Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы сутоннем я трымала Юрачку на руках, было вельмі ціха, нікога не было ў хаце. Я думала аб лёсе нашага народу й раптам адчула такую пэўнасць, такі прыліў сілаў, што ўсё стала мне не страшным і я не баялася за далейшы мой шлях. Моцна прытуліла да сабе дзіця й аж замерла ад нейкага шчасця. З той пары я йшла наперад упэўнена й толькі згодна з маім сумленнем. У Зэльве парадзіла мне жонка тагачаснага войта, між іншым беларуса, каб я, калі зноў паеду ў староства па дазвол, сказала, што мая народнасць польская. Я хутка туды паехала й сказала ім, што я беларуска, каб ведалі, што беларуска й ніколі свае народнасці не змяню й цяпер знаю, што толькі таму яны мяне не пускаюць да мужа! Яны збянтэжыліся й сказалі, што ад часу, як я падала паперы на выезд, яны ўжо пусцілі за граніцу 300 яўрэяў і што справа не ў гэтым. Падышоў да мяне нейкі высокі ўраднік і сказаў, што ён беларус таксама, што пастараецца мне дапамагчы. За нейкі час мне сапраўды далі дазвол. Я паехала развітацца з бацькамі. Усе былі радыя, што мы едзем, а я так плакала, так плакала, як ніколі. Мне так цяжка было іх усіх пакідаць. Гэта зноў я сваімі нервамі, сваім завосьтраным адчуваннем прадбачыла ўсю трагедыю, якая чакала маю сям’ю. Горача я развіталася з татам мужа, узяла сына, крыху пасцелі, абраз свой, якім мяне благаславілі, чамадан — і паехала. Да Ваўкавыска праваджалі мяне мама й Люсенька. Мама надта любіла Юру, калі я ад іх ад’язджала, мама схапіла яго й аднесла ў поле, каб ніхто не бачыў яе болю й слёзаў па каханым унуку. Вось і цяпер трудна было ёй адарваць хлопчыка ад грудзей. Я яшчэ купіла Люсеньцы маленькія падаруначкі, расцалавала маму, яе вочы й рукі, і ўскочыла у цягнік. Мама пахіснулася, яе падтрымалі, цягнік рушыў.

Прага

У Варшаве сустрэлі мяне знаёмыя й назаўтра пасадзілі ў пражскі цягнік. Нямодна апранутая, худая й сумная, я трымала на каленях цікавага хлопчыка, тоўсценькага й чырванатварага. Людзі частавалі хлопчыка ў купэ хто чым меў, а ён шчабятаў ім па-беларуску.

Прайшлі мы польскі кантроль, яны былі няветлівыя. І вось прыходзяць амаль такія ж, але сардэчна вітаюць нас, смяюцца, і мне дзіва. Аказалася, што гэта ўжо чэхі, хоць гутарылі па-польску. Каля мяне сабраліся людзі, нехта ўзяў Юру на рукі й сказаў, што ён яго тата. Хлопчык запярэчыў, але свайго тата ён пазнаў адразу, абняў яго за шыю, і так мы пайшлі да таксі.

Два гады зрабілі нейкую трэшчыну ў нашых адносінах, і гэта адчувалася. Муж быў на кватэры, з нейкім студэнтам наймаў пакойчык. Мы прыехалі ў апошнія дні 37-га года, мужа калега паехаў да сваіх бацькоў. Пару тыдняў мы пажылі разам, а пасля завёз муж мяне й свайго цікаўнага залішне хлопчыка, які ўжо паспеў яму паламаць стрэлкі на гадзінніку (бо чаму яны круціліся?), у Моджаны. Гэта быў прыгарад Прагі, і там жыў дзядзька Васіль Захарка, якому нядаўна памерла дарагая жонка, і пані Марыя Крэчэўская. Вось там ён нас і пакінуў. Сам ён жыў і працаваў у Празе, да нас часам прыязджаў, на нядзелю абавязкова.

Мяне сустрэлі тут як сваю, сардэчна й цёпла. Пані Крэчэўская была ўдавой па памершым Старшыні Беларускай Народнай Рэспублікі Пятру Антонавічу Крэчэўскім [39] Крэчэўскі Пятро (1879–1928) — палітычны дзеяч, з 1919 г. узначальваў Раду БНР. , была гэта старэйшая інтэлігентная й вельмі тактоўная дама. Жылі яны з дзядзькам Васілём у адным доме, але паасобку. У яе быў маленькі пакойчык, ледзь на адну асобу, а дзядзька меў два пакоі й кухню. Вось адзін пакой ён і адступіў нам.

Дзядзька быў намеснікам П. Крэчэўскага, а некалі ва ўрадзе БНР міністрам фінансаў. Гэта быў вельмі паважны чалавек з думкамі толькі пра Беларусь. Ён вельмі цікавіўся ўсім, што рабілася на нашых землях. Ад мяне ён многа даведаўся. Палітычнай дзейнасці ён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспраўя над нашым народам у Лігу Нацыяў [40] Ліга Нацый — міжнародная арганізацыя дзяржаваў, створаная на Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919). , падтрымоўваў эміграцыю й меў цесную лучнасць з эміграцыяй другіх народаў — украінскай, рускай. Быў ён беларускім эсэрам. У Бога не верыў, але пасля прасіў пахаваць яго па-хрысціянску. У Прагу запрасілі іх чэхаславакі ўжо з Літвы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ад ураду, а за акупацыі — ад чэшскага Чырвонага Крыжа.

Пасля з’езду [41] Пасля з’езду…– маецца на ўвазе Другая Усебеларуская канферэнцыя, якая адбылася ў 1925 г. у Берліне. , які быў скліканы ў Берліне, дзе заклікаліся ўсе беларусы, каб вяртацца й будаваць т. зв. «Народны свой дом», як тады казалі, цэнтр БНР не прыняў прапанову Цішкі Гартнага [42] Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер ; 1887–1937) — беларускі пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928). У 1919 г. займаў пасаду старшыні часовага ўрада савецкай Беларусі. (Жылуновіча) і не ліквідаваў БНР. На Бацькаўшчыну яны не вярнуліся й захавалі чэсна, хоць самыя былі ў цяжкіх матэрыяльных варунках, ідэю незалежнасці Беларусі. Цвікевіч [43] Цвікевіч Аляксандр (1888–1937) — гісторык, філосаф, палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр БНР на эміграцыі (1923–1925). , Заяц [44] Заяц Леанард (1890–1935) — палітычны дзеяч, з 1918 г. загадчык канцылярыі, дзяржаўны сакратар урада БНР. і Пракулевіч [45] Пракулевіч Уладзімір (1887–1938) — палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання (1920). З 1923 г. дзяржаўны сакратар урада БНР на эміграцыі на чале з А. Цвікевічам. вярнуліся ў БССР, але хутка іх там зліквідавалі фізічна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x