Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

14 сакавіка 1943 года памёр Васіль Захарка …– у газеце «Новая дарога» (Беласток) за 14 сакавіка 1943 г. быў змешчаны наступны некралог: «З вялікім жалем паведамляем усіх прыяцеляў і знаёмых аб тым, што 14.03.1943 г. памёр у больніцы на Булёвцэ на 66 годзе жыцця Старшыня Беларускай Рады ў Празе, ахвярны і даўгалетні грамадскі дзеяч і сябра беларускіх арганізацыяў Васіль Захарка. Пахаванне адбудзецца ў пятніцу 19.03.43 г. на Альшанскіх могілках. Сваячка Ларыса Геніюш і Беларуская Калонія ў Празе».

97

Вітушка Міхась (1907—2006) — палітычны і вайсковы дзеяч, адзін з лідэраў Беларускай незалежніцкай партыі, маёр Беларускай краёвай самааховы ў гады Другой сусветнай вайны, пасля 1945 г. арганізатар антысавецкай партызанкі ў Беларусі; пазней жыў у Заходняй Нямеччыне.

98

Балаховіч-Булак Станіслаў (1883–1940) — ваенны і палітычны дзеяч, генерал-маёр (з 1919). У студзені 1920 г. са сваім войскам перайшоў у распараджэнне ўрада БНР.

99

Гайдрых Райхард (1904–1942) — нямецкi генерал, намеснiк райхспратэктара ў Празе. Жорстка душыў чэшскi антыфашысцкi супрацiў. Замах ( atentat — польск.) на яго ажыццявiлi чэшскiя дэсантнiкi, засланыя з Лондана.

100

Андэрс Уладзіслаў (1892–1970) — польскі генерал. У 1941–1942 гг. камандаваў арміяй, сфармаванай на савецкай тэрыторыі па ўзгадненні ўрада СССР і польскага эміграцыйнага ўрада. Адмовіўся змагацца з немцамі на баку саветаў і перайшоў да хаўруснікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі. У 1943–1944 гг. камандаваў польскім корпусам у Італіі.

101

Лапіцкі Мікалай (1907—1976) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, удзельнік Аўтакефальнага сабора Беларускай праваслаўнай царквы (1942), дэлегат ад духавенства на Другім Усебеларускім кангрэсе (1944). З 1950 г. жыў у ЗША.

102

Камплікаваць (польск. komplikować ) — ускладняць.

103

Ostland (ням.) –назва Райхскамісарыяту, утворанага ў 1941 г., які уключаў у сябе тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

104

Аерканьяк (польск. ajerkoniak ) — яйкавы лікёр.

105

Deutschland (ням.) — Нямеччына.

106

Цёплае апісанне нашай гэтай сустрэчы… – маецца на ўвазе нататка Л. Богуша ў «Новай дарозе» за 30 траўня 1943 г.

107

Лойка Алег (1931–2008) — паэт, празаік, літаратуразнавец; член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар філалогіі (1969).

108

Жанна д’Арк (каля 1412–1431) — нацыянальная гераіня Францыі. Узначальвала барацьбу супраць англічанаў падчас Стогадовай вайны (1337–1453); спалена інквізіцыяй на вогнішчы.

109

Кангрэс — маецца на ўвазе Другі ўсебеларускі кангрэс, які адбыўся ў Менску 27 ліпеня 1944 г. з ініцыятывы Беларускай Цэнтральнай Рады.

110

Клімовіч Адольф (1900–1970) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.

111

Urlaub (ням.) — водпуск.

112

Volksdeutsche (ням.) — немцы, якія жылі за межамі Германіі.

113

Шчорс Мікола (1913—1995) — грамадскі дзеяч; у гады Другой сусветнай вайны ўзначальваў Беларускі камітэт у Варшаве; з 1944 г. жыў у Нямеччыне, пазней выехаў у ЗША.

114

Арсеннева Наталля (1903–1997) — паэтка і грамадская дзеячка; падчас Другой сусветнай вайны працавала ў рэдакцыі «Беларускай газеты». З 1950 г. жыла ў ЗША.

115

Кушаль Францішак (1895–1968) — палітычны і вайсковы дзеяч; муж Н. Арсенневай.

116

Віцьбіч Юрка (сапр. Серафім Шчарбакоў ; 1905–1975) — пісьменнік, грамадскі і культурны дзеяч; з 1944 г. жыў у Нямеччыне і ЗША.

117

Астроўскі Радаслаў (1887–1976) — палітычны дзеяч, прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (абвешчаная ў 1943 г. у Менску).

118

Адамовіч Антон (1909–1998) — беларускі пісьменнік, гісторык і літаратуразнавец; пасля Друнгой сусветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне і ЗША.

119

Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд ; 1922–1978) — паэт і перакладчык; падчас Другой сусветнай вайны жыў у Рызе, працаваў у рэдакцыі часопіса “Новы шлях”. З 1949 г. жыў у Аўстраліі.

120

Язэп Балай — рэлігійны праваслаўны дзеяч, протаіерэй, удзельнік Аўтакефальнага сабора Беларускай праваслаўнай царквы (1942); прытрымліваўся русафільскіх пазіцый.

121

Entlausugschein (ням.) — пасведчанне пра дэзінсекцыю.

122

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x