70. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). “Рагнеда” –паэма Л. Геніюш, надрукаваная ў газеце «Раніца» за 30 траўня і 20 чэрвеня 1941 г. “Караван” –фестываль нацыянальных культураў, які ладзіўся ў Таронта (Канада).
71. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Аксана Пятроўна Косач-Шыманоўская – родная сястра ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913).
72. Васілю Быкаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з сямейнага архіва Васіля Быкава – сына пісьменніка. Аляксандр Ульяновіч – тагачасны трэці сакратар Гарадзенскага абкама КПБ. Быкава Надзея (сапр. Кулагіна ; 1923—1982) – першая жонка В. Быкава.
73. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Памерла адзінока мая сястра ў Польшчы… –відаць, маецца на ўвазе сястра Ніна (1912—1972?). Ермаловіч Мікола (1921–2000) — гісторык, літаратуразнавец; аўтар кніг «Па слядах аднаго міфа» (1989), «Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: віленскі перыяд» (1994).
74. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Бабе Казі дазволь… – Казіміра Грамакоўская (1903—1993) – свякроў Д. Бічэль.
75. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Матукоўскі Мікалай (1929—2001) – драматург і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Абрамовіч Зыгмунт (сцэнічны псеўданім Антон Забель ; 1892—1988) – актор тэатра Ігната Буйніцкага; жыў у Злотаве (Польшча). Буйніцкі Ігнат (1861–1917) — актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч; пачынальнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Петрашэвіч Яўген (нар. 1930) – музычны педагог і кампазітар, аўтар зб. “Беларускі вясёлкавы край” (2010); жыве ў Гародні.
76. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Вы нічога не напісалі пра Марынку…– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна ; нар. 1965), дачка Аляксея Пяткевіча.
78. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Rekin (польск.) – акула. Святаполк-Мірскі Васіль (1905–?) – прадстаўнік роду князёў Мірскіх; быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў Вене ў 1945 г., самалётам дастаўлены ў Маскву, правёў год у вязніцах Ляфортава і на Лубянцы, атрымаў 20 гадоў лагероў. У Пячорлагу сустракаўся з Л. Геніюш. Пасля вызваленьня ў 1955-м выехаў у Нямеччыну і першым зняпраўдзіў інфармацыю, быццам паэтка загінула ў Гулагу.
79. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Загнетаў Эрык (1937—1983) – кінаінжынер, муж Д. Бічэль.
81. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Даражэнькая місіс Эванс… –гэтак Л. Геніюш называла ў лістах Раісу Жук-Грышкевіч.
82. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Дзякуй Вам за радасную вестку аб падарку нашага роднага касманаўта…– маецца на ўвазе Клімук Пятро (нар. 1942) – касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза; прыслаў у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей кнігу Л. Геніюш «Невадам з Нёмана» са сваім дарчым надпісам, што служыла своеасаблівай ахоўнай граматай для музея. Аляксандр Галавач – дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.
83. Вячку Целешу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Целеша. Целеш Вячаслаў (нар. 1938), беларускі мастак і філакартыст, аўтар альбома “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (1998); жыве ў Рызе. Уладзімір Міхайлоўскі – юрыст , родам з Краснасельскага, жыў у Зэльве.
84. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Вечная жаноцкасць” – гэтак называе Л. Геніюш паэтычны зб. Д. Бічэль “Ты – гэта ты” (1976); прыведзеныя ў пачатку ліста радкі – з гэтай кнігі. Нават тая “батаніка” – па-беларуску …– гаворка ідзе пра “кветкавы” раздзел названага зб. “Водар і шолах”. Казакова Рыма Фёдараўна (1932—2007) – расійская паэтка, перакладчыца беларускай паэзіі. Загнетава Віка (замужам Ільіна ; нар. 1960) – мастачка, дачка Д. Бічэль. Валерык (нар. 1965) – сын Д. Бічэль і Э. Загнетава.
Читать дальше