Дыатынгаваны (польск. dystyngowany ) — вытанчаны, свецкі.
Arbeitsamt (ням.) — біржа працы.
Лінія Мажыно — сістэма доўгатэрміновых фартыфікацыйных умацаванняў на паўночна-ўсходняй мяжы Францыі. Пабудаваная ў 1929–1936 гг. з ініцыятывы ваеннага міністра Мажыно.
Жорала — крыніца.
Забэйда-Суміцкі Міхась (1900–1981) — беларускі спявак (лірычны тэнар). Спяваў у Харбінскай і Пазнанскай операх, стажаваўся ў Мілане ў Ф. Карпі. З 1940 г. — саліст Народнага тэатра ў Празе. Пахаваны на пражскіх Альшанскіх могілках.
«Як хмарны дзень, так маё сэрца сёння…» — верш Л. Геніюш, быў надрукаваны ў газеце «Раніца» за 30 лістапада 1941 г.
Шолахаў Міхаіл Аляксандравіч (1905–1984) — расійскі пісьменнік, двойчы Герой сацыялістычнай працы (1967, 1980), лаўрэат найвышэйшых савецкіх і Нобелеўскай (1965) прэмій.
«Ад родных ніў» — першая кніга Л. Геніюш, выйшла ў Празе (1942); перавыдадзена факсімільным спосабам (Слонім, 1995).
Obermedicinalrat (ням.) — вышэйшая медыцынская рада.
Oberregirungsrat (ням.) — вышэйшая кіраўнічая рада.
Ціхі Францішак (1886–1968) — чэшскі лінгвіст і перакладчык, займаўся балгарыстыкай, русістыкай і беларусістыкай, перакладаў беларускую паэзію.
“Невадам з Нёмана” — другая кніга. Л. Геніюш, выйшла ў Мінску ў 1967 г.
Аляксей Волк — дэкан філфака БДУ. У лісце да Зоські Верас за 9 лютага 1970 г. Л. Геніюш пісала: «Гаварылі мне хлопцы, што ў канцы жніўня вельмі мяне лаяў дэкан Воўк, называў «фашысцкім прыхваснем», «буржуазным нацыяналістам». Што ж, няхай выюць, на тое і грамніцы».
Лось Еўдакія (1929–1977) — паэтка.
Быкаў Васіль (1924–2003) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўнай (1974) і Ленінскай (1986) прэмій СССР.
Befehl (ням.) — загад.
Тумаш Вітаўт (1910—1998) — гісторык і навуковец; быў бургамістрам Менска (1941), рэдагаваў газету “Раніца” (1943). Эміграваўшы ў ЗША, узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Ёрк), рэдагаваў часопіс “Запісы”, газету “Беларус”.
Сметанава сінь — канцэртная зала імя кампазiтара Б. Сметаны; месцiцца ў гэтак званым Доме магiстрата паблiзу Парахавой брамы ў Празе.
Абрамчык Мікола (1903–1970) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970); жыў у Францыі.
Леўчык Гальяш (сапр. Ляўковіч ; 1880–1944) — паэт і бібліяфіл.
Асвенцым — канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці, створаны фашыстамі падчас Другой сусветнай вайны на поўдні Польшчы.
Беларуская Цэнтральная Рада — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Створаная ў 1943 г. пры Генеральным камісарыяце Беларусі. У БЦР уваходзіла 14 чалавек, прэзідэнтам быў Р. Астроўскі. Пад апеку Бцр немцы перадалі школьную справу, культуру, сацыяльныя службы, а таксама аддалі ў падпарадкаванне вайсковыя і грамадзянскія арганізацыі — Беларускую краёвую абарону, Беларускую народную самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі. Фактычна спыніла сваю дзейнасць у 1944 г.
Езавітаў Кастусь (1893–1946) — палітычны і грамадскі дзеяч, сакратар ваенных справаў у першым урадзе БНР (1918), генерал-маёр (1920). Узначальваў галоўную ваенную ўправу БЦР (1944). У 1945 г. арыштаваны савецкай контрразведкай у Нямеччыне. Памёр пасля катаванняў у менскай турме.
Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава ; 1900—1955) — у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў.
Грынкевіч Станіслаў (1902–1945) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, літаратар.
Айцец Ісакій ( Вінаградаў ; 1895–1981) — архімандрыт, былы афіцэр. Вывучаў багаслоўе ў Пецярбургу і Парыжы, служыў у пражскім саборы св. Мікалая, які наведвала Л. Геніюш. У 1945 г. арыштаваны і вывезены ў СССР, дзе адбыў у зняволенні 2 гады. Потым служыў у Сярэдняй Азіі.
Читать дальше