Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяння я крыху нервовая. Часам бываюць госці. Найчасцей патрабуюць кніжак. Валя, як Вам маю дзякаваць, што Вы іх не патрабавалі, нават не назусім? Кніжкі, пакуль што, –святасць па с.п. Мужу. У мяне ёсць сын і ўнукі, і я яшчэ жыву. Мне робіцца страшна. Грубай быць не хачу ды і не ўмею.

Толькі што былі яшчэ адныя госці. Адрэкамендаваліся маімі землякамі (муж і жонка). Паказвалі пашпарт, на які я не глядзела. Успомнілі братоў маіх і нават Сцяпана. Усе яны мёртвыя, і са мною была ледзь не істэрыка. Прыгатавала пачастунак, але ў гэты час найшло на іх “натхненне”. Першай пачала строга прапаведваць жанчына. Пападалі на калені і пачалі прасіць добрага Бога, каб я павыкідала з хаты абразы. Што я не хрышчоная, што трэба мяне ахрысціць яшчэ раз. У рэчцы. Іначай я буду кіпець у смале і г.д. Ніякіх аргументаў не хацелі чуць. Назвалі сябе “Божымі людзьмі”. Талкавалі Біблію. Нарэшце пайшлі, абяцаючы мне сустрэчу ў вечным жыцці, дзе я іх, пэўна, “бясплотных”, не пазнаю.

Здзівіла дэмагогія натхнёна прамаўляючай “прарочыцы”. Яшчэ ўсё мяне калоціць. Але ж пачалі з самага балючага, з дарагіх маіх братоў, загінуўшых на вайне. Баюся, што наслаў іх на мае нервы нехта зусім няверуючы – гэтак усё было несуразна.

Аказваецца, выдавецтва кніжак не высылае, акрамя аўтарскіх. Праз Зэльву выпісаць іх нельга (сумняваюся, ці наагул яны тут будуць). Буду нейк купляць праз сваіх знаёмых. Наагул, кніжка неблагая. Аптымістычная.

Вызаваў пакуль што слаць нельга. Гэта найболей баліць, бо сын і Міхась вельмі аб іх просяць. Прашу прабачыць мне, што я Вас, так моцна занятую, турбавала сваімі справамі. Уся ўвага сапраўды належыць Ясю. Рада, што пры Вас Серж. Нечаму я яму моцна веру, як мудраму гаспадару. Пісала сяння пра Альгерда і Ліля. Ён спіць на паветры аж 4 з паловай гадзіны, але не хапае ў мамы малачка для малога “абжоры”. Парадзіла ёй малінавае варэнне – адзіны сродак, ад якога малачко ў мамаў прыбывае.

У нас пару тыдняў дажджавыя, халодныя дні. Часам выглядае сонца, але ўсё, акрамя кветак, дрэнна расце. Валечка, часам давайце аб сабе знаць. Я, здаецца, люблю Вас і моцна цаню. Хочацца, каб усё было добра. Як з грашыма, Валя? Ці хапае на жыццё? Напішэце мне шчыра.

Думаю, што даваць трускаўкі Яначцы яшчэ крыху рана. Трэба іх добра мыць. Жывоцік свой трэба бандажаваць рушніком. Час ад часу трэба легчы на канапу і, не апіраючыся рукамі, падняць угору ногі і круціць імі памалу і раўнамерна. Уставаць без дапамогі рук, каб мацней напружыліся мышцы жывата. Можна круціць спачатку па чарзе адной нагой, а пасля закрэсліваць кругі абедзвюма.

Цалую Вас усіх. Пішэце мне, дарагія.

Л.Г.

Валянціне Трыгубовіч

Зэльва, 15 ліпеня 1982 г.

Даражэнькія Валя, Серж і Яначка!

Спадзяюся, што ўсё ў Вас добра. Мінулы тыдзень напісала Вам вельмі даўгога ліста. Не скончыла яго, бо пачаліся госці. Былі яны цэлы час. Чаргаваліся. У выніку засталіся мілыя ўспаміны, цукеркі (адно пудэлка са Львова агромнае – за 28 руб.), бутэлькі з лікёрамі і т.п. Безумоўна – і фізічная стомленасць. Стараюся прыйсці да сябе. Недзе падзеўся той Вам напісаны ліст. Не магу яго знайсці, хаця ён ужо неактуальны.

Кніжку прывезла мне Дануся. Мне падабаюцца яе афармленне і змест. Я рада, што магла сказаць Вам тое ўсё, што сказала. Выдавецтва павіншавала мяне, і рэдактар Яўсееў – таксама. Ён вельмі высокай думкі аб гэтай кніжцы, якую дапамагаў выдаваць. А як сябры? Я ледзь сяджу – так мне вінецца галава…

Аб вызаве сыну і ўнукам яшчэ няма нават мовы. Нервуюцца і яны, і я. Валечка мілая, я Я. Купалы не бачыла ў жыцці. У Прагу я прыехала ў апошнія дні 1937 г. Нават Тамаша Грыба ўжо не застала. Быў у шпіталі, дзе і памёр ад васпалення лёгкіх. Не было тады яшчэ пеніцыліну. Я была на ягонай крэмацыі. Было балюча пакідаць нашых людзей не ў сваёй зямлі, а на чужыне. Што ж, такая доля.

Падыход да памяці Я. Купалы А. Лойкі лічу бязглуздым. Да “Нашай Нівы” і яе дзеячоў – подлым! Пра геніяў няхай пішуць Бялінскія, а не размалёўваць святасць народную пэндзлем мяшчанскім… Так я думаю! Цікава, а як выдавалася ў свой час “Іскра”? Таксама было цяжка, было ўсяляк, але “Іскра” – ёсць “Іскра”. Так і “Наша Ніва” – усё ж “Наша Ніва”! Час быў цяжкі, дык пашто ацэньваць падзеі толькі з пункту гледзішча закулісся?

Трэба пакланіцца тым, хто збіраў экспанаты ў Музей беларускі, і жаль, і шкада, што той Музей расцягнулі! Недатыкальнае і святое ёсць усё, што належыць народу! У рускіх такі вось Лойка не знойдзецца! І так трэба! У гэтым ягоным творы Я. Купала – без індывідуальнасці! Хто ж тады натхняў яго на вялікія думкі і творы? Тая закулісная літоўка? Кароткія рукі ў Лойкі, каб дакранацца імі да генія Я. Купалы. На шчасце, Ён сам пра сябе гаворыць сваімі творамі. Гаворыць дастойна. З творчасцю Я. Купалы мяне пазнаёміў мой муж. Ён кахаў паэта, як самага дарагога на зямлі. Я ж ва ўсім была згодная з Я. Купалам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x