Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1944 г. паэтка пад прымусам нямецкіх акупацыйных уладаў прыязджала ў Менск, дзе праходзіў Другі Усебеларускі кангрэс. Пасля вайны, імкнучыся пазбегнуць незаконнай дэпартацыі ў СССР, Л. Геніюш прыняла чэхаславацкае грамадзянства (27 ліпеня 1947 г.). Аднак гэта не ўратавала яе ад дамаганняў савецкіх уладаў – 5 сакавіка 1948 г. Л. Геніюш разам з мужам была арыштаваная ў г. Вімпэрку, пазбаўленая чэхаславацкага грамадзянства, выдадзеная савецкім спецслужбам і пад канвоем дастаўленая ў Менск, дзе яе дапытваў тагачасны міністр МГБ БССР Л. Цанава, патрабуючы аддаць архіў БНР.

7 лютага 1949 г. Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу і Янку Геніюшаў да 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне паэтка адбывала на Поўначы (Інта, Абезь Комі АССР, Поцьма Мардоўскайі ССР). 1 ліпеня 1956 г. Ларыса і Янка Геніюшы былі вызваленыя паводле пастановы ААН – як несавецкія грамадзяне. Прыехалі ў Зэльву, дзе жылі ў старым доме Геніюшаў па вуліцы Савецкай, 7. Л. Геніюш не стала грамадзянкай БССР, жыла з пазнакай у пашпарце – “без грамадзянства”. З 1959 па 1961 г. працавала сястрой-гаспадыняй у Зэльвенскім раённым шпіталі.

Памерла Л. Геніюш 7 красавіка 1983 г. у Гарадзенскай абласной больніцы (у анкалагічным аддзяленні ў Лабне). Пахаваная 9 красавіка на новых могілках у Зэльве.

Трагічным быў лёс сям’і Л. Геніюш: бацька як “сацыяльна небяспечны элемент” (буйны землеўласнік) арыштаваны ў 1939 г. і высланы ў Карагандзінскую вобласць, дзе прапаў без вестак; маці не вярнулася з высылкі ў Казахстан; браты Аркадзь і Расціслаў загінулі на франтах Другой сусветнай вайны. Сын паэткі Юрка Геніюш, па прафесіі лекар, па прызванні – таленавіты пісьменнік, жыў у Беластоку, дзе заўчасна памёр у 1985 г.

Выдадзеныя кнігі Л. Геніюш: “ Ад родных ніў ” (Слонім, 1995; факсімільнае перавыданне), “ Невадам з Нёмана ” (Менск, 1967), “ Казкі для Міхаські ” (Менск, 1972), “ Добрай раніцы, Алесь ” (Менск, 1976), “ На чабары настоена ” (Менск, 1982), “ Dziewiać wiershaú ” (Віеlаstок, 1987), “ Белы сон ” (Менск, 1990; укл. Б. Сачанка), “ Вершы: рукапісны зборнік 1945-1947 г. ” (Лондан, 1992), “ Маці і сын ” (у суаўтарстве з Ю. Геніюшам; Беласток, 1992; укл. Я. Чыквін), “ Споведзь ” (Менск, 1993; укл. М. Чарняўскі), “ Выбраныя вершы ” (Менск, 1997; укл. М. Раманоўскі), “ Выбраныя творы ” (Менск, 2000, серыя “Беларускі кнігазбор”; укл. М. Скобла), “ Ластаўка ” (2000; укл. У. Мазго), “ Гасціна ” (Менск, 2000; укл. З. Пазняк), “ Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны 1945—1983 г. ” (Менск, 2005; укл. М. Скобла).

Примечания

1

Павел Францавіч Міклашэвіч (1845—1929) – дзед Л. Геніюш, з сялянаў, пазней стаў абшарнікам; пахаваны ў Гудзевічах.

2

Крынкі — мястэчка ў цяперашнім Беластоцкім ваяводстве (Польшча), цэнтр Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці (1940–1944). З Крынак таксама паходзіў і род мужа паэткі Янкi Геніюша.

3

Тата мой… — Антон Паўлавіч Міклашэвіч , нарадзіўся ў 1882 г. у мястэчку Крынкі на Беласточчыне. Быў арыштаваны 21 кастрычніка 1939, абвінавачваўся ў антысавецкай дзейнасці (арт. 74 Крымінальнага кодэкса БССР). Паводле пастановы асобнай нарады пры НКУС СССР ад 22 сакавіка 1941 г. быў асуджаны на 5 гадоў лагеру. Быў амніставаны як польскі грамадзянін і накіроўваўся для пражывання ў г. Бійск Алтайскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14 снежня 1989 г. пракуратурай Гарадзенскай вобласці.

4

Мама мая…– Аляксандра Васільеўна Міклашэвіч , з роду Манютаў .

5

Міцкевіч Адам (1798—1855) — польскі паэт беларускага паходжання.

6

Філаматы — патаемнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце (1817—1923).

7

Філарэты — канспіратыўнае таварыства студэнцкай моладзі ў Вільні (1820—1823).

8

Муж мой… — Геніюш Янка (1902—1979), з якім Ларыса Міклашэвіч пабралася шлюбам 3 лютага 1935 г. у Воўпенскай царкве. Медык па адукацыі, выпускнік Карлавага універсітэта ў Празе. Працаваў лекарам. Сябра пражскага аддзела Беларускай Народнай Самапомачы. У 1948 г. разам з жонкай быў незаконна пазбаўлены чэшскага грамадзянства, вывезены ў СССР і асуджаны Вярхоўным судом Беларусі (1949) да 25 гадоў пазбаўлення волі. Быў датэрмінова вызвалены ў 1956 г. (але не рэабілітаваны) і жыў разам з жонкай у Зэльве ў старым бацькавым доме на вул. Савецкай (былой Царкоўнай), д. 7.

9

Купала Янка (сапр. Луцэвіч ; 1982—1942) — народны паэт Беларусі (1925), класік беларускай літаратуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x