58. Алесю Мажэйку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 237). Мажэйка Алесь (нар. 1931) – беларускі літаратуразнавец. V dobe, ktra se kvapem blizi (чэшск.) – у час, які раптоўна набліжаецца. De mortius aut bene, aut nihil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, албо ніяк.
59. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). А Месячык вельмі многа зрабіў… – гаворка ідзе пра Вітаўта Тумаша (1910—1998) — гісторыка і навукоўца, рэдактара газеты “Раніца” (1943), кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). П[ані] Вераніка піша… – Клімовіч Вераніка (сапр. Шутовіч ; 1912–1974) – удава А. Клімовіча.
60. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Тарывердзіеў Мікаэл Леонавіч (1931—1996) – расійскі кампазітар, народны артыст Расіі (1986). Прокша Леанід (1912–1994) — беларускі пісьменнік; выпускнік Ваенна-палітычнай акадэміі (1955), працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», рэдагаваў газету «Голас Радзімы», дзе друкаваў свае памфлеты пра дзеячаў беларускай эміграцыі. Броўка Пятрусь (1905—1980) – народны паэт Беларусі (1962), акадэмік АН Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі (1947), Герой сацыялістычнай працы (1972). Быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў (1948—1967), галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” (1967—1980). Волк Аляксей – у 1960—1980 гг. дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава ; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. Як Вы пазнаёміліся з АБЦ… –гаворка ідзе пра беларускага гісторыка ЛаўрэнаАбэцадарскага (1916—1975).
61. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча).
62. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Багушэвіч Францішак (1840—1900) – паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Вячаслаў Брыкач – трэці сакратар Зэльвенскага райкама КПБ, пазней начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама. “Если враг, не сдаётся, его уничтожают” – назва артыкула М. Горкага, які быў надрукаваны 15 лістапада 1930 г. адначасова ў “Правде” і “Известиях”. Іваноўскі Вітольд – карэспандэнт газ. “Звязда” па Гарадзенскай вобласці.
63. Рыгору Барадуліну (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Р. Барадуліна. Барадулін Рыгор (нар. 1935) – паэт, перакладчык, эсэіст; народны паэт Беларусі (1992).
64. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Гнацюк Іван (1929—2005) — украінскі паэт і перакладчык. У 1948 г. быў арыштаваны за сяброўства ў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і прысуджаны да 25 гадоў лагеру; вызвалены ў 1956 г.
66. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Ісакоўскі Міхаіл Васільевіч (1900—1973) – расійскі паэт, Герой сацыялістычнай працы (1970).
67. Ансамблю “Харошкі” (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 263). “Харошкі” – дзяржаўны харэаграфічны ансамбль. Міхась Пацук –саліст ансамбля “Харошкі”.
68. Васілю Чыкіду (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 258). Чыкіда Васіль (1938—2000) – святар, настаяцель зэльвенскай Свята-Троіцкай царквы. Спадчына па айцу Сергію …– маецца на ўвазе Сергій Семянтоўскі , настаяцель зэльвенскай царквы, папярэднік В. Чыкіды. Ліда Тукальская – жонка стрыечнага брата І. Геніюша Язэпа Тукальскага.
69. Валянціне Пашкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Пашкевіч Валянціна (сапр. Жукоўская ; 1916—2004) – выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага універсітэта. Падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Берліне перакладчыцай, з 1947 г. жыла ў Канадзе, дзе выдала некалькі падручнікаў па беларускай мове і літаратуры; сястра Р. Жук-Грышкевіч. Эва – дачка В. Пашкевіч. Святара Строка памятаю…– Строк Язэп (пасля пострыгу Іаан ; 1904–1990) – беларускі праваслаўны дзеяч, архімандрыт; служыў настаяцелем храма ў Воўпе на Ваўкавышчыне (дзе вянчалася Л. Геніюш). У 1944 г. арыштаваны і асуджаны за антысавеччыну; пасля вызвалення ў 1949 г. служыў на Меншчыне, пазней выехаў у ЗША.
Читать дальше