Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

47

Бэнэш Эдуард (1884–1948) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1935–1938; 1946–1948).

48

Коруна (чэшск. koruna ) — грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краінаў.

49

Кашпарак — цяпер дом № 70 на вул. 5 Траўня ў Празе.

50

Сакольскі злёт — сход удзельнікаў чэшскай гімнастычнай арганізацыі «Сокал», створанай у 1862 г.

51

Даладзье Эдуард (1884–1970) — французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

52

Чэмберлен Нэвіл (1869–1940) — англійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Англіі (1937–1940).

53

Гаха Эміль (1872–1945) — чэшскі палітычны дзеяч. Пасля Мюнхенскай змовы (1938) i эмiграцыi Э. Бэнэша быў выбраны прэзiдэнтам Чэхаславацкай Рэспублiкi (без Судэцкiх земляў). Падпiсаў з А. Гiтлерам дамову аб акупацыi фашыстамi Чэхii (1939) i ачольваў чэшскую цывiльную ўладу ў Пратэктараце Чэхiя i Маравiя. Арыштаваны ў 1945 г., памёр у турэмным шпiталi.

54

Леся Украінка (сапр. Ларыса Косач-Квітка; 1871—1913) — украінская паэтка.

55

Палаўкі — вёска ў былым Гарадзенскім павеце (цяпер — у Мастоўскім раёне), паблізу якой знаходзіўся хутар Жлобаўцы, дзе 27 ліпеня (9 жніўня) 1910 г. нарадзілася Ларыса Міклашэвіч.

56

Чынгісхан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі.

57

Грыб Тамаш (1895–1938) — палітычны дзеяч, навуковец, сакратар на Першым Усебеларускім з’ездзе ў Мiнску (1917), сакратар земляробства, замежных справаў ва ўрадзе БНР.

58

Флемінг Аляксандр (1881–1955) — англійскі навуковец у галіне бактэрыялогіі, адкрывальнік пеніцыліну (1929), лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1945).

59

Ермачэнка Іван (1894–1970) — дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. Дыпламатычны прадстаўнік у Канстанцінопалі і генеральны консул (1921) БНР на Балканах, намеснік міністра замежных справаў БНР (1922). З 1940 г. — старшыня Беларускага Камітэта самапомачы ў Празе, на сродкі якога быў выдадзены зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (1942). У 1941 г. пераехаў у Мiнск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1948 г. — на эміграцыі ў ЗША. Маючы дыплом Карлавага універсітэта, працаваў лекарам.

60

Русак Васіль (1896–?) — дэлегат Першага ўсебеларускага з’езда, удзельнік Слуцкага паўстання (1920). З 1920-х гг. — жыў у Празе, займаўся прадпрымальніцтвам, фундаваў выдавецкія праекты. У 1945 г. арыштаваны ў Празе савецкімі спецслужбамі і прыгавораны да 10 гадоў зняволення; далейшы лёс невядомы.

61

Бакач Пятро — выпускнік Карлавага універсітэта, аўтар падручніка нямецкай мовы для беларусаў (1941), у 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі бяспекі.

62

Калоша Аляксандр (1905–1985) — грамадскі дзеяч, намеснік старшыні Беларускага камітэта самапомачы ў Нямеччыне, уваходзіў у Беларускую Цэнтральную Раду. У 1947 г. атрымаў чэхаславацкае грамадзянства, праз год быў яго пазбаўлены і дэпартаваны ў СССР, дзе атрымаў 25 гадоў няволі. Пасля вызвалення ў 1956-м выехаў у Чэхаславакію.

63

«Не пагаснуць зоркі ў небе…» — радок з верша Я. Купалы «Нашай Ніве» (1911), пакладзенага на музыку М. Янчуком.

64

Тамашчык Уладзімір (у манастве Васіль ; 1900–1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Выпускнік агранамічнага факультэта Пражскага політэхнічнага інстытута. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Новая дарога” (Беласток). З 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. узведезены ў епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Жыў у ЗША, узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Загінуў пры нявысветленых абставінах.

65

Краватка (польск. krawat ) — гальштук.

66

«Іскры Скарыны» — гісторыка-публіцыстычны часопіс, выдаваўся Беларускім (Крывіцкім) таварыствам імя Ф. Скарыны ў Празе (1931–1935).

67

Інзэрат (польск. inserat ) — абвестка.

68

Камітэт самапомачы… – на канферэнцыі беларускіх эмігранцкіх суполак у Данцыгу (1939) было створана Беларускае бюро даверу пры міністэрстве ўнутраных справаў Нямеччыны, пры ім — Беларускі Камітэт самапомачы. У Празе дзейнічала ягоная філія.

69

«Раніца» — беларуская газета, якая выдавалася ў Берліне (1939–1945). На яе старонках 28 красавіка 1940 г. адбыўся літаратурны дэбют Л. Геніюш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x