Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пару гадоў таму мне прыслаў сваю кніжку аб Багдановічы Грынчык Мікола. Маецца быць у нас Прашковіч, і ён мне парадзіць у гэтай справе. У нас быў знаёмы ляснічы, які запрасіў да сябе ў леснічоўку хворага ( ініцыялы закрэслены. – М.С .). Калі ён заязджаў пасля да нас, у яго ўжо былі сімптомы. Заразіўся ён ад паветра ў пакоі хворага, дзе было поўна бактэрыяў. Ён выжыў (цяпер у Польшчы) ведаеце як? Завёў пасеку і лячыўся мёдам. Вельмі прагнуў жыць, бо кахаў сваю жонку, якую “ўкраў”, і дзяцей. Жыў ён з хворым месяц. Дык калі с.п. Ваша Мама і зрабіла такую заўвагу, гэта сведчыла аб яе вялікай інтэлігенцыі і адукацыі, бо кахаць і паважаць некага – гэта не знача заразіцца. На маю думку, хітры жыдок укладае свае думкі ў словы Вашай Мамы, бо яны то заўсёды добра арыентаваліся ў хваробах. У нашым мястэчку (Воўпа) кагал спецыяльна плаціў лекару, каб толькі ён быў напагатове. Драбніцы гэта, і Вы не праймайцеся! Злуе мяне тут толькі махлярства, вось гэта – свінства!

Паўлінка вельмі любіць і добра ведае Бядулю, што каб папытацца ў яе? Між іншым, я не ведаю, што будзе. Пасля таго, як я Вам пісала, яна дала мне тэлеграму, што выязджае 20 красавіка. Вось я ёй шчыра і напісала, што мы нікога не можам узяць да сябе назаўсёды! Смешна! Яна, напэўна, лютая на мяне, але я не пісала ёй аб тым, што мужу зусім збіраюцца не даць пенсіі, як нам тут сказалі… Што нервы нашыя патрэбныя, каб вытрываць усё, што тут робіцца каля нас! Не пісала ёй і таго, што яна – процілегла інакшы чалавек, чымсці мы, і гармоніі ў нас не будзе! Я нічога гэтага ёй не паясняла. А тут муж – ледзь-ледзь. Хаджу за ім як за дзіцем, яму патрэбны спакой, адпачынак і свая, толькі свая хатняя атмасфера. Ён перачулены на гэтым пункце! Баюся эксцэсаў з боку Паўліны Вікенцеўны, але што ўжо будзе! Бачыце, даражэнькія, калі ў мяне госць, то я яго ўжо дагледжу! Гэта традыцыя! Але не магу я сяння гэтага рабіць, шкодзячы сваяму мужу. Ён такі капрызны, хвараблівы, але ён у мяне – галоўная асоба, а сяння – адзіная, каб аб ім клапаціцца.

У нас холад і снег ужо пару дзён. Праўда, ён ляжыць нядоўга, але ж дакучае. Сяння Дзень памінання мёртвых, я вярнулася з царквы. У нас сапраўды нецікавыя перспектывы, але ж Бог – бацька! Зноў і зноў цераблю сваё сумленне: муж ці П[аўліна] М[ядзёлка]? Муж, муж і толькі ён! Калі б П.М. была без сродкаў да жыцця, дык другая справа, а тут мы хутка застанемся без тых сродкаў… Я паважаю яе і цаню, але гляджу на жыццё рэальна. Муж заснуў, крыху перастыў, моцна кашляе, але стаў болей зраўнаважаны пасля таго майго ліста П.М. Я не думала, што ён так балюча перажываў тую справу…

Як маецца п. Шнаркевічава? Я проста баялася адчыняць Вашага ліста… Дай ёй Божа яшчэ пажыць, убачыць сёлета сонца і кветкі! Калі б Вы адведалі яе, дык перадайце ёй ад нас самыя шчырыя пажаданні здароўя і ўсяго найлепшага. А да Вас у мяне просьба: не прымаць да сэрца Бядуліны і Бядулініхіны выдумкі. Надта ж ужо па-хрысціянску Бядуля сябе выстаўляе. Вось цікава, як паставяцца да гэтага сёстры Бядулі? Напішэце ім! Усім паэтам свомая фантазія, любую рэальнасць апаэтызуюць па-свойму… Галоўная рэч – даць людзям сапраўдныя факты, а гэта вы ўжо зрабілі! Ногі мае крыху адышлі, начамі сплю. Ніхто мне не піша, ніхто ў нас апошні час не бывае. Чакаем цяпла.

Сяння Прашковіч і А. Коршунаў прыслалі нам сваю кніжку “Прадмовы і паслоўі Скарыны”. Цудоўная рэч для нас! Усё ў арыгінале! Акадэмічнае выданне, на жаль – 1200 экз. усяго. Зноў сэрца баліць мне па той Паўліне М[ядзёлцы]. Але вось ляжыць чалавек пад пледам і кашляе… Ці пісала яна Вам? Ах, тое маё грамадзянства, як яно многіх людзей непакоіць…

Дзякую, што паслалі ў “Ніву” песні. Вось гэта добра! Як жа цяжка было М. Багдановічу ў сям’і… Мелася быць у нядзелю ў Гудзевічах – у дзеда на магілцы, але не змагла пакінуць мужа. Усяго Вам добрага! Галоўнае – здароўе! Муж мой просіць, каб не нерваваліся, бо сапраўды няма чаго. Абое мы Вас сардэчна цалуем. Усім хатнім шчырыя прывітанні –

Вашыя Геніюшы .

Сяргею Панізніку

Зэльва, 28 красавіка 1969 г.

Дарагі сябра Сяргей! Дзякуем Вам за кніжку, за памяць. Не пісалі мы Вам, бо лісты ад нас не для ўсіх мілыя, пажаданыя. Нас нейк “ядзяць”, асабліва мяне. Івану Пятровічу, які ўжо ледзь ходзіць, адмовілі ў пенсіі... Толькі дзеці і унукі здаровыя, гэта важна. Я прасіла Ніну, каб Вам напісала, і сказала ёй, што пісаць. Мы, Сяргей, не ведалі, што там з Вамі. У мяне тут было такое нервовае становішча, што “сігнал”, каб стараніцца Вас, праўда, невыразны, не канкрэтны, я прыняла як нейкі новы “фокус” сваіх “апекуноў”. Жаль, што Вы не адказалі Ніне адразу. Я мучылася няпэўнасцю, бо сянняшні час крышыць і жалеза...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x