4. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Пяткевіч Аляксей (нар. 1931) – літаратуразнавец, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, аўтар кніг пра культурнае жыццё Гарадзеншчыны. Прашковіч Мікола (1932–1983) — літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філалагічных навук (1965). Быў звольнены з Інстытута літаратуры Акадэміі навук па абвінавачанні ў беларускім нацыяналізме. Траяноўскі Алесь (1925—2005) – журналіст, паэт і перакладчык; сябраваў з Л. і І. Геніюшамі. Бічэль Данута (нар. 1938) — пісьменніца; сябравала з Л. Геніюш, напісала прадмову да зб. «На чабары настоена».
5. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Танк Максім (сапр. Яўген Скурко ; 1912–1995) – пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967–1990), член ЦК КПБ (1966–1990), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971). Народны паэт Беларусі (1968), Герой сацыялістычнай працы (1974), лаўрэат Сталінскай (1948), Ленінскай (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966). “Селядцы з вершамі” –верш М. Танка. “Нарач” – паэма М. Танка, апублікаваная ў 1937 г. Лынькоў Міхась (1899–1975) — празаік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1962). Што да маэстра… – гаворка ідзе пра спевака Міхася Забэйду-Суміцкага (1900–1981) — беларускага спевака, які жыў у Празе.
6. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле газ. “Літаратура і мастацтва”, 1998, 11 снежня. Публікацыя М. Мікуліча. Калеснік Уладзімір (1922–1994) — беларускі крытык і літаратуразнавец, даследчык заходнебеларускай літаратуры, прафесар Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна. У Ленінцы бачылі Вас…– у Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка).
7. Аляксею Пяткевічу (с.). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург; быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Скрыган Ян (1905—1992) – пісьменнік. Бажко Алесь (нар. 1918) — пісьменнік, на той час загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва “Беларусь”. Канавалаў Рыгор (1912—1979) – старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета міністраў па друку (1963—1973).
8. Максіму Танку (с.). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. “Сэрца маё – суверэнная дзяржава…” – верш М. Танка. Alter ego amicus Plato, sed magis amica – veritas! (лац.) – Платон мне сябра, але яшчэ большы сябра – ісціна! Павел Францавіч Міклашэвіч (1845—1929) – дзед Л. Геніюш, з сялянаў, пазней стаў абшарнікам; пахаваны ў Гудзевічах.
9. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Глебка Пятро (1905—1969) – паэт, мовазнавец, акадэмік АН Беларусі (1957); напісаў прадмову да першай публікацыі вершаў Л. Геніюш пасля яе вяртання з лагера (“Полымя”, 1963, №4).
10. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Дазвольце мне павіншаваць Вас… –відаць, маецца на ўвазе абранне М. Танка на пасаду Старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. ТБШ (Таварыства беларускай школы) –культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі (1921—1936).
11. Францішку Ціхаму (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, выяўленага Францішкай Сокалавай у Літаратурным архіве Музея чэшскага пісьменства ў Празе (Ф. Ціхі. Карэспандэнцыя // СН 15-G/Je). Ціхі Францішак (1886–1968) – чэшскі лінгвіст і перакладчык, займаўся балгарыстыкай, русістыкай і беларусістыкай, перакладаў беларускую паэзію. Soudruh Houska (чэшск.) – таварыш Гоўска. Ne mate rada Stalina? (чэшск.) – чаму не любіце Сталіна? Neodpovim na tuhle okazku (чэшск.) – я не буду адказваць на гэтае пытанне. Літаратурныя спробы сына ў “Ніве”…– Юрка Геніюш (1935–1985), беларускі паэт, празаік і фельетаніст; працаваў лекарам у Беластоку.
12. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. “Мы” – верш Л. Геніюш, пазнейшая назва “Вырай малады”. Мартынчык (Марцінчык) Мікалай (1901—1980) – удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Рэдагаваў часопіс “Студэнцкая думка”, быў намеснікам старшыні Галоўнай управы Таварыства беларускай школы. Арыштоўваўся польскімі (1927 і 1930) і савецкімі (1948) уладамі; пасля вызвалення жыў у Гародні. Тарашкевіч Браніслаў (1892–1938) — грамадскі і палітычны дзеяч, філолаг, літаратар, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928). У 1931 г. арыштаваны польскімі ўладамі, выменены савецкай уладай на Ф. Аляхновіча, у СССР арыштаваны і расстраляны. Грыневіч Антон (1877–1937) — збіральнік і папулярызатар фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. Дварчанін Гіляр (Ларывон) – выпускнік Тэхналагічнага інстытута ў Празе, пасля вяртання на радзіму быў арыштаваны, этапаваны на Салаўкі, дзе загінуў. Дварчанін Ігнат (1895—1937) – пісьменнік, актывіст нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; вучыўся ў Карлавым універсітэце (Прага), дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Быў адным з арганізатараў Першага ўсебеларускага з’езда (1917), у 1933 г. арыштаваны і высланы на Салаўкі, дзе быў расстраляны.
Читать дальше