Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жонка дзядзькі Васіля была родам з маленькага фальварачка Валосава каля сяла Бязводнага, цяпер у Зэльвенскім раёне. Гэта была асвечаная, разумная жанчына. Яна прыязджала да нас, калі ехала да свайго брата й маці. Мы з мужам у 35-м годзе яе фурманкай да іх адвозілі. Паліна Іванаўна з Ляўтаў была шчырым і дастойным другам дзядзькі Васіля, і без яе ён пастарэў і асунуўся. Пры мне ён пісаў гісторыю Беларусі. Усё жыццё на гэта збіраў матэрыялы. Усім нашым ён ахвотна чытаў адрыўкі са свае працы, якую не спыняў да смерці. Галоўнай рысай характару дзядзькі Васіля была яго беззаганная чэснасць. Жыў ён вельмі скромна, ды я й не спаткала там багатых эмігрантаў, калі былі яны менавіта чэснымі людзьмі.

У Чэхах я адразу адчула вельмі нямілую з’яву — там выразна не любілі т.зв. чужынцаў. Іх было ў Празе многа, ад яўрэяў пачынаючы. У Чэхаславаччыне была сапраўдная дэмакратыя, свабода, там кожны мог вучыцца й жыць. Праўда, працаваць не ўсім дазвалялася, бо было шмат сваіх беспрацоўных, і так мой муж працаваў, сказаць, нелегальна за маленькія грошы. Ён замяшчаў лекара — спецыяліста скурна-венерычных хваробаў, чэшскага легіянера палкоўніка Вітэслава Градзіла, які працаваў сам на Чэшскім Градзе (Крамлі), а муж увесььь час вёў ягоны кабінет. Градзілу падабалася чэснасць і працавітасць беларуса, а муж меў там харошую й цікавую практыку й мінімум для нашага пражыцця.

Я вельмі хутка навучылася па-чэшску і ўсюды ўжо магла даць сабе рады. Культура, якую я вынесла са свайго дому, нічуць не ўступала хвалёнай еўрапейскай. Чэснасць і ветлівасць, праўдзівасць і смеласць, гасціннасць, ахвярнасць і крыху такі розуму адразу пакарылі тых, якія мяне ведалі. Яны казалі: «Іжычэк е хытры по мамінцэ» — знача, што Юрка разумны па маме, бо «хытры» па-іхняму — гэта разумны. Калі я да іх прыгледзелася, дык і народ наш не быў горшы ні ў чым за іх. «Слаўны бубны за гарамі, а як прыйдуць — роўны з намі»,— падумала я сабе. Вось каб нам даць такую самастойнасць, як маюць яны, і мы ўмелі б працаваць для сябе не горай за іх, бо й нашыя людзі талковыя.

А чэхі працаваць умелі! Яны цудоўна разбудавалі свае гарады, паставілі промысел амаль на ўзровень амерыканскаму, вялі разумную дэмакратычную палітыку. Іх першы прэзідэнт быў даслоўна бацькам для народу. Яго так і называлі «Тацічэк Масарык». Томаш Гарыг Масарык [46] Масарык Томаш Гарыг (1850–1937) — чэхаславацкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1918–1935). (Гарыг — прозвішча па жонцы-амерыканцы) быў лепшым прадстаўніком дэмакрацыі й гуманізму у Еўропе. Памёр ён у год, калі мы прыехалі з сынам, яшчэ перад нашым прыездам. Казалі, што народ не зыходзіў з вуліцаў і ноччу, каб пабачыць яшчэ, правесці ў апошнюю дарогу свайго дарагога «Тацічка». Цяпер быў прэзідэнтам Эдуард Бэнэш [47] Бэнэш Эдуард (1884–1948) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславацкай Рэспублікі (1935–1938; 1946–1948). — паплечнік Масарыка, друг заходніх дэмакрацыяў і вялікі славянафіл. Наагул, чэхі — гэта былі такія славяне, аб якіх мне ніколі не снілася. Славянства яны разглядалі не як расу, а як роднае па крыві брацтва з любоўю й вялікай надзеяй на яго ў будучыні. На граніцах славянства зрадзілася такая аж маліцвенная адданасць яму, аб якой, напрыклад, ніколі не падумалі палякі, асабліва ў адносінах да нас.

Мне падабалася, што на вуліцах цудоўнай Прагі мы свабодна гутарылі на роднай мове й ніхто не паказваў на нас пальцамі, не высмейваў нас і не праследаваў, як гэта было ў Польшчы. На ўсё гэта я паглядала з вялікай радасцю, а мае асабістыя адносіны да людзей здабылі мне такія сімпатыі, што шмат пазней следавацель у Менску сказаў мне на злосных допытах: «Што вы за чалавек — ні ў Беларусі, ні ў Чэхаславаччыне не можам на вас знайсці сведкаў!» Так іх і не знайшлі, мяне судзілі без ніякіх сведкаў. Чэхі часам крыху зыходзяць са свае яснай дарогі, але трэба прызнаць ім, што зноў на яе вяртаюцца Масарыкавыя дзеці.

Усё мне тут было новым, але не лепшым, чымсьці ў нас. Сытасць ніколі не была маім ідэалам, а вось чалавечнасць — заўсёды. Чэхаў я часам не разумела — яны маглі плакаць, калі птушанятка ўпала з гнязда, і спакойна праходзіць міма чалавека ў бядзе. Усё ў іх лічылася на «коруны» [48] Коруна (чэшск. koruna ) — грашовая адзінка некаторых заходнееўрапейскіх краінаў. , і кожным трэцім словам у гутарцы іхняй была «коруна». Тут не верылі так моцна ў Бога, як у маім краі, і хоць храмы ў іх былі болей велічныя й прыгожыя, чымсьці ў нас, здавалася мне, што ў нас сумленне, ахвярнасць і праўда ў адносінах да людзей куды вышэйшыя. Чыста было ў іх усюды й вялікі парадак ва усім, і гэта я падзіўляла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x