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 248). Ave Сaeser imperator, morituri de salutant (лац.) – слава імператару Цэзару, ідучыя на смерць вітаюць яго.
52. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Вы абгаварылі б гэтую справу з кампетэнтнымі рэдактарамі “Звязды”… – гаворка ідзе пра супрацоўніка газ. “Звязды” Алеся Траяноўскага. Шамякін Іван (1921–2005) – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой сацыялістычнай працы (1981), аўтар папулярных раманаў на тэмы савецкай сучаснасці.
53. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Я згодная з п. Галінай…– Галіна Войцік, дачка З. Верас і Антона Войціка (1998—1948). Які быў настрой у Арсеня…– гаворка ідзе пра Арсеня Ліса (нар. 1934) – пісьменніка, фалькларыста, доктара філалогіі. Сартр Жан Поль (1905—1980) – французскі філосаф і пісьменнік, прадстаўнік экзістынцыялізму. Ларэн Сафі (нар. 1934) – італьянская кінаактрыса.
54. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Коршунаў Аляксандр (1924—1991) – літаратуразнавец, даследчык беларускай старажытнай літаратуры.
55. Сяргею Панізніку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва С. Панізніка.
56. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Я доўга шукала тую Падгарэсялку…– насамрэч: Пярэсялку , вёску, якая цяпер знаходзіцца ў межах Гародні (мікрараён Фарты).
57. Алесю Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Міхаська – сын А. Белакоза. Баба Белакозіха – Вольга Канстанцінаўна Белакоз (сапр. Петрашэвіч ; 1895—1976) – маці А. Белакоза. Збралевіч Лідзія –загадчыца аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі. Ярашэвіч Аляксандр (нар. 1940) – фізік, выпускнік фізфака БДУ, даследчык сакральнага мастацтва; працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук, у акадэмічным Музеі старажытнабеларускага мастацтва. Крэнь Ірына (1929—2005) — літаратуразнавец, даследчык гісторыі беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі. Працавала настаўніцай, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры, рэдактарам у выдавецтвах. Гадлеўскі Вінцэнт (1888—1942) – палітычны і рэлігійны деяч; удзельнік Першага ўсебеларускага з’езда (1917), адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, уваходзіў у раду Беларускай народнай самапомачы. У 1942 г. расстраляны фашыстамі. Дрозд Сяргей (нар. 1927) – педагог і краязнавец, аўтар кнігі “Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства” (1998). Арсеннева Наталля (1903–1997) – паэтка. Выпускніца Віленскай беларускай гімназіі. У 1940–1941 гг. знаходзілася ў высылцы ў Казахстане, пазней жыла ў Менску, працавала ў “Беларускай газеце”. У 1944 г. пакінула Беларусь, жыла ў ЗША. Абрамчык Мікола (1903–1970) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970); жыў у Францыі. Жук-Грышкевіч Вінцэнт (1903–1989) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, навуковец. Старшыня Рады БНР (1970–1982), кіраўнік Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Лірыка Янкі Купалы”. У зняволенні жонка Зарэцкага расказвала…– Марыя Касянкова , жонка празаіка Міхася Зарэцкага (1901–1937). Чыквін Ян (нар. 1940) – беларускі пісьменнік, прафесар Беластоцкага універсітэта; жыве ў Бельску Падляскім (Польшча).
Читать дальше