Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

13. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Сяння прыйшло «Полымя»… – маецца на ўвазе №12 “Полымя”, дзе быў надрукаваны верш Ю. Голуба “Белавежа” з прысвячэннем Л. Геніюш. Голуб Юрка (нар. 1947) — паэт, родам з вёскі Горна, што непадалёк ад Зэльвы.

14. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. “Жыта” – паэма Д. Бічэль, надрукаваная ў час. “Маладосць” (1966, №12).

15. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Матузаў Захар – тагачасны дырэктар выдавецтва “Беларусь”. Прачытала ягонага “Хрыста”…– гаворка ідзе пра раман У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” . Цэзар Гай Юлій (100—44 гг. да нашай эры) – старажытнарымскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, палкаводзец і пісьменнік. Пётр І (1672—1725) – расійскі імператар.

16. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Зборнік нарысаў “Літаратурная Гарадзеншчына” , адным з аўтараў якога быў А. Пяткевіч, выйшаў у 1968 г. пад назвай “Гарадзенскія былі”. Легкадумна паступаюць з альбомам …– маецца на ўвазе фотаальбом “Гародня”, які выйшаў толькі ў 1975 г.

17. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Жалігоўскі Люцыян (1865—1947) – польскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч. Міхаська і Алесік – унукі Л. Геніюш, жывуць у Беластоку. Любоў Андрэеўна – жонка М. Танка.

19. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва з. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Верас Зоська (сапр. Сівіцкая Людвіка ; 1892–1991) — пісьменніца і грамадска-культурная дзяячка; жыла ў Вільні. Клімовіч Адольф (1900–1970) — грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец; жыў у Вільні. Ластаўка Пятро – паэт, дзеяч культурна-асветнага руху ў Заходняй Беларусі; жыў у Варшаве. Швед Віктар (нар. 1925) – беларускі паэт; жыве ў Беластоку. Бурш Яша (сапр. Якаў Анісэровіч ; нар 1929) – беларускі паэт і мастак; жыве ў Варшаве.

20. Зосьцы Верас (с.). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Бычкоўскі Адам – сустаршыня (разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам) Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909—1913), сябры якога ладзілі выязныя спектаклі, чыталі лекцыі, арганізавалі хор і аркестр. Пазней А. Бычкоўскі вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў у тамтэйшым беларускім руху. Warszawa, ul. Łowicka, 1/5, m. 19, W. Szwed…Warszawa, Senatorska 8, Zarząd Oddziału Białoruskiego Tow. Społeczno-kulturalnego (польск.) – Варшава, вул. Лавецкая, 1/5, кв. 19, В. Швед… Варшава, Сенатарская, 8, Управа філіі Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Anima vilis (лац.) – паддоследная жывёла.

21. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ведаю, быў гэта Ваш муж…– гаворка ідзе пра першага мужа З. Верас Фабіяна Шантыра (1887—1920). Лапаў Барыс (1925—1967) – мовазнавец; працаваў у Менскім педагагічным інстытуце. Алексютовіч Мікола (1921—1967) – філосаф, з 1963 г. чытаў лекцыі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Мядзёлка Паўліна (1893–1974) — мемуарыстка і грамадская дзеячка; жонка Т. Грыба. Грыб Тамаш (1895—1938) – беларускі палітычны і культурны дзеяч, сябра Рады БНР, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я. Варонкі. Жыў у Празе, пахаваны на Альшанскіх могілках. Сенатовіч Аксана (нар. 1941) – украінская паэтка, жонка паэта У. Лучука, які перакладаў вершы Л. Геніюш.

22. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Казека Янка (нар. 1915) – крытык, літаратуразнавец, складальнік зборнікаў пісьменніцкіх аўтабіяграфій, у адным з іх меркаваў надрукаваць жыццяпіс Л. Геніюш “Сто ранаў у сэрца”. Былі з Прашковічам у Гудзевічах на хрысцінах …– маюцца на ўвазе хрысціны сына А. Белакоза Міхася.

23. Юрку Голубу (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1996, №6. Краўцоў Мікола (1949—2000) – фізік, у 1967 г. вучыўся ў БДУ. Іпатава Вольга (нар. 1945) – пісьменніца і грамадская дзеячка, намесніца старшыні, а потым старшыня Саюза пісьменнікаў (1998—2002). Што з Валодзем, ці вярнулі яму правы?Уладзімір Голуб (1943—2007), брат Ю. Голуба. Няхай тата Голуб пасадзіць яго шыць …– Уладзімір Васільевіч Голуб (1913—1993), бацька Ю. Голуба. Лучук Уладзімір (нар. 1934) – украінскі паэт і перакладчык вершаў Л. Геніюш на ўкраінскую мову.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x