Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маю нейкую надзею, што, едучы з Біскупцаў, заскочыш да мяне. Можа, прывязеш на зіму да сябе маму? Прызнайся, што мае вершы надаелі Табе, як Твой філосаф? Але я буду ўсё роўна іх Табе прысылаць, няхай адныя будуць у мяне, другія – у цябе. Ёсць яшчэ і многа старых, і з тых трэба пыл крыху абтрэсці. Крыху баюся доўгай зімы, але так і буду каратаць час, пішучы, збіраючы старыя вершы. Няма таго, хто меў бы з іх найбольшую радасць… Што ж, занясу на могілкі, прысяду там і ўсё Яму прачытаю, калі сапраўды кніжка выйдзе. Буду думаць, што і кніжкі – гэта таксама ж дзеці… Не буду зусім адна.

Ці не чула, дзе Міхась Ч[арняўскі]? Пэўна, яшчэ ў Трускаўцы. І даліся яму тыя каменні ў нырках… Можа, бачыла Свету? Хачу, каб Ты з імі падтрымоўвала адносіны, бо людзі гэта вельмі добрыя, а Бог ведае як у жыцці, часам трэба і абаперціся на некага – хоць душою. Як мне было добра, як паз’язджаліся да нас у горы… І ў радасці добра, калі побач – спрыяльныя людзі. Была б рада, каб паказалася Іра К[рэнь] да мяне, але яшчэ больш хацелася б бачыць Нору [Вецер]. Падзякаваць ёй…

Як здароўе сябра Эрыка? Мне аж палягчала, што Ты здала маю кніжку, і яна не будзе цяпер адрываць увагі ад Эрыка. Мяне з гэтай прычыны крыху мучыла сумленне. Я бачу, што з Табою, Дануся, можна “коні красці”. Ты разумны і талковы “хлопец”, пры ўсёй сваёй жаночасці. Толькі Табе трэба абавязкова прачытаць “Чужую Бацькаўшчыну”. Яе трэба абавязкова прачытаць кожнаму беларусу. Сакавітая, густая, багатая, як зямля наша, мова. Цудоўна. І не ідэалізуе свой народ. Піша рэальна. Словамі малюе – як пэндзлем!

Вельмі прашу Цябе – пішы мне час ад часу. Гэта – як лек для мяне. Вельмі цікава, як справа пойдзе далей. Той Давідзеня з райана ўжо недзе быў рады, што Цябе няма… О, Божа, і гэта таксама называюцца беларусы… Як жа падзічэла частка нашага народу, дарваўшыся не да мудрасці, а да карыта! Самыя сваіх елі б, гады… Няўжо толькі цярпенні робяць людзей людзьмі? Жаль – іх так многа на кіруючых становішчах… Я не веру, што яны чытаюць, што яны думаюць наагул, не кажучы ўжо пра гуманнасць, прагрэс, мір…

Зайздрошчу Тваім падарожжам, сустрэчам. У нядзелю і да нас набілася поўна людзей – сваякі с.п. Яначкі пераважна. Ці не бачыла Ты ў Менску бел. навагодніх паштовак? У нас тут няма абсалютна. І што сабе думаюць нашыя мастакі? Як маецца Валерка? Хто іх карміў без Цябе? У які бок расце Твой філосаф? Можа, напішы Ты нашым, што за маўчанне? Галоўнае, ці яны ўсе здаровыя? Сваякі хочуць, каб была ў іх на свята, а я зачынюся ў хаце і буду думаць, што я не адна… С.п. Яначка будзе з гэтага рады.

Учора калолі паршука ў Ліды, дык сабраўся за сталом цэлы род. Дружныя – маладцы. Ліда мяне абманула, што ёй трэба на працу, але работы мне не далі ніякое. Хапала памочнікаў.

Сяння Іра і Эмілія Паўлаўна будуць пытацца ў тае Дабрыян, скуль узяла гэту вестку на маю бяду? Дзякуй Богу, што хоць усё добра! Цалую Вас усіх сардэчна. Вітаю са святамі!

Твая Ларыса Геніюш .

Дануце Бічэль

Зэльва, 20 снежня 1979 г.

Дануся!

Вельмі чакаю ад Цябе ліста. Спадзяюся, што ў Цябе ўсё ў парадку. Думаю, што мой ліст на трох картках з 18 снежня да Цябе дайшоў. Я незразумела моцна хварэю. Баліць моцна галава. Як нейкае “аблучэнне” (так сказаў мне адзін чалавек), але гэтага не можа быць, бо і скуль? Акрамя хаты нідзе не бываю. Хачу схадзіць у амбулаторыю. Почырк раўнейшы.

Той хлопец казаў праўду. Знаёмыя выяснялі гэта ў настаўніцы. Тая (выкладае бел. мову) казала, што была на семінары ў Гродне, і там ім гэта казалі. Выступаў там і Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. Яны пастанавілі запытаць у яго, але ён болей не прыйшоў да іх. Адным словам, усе тыя настаўніцы, як і гэтая, вучаць дзяцей, што Цябе ўжо няма. Урок быў такі: колькі ёсць пісьменнікаў паходжаннем з Гродзеншчыны? Дзеці назвалі Цябе. І вось тады яна ім сказала тое, што страшна мне паўтарыць… Якая тупасць, абмежаванасць, абыякавасць гэтых настаўнікаў да народу, да культуры, да жыцця пісьменнікаў, калі яны нават не заплакалі, не папыталіся, дзе і калі, а пачалі выкладаць дзецям, што цябе ўжо няма… Жудасна…

Успамінаецца леташні час, калі прыходзілі ў хату, сустракалі мяне на вуліцы і складалі “спагаданні” пры жывым мужу! “Дабівалі” памаленьку… Спачатку быў той суд з сабакаю. Вось паўтарылі гэты “трюк” зноў. Так пачалі мне складаць спачуванні людзі з рэдакцыі, з міліцыі, з гарсавета. Цяпер, у Тваім выпадку, занялася гэтым школа. Як крыўдна, але кожны некалі адчуе на сабе тое, што чыніць іншым… Гэта ёсць кімсці добра прадуманы садызм. Бачыш, што ён паўтараецца! Умерці не страшна, гэта нікога не абміне, а вось расплачвацца некалі за падобнае давядзецца злыдням. Час не крочыць назад, а ідзе насустрач ідэям гуманнасці і чалавечнасці. Іначай сяння быць не можа, бо садызм – гэта Пол Пот і Кампучыя. Маральны садызм – гэта тое ж!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x