Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Баюся, што і сёлета не пусцяць сюды маіх унукаў і сына. Як я гэта перажыву? Так хочацца верыць, што яны такія, як іх дзед, як уся нашая сям’я. Сяння ў людзях, асабліва ў моладзі, нейкі дэфіцыт чалавечнасці, абсалютная чэрствасць душы і нейкі тупы эгаізм. Глядзіш – і толькі дзіва бярэ. Людзей цікавяць толькі матэрыяльныя вартасці, болей нічога. А трэба ж ведаць і мінулае свайго народу, і сучаснае, і трэба ўмець любіць не толькі сябе. Ведаю толькі, што ўнукі мае вельмі любяць зямлю. Маюць дзялку 30 сотак і ахвотна на ёй працуюць.

Яшчэ раз віншую Вас. Усіх вітаю. Вас сардэчна цалую.

Ваша Ларыса .

Зосьцы Верас

Зэльва, 29 чэрвеня 1982 г.

Дарагая Людвіка Антонаўна!

Крыху прыхварэла ад вечных дажджоў і ветру. Прастыла недзе ля магілкі с. п. Мужа ў нядзельку, на Дзень медыка. Дрэнна мне, але пісаць магу. Вы вельмі добра зрабілі, уступіўшы ў Саюз пісьменнікаў. Гэта – гонар для Саюзу, і з гэтага будзе карысць.

Не магу пагадзіцца з пісанінаю А. Лойкі. Пашто вышукваць “плямы на сонцы”? Пашто апаганьваць мінулае, труднае, калі было нас так мала? Аб Купалу можа пісаць толькі нехта на ўзроўні ягонага таленту. Нельга ля ягонай асобы распінаць падобнае мяшчанства і сплетні, закранаць брудным і няўдзячным словам стваральнікаў “Нашай нівы”. Пісаў сын, што нядаўна перадаў праз яго мне лекі. Я іх покуль што не атрымала. А. Лойка быў у Беластоку на святкаванні Купалаўскіх дзён… Калі выступаў там так, як у гэтым сваім “творы”, дык малая была карысць для беларускасці тым людзям.

Яшчэ ўсё нельга падаваць на вызаў сваім. Яны пішуць часамі. Вельмі хочуць сюды прыехаць. Ці прыязджаюць людзі з Польшчы ў Літву? Непакоюся, бо дрэнна ў мяне са здароўем.

Прыслалі мне канчатковы разлік за кніжку, а пра саму кніжку – нічога не чутно! Можа, дачакаюся яе бачыць? Чакаю на прыезд менчан з навінамі. Пэўна, яны будуць што ведаць. Вельмі дрэнна з Данусіным мужам. Штораз горай. Дачка яе нядаўна выйшла замуж. Ціха распісаліся са сваім калегаю, мастаком з Магілёўшчыны. Думаю, што ў гэтым выпадку так і патрэба.

Кранула мяне смерць Р. Семашкевіча. Выпасці ноччу з 5-га паверху на вуліцу – гэта загадка. Шкада чалавека, хоць… Не, лепш не буду… De mortuis aut bene, aut nigil. Болей спагадаю тут Я. Брылю і ягонай дачцы ды мілай унучцы – Данусі. Р. Семашкевіч быў у нас з Наташаю. Дзяўчына нам падабалася. Пісаў ён нядрэнна, асабліва прозу. Неспакойны час адбываецца і на нервах людзей, і на іх лёсе. А час наш сапраўды такі незайздросны. Найболей небяспечным мне здаецца канфлікт у Ізраілі і тое, што ў Польшчы. Нейк мала робіцца, каб гэта ўсё пагасіць. Перамены ўсюды, безумоўна, патрэбныя, але не цаною вайны. Нядаўна Язэп [Найдзюк] пісаў і да мяне. Шкада мне яго, бо часта хварэе, ды ўсё ж ён далёка ад бацькаўшчыны.

Я рада, што п. Галя зможа цяпер больш і часцей быць з Вамі. Ці доўга будзе адсутнічаць Слаўка? Алесю Белакозу я доўга не пісала. Хацелася б паехаць туды, завезці ім нешта ў музей, наведаць магілу с.п. дзеда. Пачакаю, а можа, прыедуць мае ўнукі, ды разам наведаем гэтыя дарагія мясціны. Асабліва харошы і сапраўды багаты там музей.

Як цяпер Вам са страўнікам? Я толькі ведаю, што ўсе зайздросцяць Вам – розуму, добрай памяці, сіле і маладосці. Я цешуся з той карысці, якую прыносіце Беларусі. А што там з Валодзяю Ягоўдзікам? Ці ён што Вам пісаў? Там ля яго ўсе разумныя хлопцы, і не павінен ён сабе нашкодзіць. Можа, дзе залішне ангажаваўся ў справы М. Забэйды-Суміцкага? Цікава, ці перавезлі ўжо ягоную спадчыну ў Менск? Мне цяпер мала хто піша, і рэдка хто наведвае маю “пустэльню”. Я дык амаль не выходжу з хаты. Так, сярод дрэваў, як і Вы.

Параілі мне болей быць на паветры. Той клятай будовы ля нас яшчэ не распачыналі. Я пасадзіла сярод кветак крыху гуркоў, цыбулі і памідораў. Рэшту давядзецца купляць. Грошы я паклала на кніжку і адчуваю сябе, як які “капіталіст”. Жартую, безумоўна. Але рада, што маю чым дакладаць да сваёй “персанальнай” пенсіі. Іначай было б крута. Нейк добры Бог памагае мне. Не пакідае ў маёй адзіноце. Толькі б паздаравець.

Жадаю і Вам выдатнага здароўя і сілаў да працы, з якое ўсім карысць. Цалую Вас і абнімаю. Шчырыя прывітанні ўсім Вашым.

Ларыса Геніюш.

Валянціне Трыгубовіч

30 чэрвеня 1982 г.

Даражэнькія Валя, Серж і Яначка!

Галоўнае, што мне хацелася ведаць, – як расце і гадуецца Яначка ды як Вы сябе пачуваеце? Дзякуй за вестку. Рада за Вас і ў далейшым жадаю шчасця і добрага здаровячка Вашай мілай сямейцы.

Я тут моцна прастыла, кашляю, і няма паправы. Спяшаюся Вам напісаць, што з кніжкай усё ясна. А. Мальдзіс прыслаў мне яе неапраўлены яшчэ экземпляр. Я спачатку ўцешылася, але пасля ўзялася за голаў. “Верш” на 80-й старонцы і “Змагаешся з цемраю, дык і жывеш…” на 128 стар. – фактычна ідэнтычныя. Крыху перароблены адзін і той самы верш. Божа, як гэта магло стацца? Чаму гэта так выйшла? Якая абыякавасць пры складанні рэдактарамі гэтага зборніка! Мне стала млосна. Ужо нельга тут нічога зрабіць. Няхай так і застаецца, бо залежыць на зборніку. Перароблена многа і грунтоўна, але не заўсёды ў добры бок. Стараюся не думаць. Не падымайце, прашу, гэтага пытання. Няхай будзе як ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x