Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нядаўна я пра гэта расказвала адной жанчыне. Яна ў мяне толькі папыталася: «Такі Хрыстападобны?» Кажу: «Так, бледны, худы, страшны й менавіта Хрыстападобны». Яна назвала яго. Гэты чалавек дапамог арганізаваць, а пасля так жа прадаць і праваліць «Грамаду»... Быў гэта страшны чалавек... Болей мы ў хату такіх не пускалі, прыходзілі да нас толькі свае сябры й нашыя з Моджанаў.

Пасля падзелу Чэхаславаччыны нас пачалі вельмі праследаваць палякі. Яны відавочна патрабавалі, каб чэхі нас вярнулі ў Польшчу, бо мы ж былі польскімі грамадзянамі. І вось у нас без выхаднае становішча, нас выкідаюць. Нехта перадаў мужу, каб мы з сынам схадзілі да аднаго з чэшскіх сенатараў і папрасілі заручыцца за нас. І вось ідзем мы з Юрачкам, вяду яго за руку. Калі мы туды прыйшлі, дык усе ва ўрадзе зацікавіліся цудоўным хлопчыкам, які міла гаварыў чэшскія вершы. Пан сенатар прыняў нас ветліва. Я вельмі няўмела папрасіла яго памагчы нам — прасіць нешта для сябе мне было заўсёды цяжка. Ён загадаў сакратарцы напісаць нешта, падпісаў гэта, і мы трапілі ў рукі ўсіх супрацоўнікаў гэтага ўраду. Яны паспелі ўжо купіць Юру чэшскія кніжачкі для дзяцей і сабралі яму троха й грошай. Я старалася скрыць тое, што я не прывыкла, каб давалі мне грошы, што я іх прывыкла людзям даваць, але яны ўсе былі такія шчырыя, такія харошыя, што я ўзяла гэты падарак для сына, і мы сардэчна развіталіся з імі. Так мы засталіся ў Празе, і грозны начальнік паліцыі для чужынцаў, нейкі славак — забылася яго прозвішча ўжо,— не мог нас так сабе выкінуць.

Палякі нейк ужо пранюхалі мае крыўды на іх, і бацькі мне са страхам пісалі, чаму я не маўчу лепей у Празе, што тут шкадуюць, што наагул мяне выпусцілі са сваіх рук... Я чытаю польскія газеты. Кракаўскі «Кур’ер поранны» пісаў, што палякі немцаў разаб’юць, напэўна, і тады пашыраць свае граніцы так, што польскі жолнеж падасць руку японскаму. Аж куды ўжо пашырацца граніцы Рэчы Паспалітай! Каго Бог хоча пакараць, адыме розум,— думала я. Мы яшчэ паспелі зрабіць Юрачкін партрэцік і паслаць яго бацькам, як немцы напалі на Рэч Паспалітую. Шкада было нашых людзей, шкада было бацькоў нашых, нашай зямлі. Вайна — не жарты, і немцы — не ангелы! Што ж, выйшла яшчэ горай, як мы баяліся. З’яднанне Беларусі і яе «асвабаджэнне» поўнасцю закрыла мне гора маёй сям’і. Хутка напісалі нам, што тата мой памяняў сваю кватэру на горшую ў Гродне, і я ўжо ведала, што гэта значыць. Неўзабаве гэта пацвердзілася, і мы ад зэльвенцаў атрымалі справу аб тым, як ля сцяны нейкага хлява ў Зэльве забілі 21 чалавека, у тым ліку старэнькага бацюшку Якабсона, зэльвенскага ксяндза, і інш... Божа мой, і каму й пашто гэта было трэба? Калі хто й чакаў чаго, дык не гэтага. Старэнькі гэты святар, памятаю, вельмі любіў туліпаны, а матушка яго была старэнькая, малая, як курапатка. Ён прыходзіў да нас хрысціць Юрачку й такі быў бяскрыўдны. Што там далей у нас рабілася, я не ведала, але лёс таты мяне ўстрывожыў, і тут я пыталася: за што? Я не ведала, як дапамагчы ім. Напісала ліста ў Палаўкі [55] Палаўкі — вёска ў былым Гарадзенскім павеце (цяпер — у Мастоўскім раёне), паблізу якой знаходзіўся хутар Жлобаўцы, дзе 27 ліпеня (9 жніўня) 1910 г. нарадзілася Ларыса Міклашэвіч. , да чалавека, які быў многім нам забавязаны, да Люціка Уладка. Гэта быў набожны чалавек, наш сусед. Яму давалася балота касіць, поле, што засеяць. Мама і лячыла дзяцей ім, і жаніла, і нават на вяселлі ў іх была каравайніцай, што было супраць яе правілаў. І вось гэты чалавек прадаў нас, першы падпісаўся на вываз мамы з дзецьмі, бо тату ўжо дабівалі ў Гродне ў турме разам з яго братам Валодзем і пляменнікам Віталем. Сын гэтага Люціка, таксама Уладзімір, цяпер важны праваслаўны святар савецкі, якога яны пасылаюць увесььь час за граніцу. Кажуць, што ён партыйны.

