Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў вярнуся да сваёй кніжачкі. Правільна пісаў некалі С. Экзюперы, што ўсе мы са свайго дзяцінства. Нечаму з тых часоў запомнілася ўсё найлепшае. Столькі было тады светлага! Народ быў бедны, ізаляваны ад чужых культур і так бязмерна багаты сваею, народнаю. Былі розныя людзі, але былі і такія, якіх я не сустрэла нават у высокааадукаваным асяроддзі. Праўдзівыя, добрыя гаспадары са спагадаю і дапамогаю людзям. Цяпер моцна змяніліся людзі, але яшчэ не зусім.

Яшчэ раз вялікае Вам дзякуй, што ў гэтай скромнай, малой кніжачцы расшыфравалі любоў маю да нашай зямлі, да сялянскіх вытокаў, да ўсіх Вас. Я, можа, не заслужыла на такое, але пастараюся апраўдаць Вашыя словы, калі крыху ўгамоніцца сэрца.

Усіх Вас сардэчна цалую. Дарагіх Мельнікавых шчыра вітаю.

Ваша Ларыса Геніюш .

Міхасю Казлоўскаму

Зэльва, 14 верасня 1982 г.

Добры дзень, сябра Міхась!

Рада, што магу напісаць Вам сяння. Я моцна хварэла. “Чабарок” не ўсім прыйшоўся да смаку... Ужо хаджу і думаю, што ачуняю. Дрэнна з сэрцам было, ратавалі ўколамі, бо ціск упаў 100 на 60, а гэта ўжо вельмі небяспечна.

Дзякуй, што напісалі. Шчыра зычу Вам паступіць вучыцца ў Менск. Культура народа – гэта вялікая справа, і падтрымоўваць яе ды абагачаць – наш святы абавязак, каб не заняпала зусім. Вось і я пішу тое, што некалі ўвабрала ў душу з бацькавай хаты і з родных палёў. Там цяпер з гэтага ўсяго – толькі руіны, толькі магілы...

Сяброў Г. Каханоўскага і М. Ермаловіча ведаю. Шаную іх вельмі і рада, што Вы іх трымаецеся. Такія людзі – гэта сапраўдныя вартыя адзінкі. А мяне Вы пераацэньваеце крыху. Хоць я вельмі рада, што гутарка маіх радкоў знаходзіць такі харошы, жывы водгук у Вашым юным сэрцы. Падобныя словы, як Вы мне напісалі, я нядаўна пачула ад маладой яшчэ мастачкі, якая такою менавіта бачыць і любіць нашу Беларусь. Сяння да мяне завітаў рабочы і падзякаваў мне за тое, што некалі ў Нямеччыне, калі быў там ён у няволі, трапіў яму ў рукі мой зборнік “Ад родных ніў” і дапамог маральна шмат ператрываць. Насіў яго за пазухаю. Першы раз я бачыла гэтага чалавека, але выклікае давер. Шмат яшчэ цікавага распавядаў. Аб падобным мне гаварылі ўжо неаднойчы.

Я тут зусім адна. Малы Жук, прыблудны сабачка, мяне абараняе. Мой сын-лекар і ўнукі Міхась і Алесь – у Польшчы. Напішэце мне, ці ўдалося паступіць у інстытут. Я, здаецца, буду мець да Вас просьбу, але гэта пасля.

Зычу Вам усяго добрага. Са шчырасцю да Вас – Ларыса Геніюш .

Максіму Танку

Зэльва, 14 верасня 1982 г.

Дарагі Максім Танк!

Яшчэ раз вітаю Вас з юбілеем. Жадаю перадусім выдатнага здароўя, здароўя і яшчэ раз здароўя! Яшчэ – натхнення творчага і добрага настрою, і ўсяго таго, чаго самі жадаеце сабе.

Я крыху ачуняла. Выглядаю страшна, але ўжо ўстала, хаджу. Тая «забудова» не дазволіла паставіць і высечы яблыньку. Паставілі яе ў маім малінніку ў канцы двара. Спадзяюся, што мой ліст дайшоў да Вас разам з копіямі маіх заяваў. Божа мой, даруйце мне, што падобным дурыла Вам голаў у такія для Вас слаўныя дні.

Што датычыць нашага святара, то кажуць, што яго трэба выжыць з Зэльвы, бо дружыць з «небяспечнаю» Л . Геніюш. Ну, а пасля – царкву закрыць. Тая жанчына, па памершым летась святару, – Н. Бабылёва, гэта такая прайдоха, з якой ніхто не справіцца. Ёй нешта 80 гадоў. Яе моцна выкарыстоўваюць супраць маёй асобы. Хто выкарыстоўвае – Вы самі павінныя ведаць... Я была змушана звярнуцца тут да пракурора. Зяць памершага святара, Аляксандар Трахімец – ён зэльвенец, нейкі вучоны. Вось ён і трымае аберуч тую бабу і нечаму тую хату. Людзі ходзяць і просяць, усюды пішуць. Магільніцкі спачатку дазволіў, а тут усё спынілі. Уся царкоўная зямля і студня для прыхажан (самі ставілі той дом побач з цэркваю) – толькі ў распараджэнні гэтых дзвюх «дамаў», сябровак тав. Верстака і другіх. Калі б для Вас нязручна было парушыць гэтае пытанне, дык не памагайце. Альбо няхай хто другі пацікавіцца гэтым. Людзі будуць Вам моцна ўдзячныя. Я папрасіла, каб святар і яго сям’я не прыходзілі да мяне дзеля іх бяспекі. Загневаліся крыху, але прыбягаюць вечарам “с подаянием”…

Толькі што быў нейкі чалавек, рабочы. Я яго ўпусціла ў хату. Прыйшоў падзякаваць мне за кніжку «Ад родных ніў». Некалі вайною схапілі яго немцы ў лесе, было яму 17 год, і вывязлі ў Нямеччыну. Сядзеў там у лагерах, а пасля быў два з паловай гады ў баўэра. Выпісаў сабе тады беларускае Евангелле і маю кніжку. Казаў, што яна ратавала яго, трымала на духу ў тыя жудасныя часы. Раз быў нейкі налёт. Яны ехалі на фурманцы. У яго чамадане (дзеравяным) ляжала адзенне і гэтыя дзве кніжкі. Усё разбамбілі, адзенне згарэла, і толькі побач ляжалі гэтыя дзве кніжкі. Ён лічыць, што гэта быў цуд. Калі гэта праўда, дык вельмі цікава. Дарэчы, ён цяпер – знахар. Загаворваў і мае хваробы. Раіў піць чабаровую настойку і трымацца далей ад лекараў. А рэшту не апісваю, бо Вы хахаталі б. Але ўсё гэта вельмі цікава і, дасць Бог, карысна. Паабедаў у мяне. Паставіла чарачку. Тыя кніжачкі забралі яму на граніцы, калі вяртаўся дамоў. Нешта ў гэтым лекаванні ёсць першабытнае, цікавае. Казаў, што памру ходзячы, але яшчэ пажыву. Я рада, што хоць мне не горай з гэтага ўсяго... Вось так.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x