Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

34. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Луцкевіч Лявон (1922—1997) – малодшы сын Антона Луцкевіча; каля дзесяці гадоў правёў у Гулагу. Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч (1899–1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з галоўных арганізатараў і кіраўнікоў палітычных рэпрэсіяў у СССР у 1930–1950-я гг. Дубоўка Уладзімір (1900–1976) – беларускі паэт і перакладчык.

35. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Вялюгін Анатоль (1923–1994) — беларускі паэт і кінасцэнарыст. Семашкевіч Рыгор (1945–1982) — паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык.

36. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Шырма Рыгор (1892–1978) – беларускі харавы дырыжор, фалькларыст і грамадскі дзеяч, народны артыст СССР. Аляксандр Аляксандравіч Аляксандр Галавач, дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.

37. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Гоўгель Ніна Паўлаўна (сапр. Міклашэвіч ; нар. 1929) – стрыечная сястра Л. Геніюш. Закончыла факультэт замежных моваў Гарадзенскага педагагічнага інстытута, дзе доўгі час працавала метадыстам завочнага аддзялення; жыве ў Гародні.

39. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Коўтун Валянціна (нар. 1946) — пісьменніца і грамадская дзеячка.

40. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Марынкай я захопленая …– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна ; нар. 1965), дачка літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча (нар. 1931) і настаўніцы Марыі ПяткевічШумскіх ; нар. 1930). Лось Еўдакія (1929—1977) – беларуская паэтка і перакладчыца.

41. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 209. Ермачэнка Іван (1894—1970) – дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. З 1940 г. – старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Празе. У 1941 г. пераехаў у Менск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1943 г. жыў у Нямеччыне, з 1948 г. – у ЗША. Захарка Васіль (1877—1943) – палітычны дзеяч, з 1928 да 1943 г. намеснік старшыні, старшыня Рады БНР. Вярба Вера (сапр. Сакалова Гертруда ; нар. 1942) – паэтка. Мастак Салавей…– гаворка ідзе пра пейзажыста Аркадзя Салаўёва .

42. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Жалкоўскі Аляксандр – рэдактар мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам”.

43. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ёсць два белых ад п. Кароль…– маецца на ўвазе жонка Усевалада Караля (1919—1984) – актывіста Беларускай незалежніцкай партыі, па прафесіі лекара; у 1946 г. быў арыштаваны, пасля вяртання з Гулагу жыў у Баранавічах.

44. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Шлык Іван – журналіст, працаваў у зэльвенскай раённай газеце “Праца”; пазней стаў рэдактарам карэліцкай раёнкі “Полымя”.

45. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Сардэчнае прывітанне п. Марыі…Марыя ПяткевічШумскіх ; нар. 1930), настаўніца, жонка А. Пяткевіча.

46. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Шамардзіна Зося ( Соф’я; 1894—1980) – у 20-я гады супрацоўніца Наркамата юстыцыі, старшыня Галоўпалітасветы БССР; жонка Я. Адамовіча. Адамовіч Язэп (1897—1937) – дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета народных камісараў Беларусі (1924—1927). Стаяць на ганку два юнакі і дзяўчына… – у 1968 г. у Зэльву прыязджалі тагачасныя студэнты БДУ В. Коўтун, Л. Барташ, А. Разанаў і В. Ярац. “Узлёт” – літаратурнае аб’яднанне, якое дзейнічала на філфаку БДУ.

47. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Халянкова Аліна (сапр. Мацыевіч ; 1940—1979) – літаратуразнавец, педагог; працавала ў Зэльвенскай школе-інтэрнаце, у Гарадзенскім педінстытуце.

48. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Грынблат Масей (1905—1983) – этнограф, фалькларыст, гісторык. Ніна Лойка (нар. 1947) – настаўніца, пляменніца пісьменніка Алега Лойкі; на той час – студэнтка філфака БДУ. Багіна Іосіф (нар. 1940) – журналіст, у 1960-я гг. намеснік рэдактара зэльвенскай раённай газэты “Праца”, потым – галоўны рэдактар “Гродненской правды”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x