Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як жа часта шчаміла мне сэрца туга па сваіх. У вачох стаяла мама з слязамі пры прашчанні — так я апошні раз яе бачыла й болей ужо не сустрэла ў жыцці. Нарэшце мы знайшлі пакойчык у Празе й развіталіся з дзядзькам Васілём і паняй Крэчэўскай. Там жылі зімою артысты цырку. Вясною яны выязджалі на гастролі па мястэчках і сёлах і на гэты час здалі нам кватэру са скромнымі мэблямі. Наш сын зусім добра чуўся й праяўляў вялікую самастойнасць. Аднойчы недзе падзеўся, і знайшла я яго на другім баку шырачэзнай вуліцы, дзе сядзеў за столікам і папіваў спакойна малачко. Гэта менавіта замовіў. Чэхі любяць дзяцей і ахвотна яго абслужылі, пэўныя, што я за ўсё разлічуся. Хлопец быў харошы настолькі, што звярталі на яго ўвагу ў трамваях, на вуліцы, а суседзьі вельмі яго любілі, насілі яму розныя смачнасці, клікалі да сябе.

Жылі мы ў вялікім доме, т.зв. Кашпараку [49] Кашпарак — цяпер дом № 70 на вул. 5 Траўня ў Празе. . Жыла там, за малымі выняткамі, пераважна бяднота, эмігранты й прастытуткі. Побач з намі жыў чэшскі настаўнік з сям’ёй, і мы з імі пасябравалі. Яшчэ прыязджалі да нас Вострыя, гэта быў малады інжынер са сваёю жонкай-настаўніцай. З гэтым харошым і надзвычайна інтэлігентным мужавым сябрам са студэнцкіх часоў мы пасябравалі на ўсё жыццё. Я навучылася варыць чэшскія стравы, пячы булкі па-іхняму.

Прагаю я захаплялася болей, як людзьмі ў ёй, якія, тады здавалася мне, былі куды ніжэй яе велічнасці. Некранутая войнамі Прага захапляла, прамаўляла гісторыяй старых будынкаў, вузенькіх вулачак сярэднявечча. Прагу я палюбіла, але кахала толькі маю Беларусь.

Мы жылі ў адных сенях з той сям’ёй, дзе жыў мой муж раней з панам Новакам — маладым студэнтам. Якія дзіўныя чэхі! Аднойчы прыйшла да мяне тая гаспадыня з прэтэнзіямі, што, пэўна, з мае віны выберацца яе добры кватарант. Я здзівілася, бо амаль не ведала яго. Аказалася, што прыгожы студэнт не можа вучыцца, ён, бачыце, улюбіўся ў пані дактарову, бярэ ўсё да сябе Іжычка, згубіў спакой і зусім не можа вучыцца, і я вінавата! Хто такую несуразіцу чуў? Пасля мы шчыра пагаварылі з панам Новакам. Ён стараўся зразумець незразумелае. Паводле яго слоў, быў ён сынам гандляра, ніякі не рамантык, меў нарачоную, якую, здавалася яму, кахаў. Усё абдумана, запланавана як належыць, і раптам нешта такое, з чым яму ніяк не справіцца! Для мяне гэта таксама было дзіўным, як можна планаваць і пачуцці? Я нічым не магла памагчы разбуджанай душы гэтага чалавека, і ён з гэтай кватэры ўцёк. Вось такія былі чэхі — цвярозыя, чэсныя, але душа ў іх была.

Чэшскі быт памалу ўваходзіў у мае прывычкі. Каб лепей варыць, я купіла сабе кулінарную кніжачку й з цікавасцю прачытала там, як прыгатаваць на абед «жабі стэгінка» (жабіныя кульшачкі). У гэты час мне прыпомніліся нашыя каўбасы, сальцісоны, вантрабянкі, парасяты і індыкі, якія так смачна падавалі на Беларусі. Жабы, гэта ж, мусіць быць, несусветная несмач! Але чэшскія кнэдлікі мне падабаліся.

А тым часам падзеі не стаялі на месцы. Нейк Прага не спала цэлую ноч, гэта тады, калі немцы акупавалі Аўстрыю. Чэхі адчувалі, што падобнае можа аднойчы быць і з імі. На жаль, яны не памыліліся. А тым часам быў у Празе апошні й цудоўны Сакольскі злёт [50] Сакольскі злёт — сход удзельнікаў чэшскай гімнастычнай арганізацыі «Сокал», створанай у 1862 г. . Гэта была адчайная дэманстрацыя патрыятызму, прыгажосці, спартыўнасці, сілы. Прага некалькі тыдняў не прачыналася й не засынала, Прага проста не спала! Яна вітала, паіла, карміла, дарыла й гасціла чужых і айчынных гасцей. Яна смяялася й плакала, адчыняючы людзям насцеж сваё чыстае сэрца й быццам просячы зразумення, ратунку й помачы супраць таго, што маршыравала адмераным каваным крокам з Захаду й на цэлую Еўропу ўжо крычала: «Гайль Гітлер!». На стадыёне былі цуды зладжанай масавай гімнастыкі, быў улюбёны свой прэзідэнт з неадступным другам — мілай і дастойнай першай дамай Рэспублікі — сваёй жонкай. Але гэта быў апошні размах свабоднага народу. Насоўваліся цяжкія хмары. Усе мясціны свабоднай дзяржавы прывезлі на гэты злёт любоў і вернасць ураду сваяму й сталіцы. Я бачыла, як таргоўкі бралі ў прыпол цытрыны й памяранцы са сваіх латкоў і няслі іх моладзьі, якая ўсё прыбывала й прыбывала ў Прагу, вітаючы дарагую сталіцу. Я бачыла пасля, як кожная з гэтых гандлярак трымала ў руках газету, дзе пісалася аб адарванні ад Рэспублікі яе правінцыяў і галоўнае — Судэцкага краю, і як кожная плакала з гора. Плакаў тады ўвесьь гэты харошы, пакінуты ўсімі народ. Гэта не была Рэспубліка, а дом іх дарагі й гасцінны, сям’я іх адзіная, на якую тупым маршам ішоў іх адвечны вораг, і знікуль не відно было ратунку. Прагна адскубла сабе з жывога цела Рэспублікі й ачумелая Польшча, быццам не думаючы аб тым, што чакае заўтра яе безабаронны, няшчасны народ. Адна толькі Румынія засталася ў тыя страшныя дні чалавечнай і дружнай. Недарма, знача, румынскія жанчыны на Сакольскім злёце крычалі перад трыбунай ураду аб сваёй адданасці й аб дружбе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x