Казаў мне адзін чалавек, што тады было агульнае азвярэнне, насалода з мукаў чалавечых і канец свету. Так недзе наступаў некалькі вякоў таму Чынгіс-хан [56] Чынгісхан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі. на славянскія землі... Сумнае было злучэнне зямлі нашай, неблагаславеннае добрай справай.

З дзядзькам Васілём жылі мы вельмі дружна. Старэнькі любіў заехаць да нас. Ён не спадзяваўся, што з ганарыстага майго Янкі будзе такі добры муж. Цешыўся гэтым. Янка цікавіўся болей літаратурай і прыгожымі дамамі й зусім мала палітыкай, а дзядзька Васіль — толькі палітыкай.

Хутка пасля майго прыезду ў Прагу памёр Тамаш Грыб [57] Грыб Тамаш (1895–1938) — палітычны дзеяч, навуковец, сакратар на Першым Усебеларускім з’ездзе ў Мiнску (1917), сакратар земляробства, замежных справаў ва ўрадзе БНР. — таксама член ураду БНР, наймалодшы яго міністар. Памёр на васпаленне лёгкіх — дарагі Флемінг [58] Флемінг Аляксандр (1881–1955) — англійскі навуковец у галіне бактэрыялогіі, адкрывальнік пеніцыліну (1929), лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1945). тады яшчэ не даў людзям пеніцыліну. Усе мы ездзілі на крэмацыю, якая сама па сабе ўжо была для мяне дзівам. Там я пазнаёмілася з Ермачэнкам [59] Ермачэнка Іван (1894–1970) — дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. Дыпламатычны прадстаўнік у Канстанцінопалі і генеральны консул (1921) БНР на Балканах, намеснік міністра замежных справаў БНР (1922). З 1940 г. — старшыня Беларускага Камітэта самапомачы ў Празе, на сродкі якога быў выдадзены зборнік Л. Геніюш «Ад родных ніў» (1942). У 1941 г. пераехаў у Мiнск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1948 г. — на эміграцыі ў ЗША. Маючы дыплом Карлавага універсітэта, працаваў лекарам. , Русаком [60] Русак Васіль (1896–?) — дэлегат Першага ўсебеларускага з’езда, удзельнік Слуцкага паўстання (1920). З 1920-х гг. — жыў у Празе, займаўся прадпрымальніцтвам, фундаваў выдавецкія праекты. У 1945 г. арыштаваны ў Празе савецкімі спецслужбамі і прыгавораны да 10 гадоў зняволення; далейшы лёс невядомы. , Бакачом [61] Бакач Пятро — выпускнік Карлавага універсітэта, аўтар падручніка нямецкай мовы для беларусаў (1941), у 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі бяспекі. , Калошам [62] Калоша Аляксандр (1905–1985) — грамадскі дзеяч, намеснік старшыні Беларускага камітэта самапомачы ў Нямеччыне, уваходзіў у Беларускую Цэнтральную Раду. У 1947 г. атрымаў чэхаславацкае грамадзянства, праз год быў яго пазбаўлены і дэпартаваны ў СССР, дзе атрымаў 25 гадоў няволі. Пасля вызвалення ў 1956-м выехаў у Чэхаславакію. і інш. Труна паволі адплывала ад нас, і на хорах нейкі ўкраінскі спявак прачула спяваў «Не пагаснуць зоркі ў небе» [63] «Не пагаснуць зоркі ў небе…» — радок з верша Я. Купалы «Нашай Ніве» (1911), пакладзенага на музыку М. Янчуком. . Я таксама адчула, што і я ўжо на чужыне, і горка зашчаміла сэрца. Пасля былі грамадскія хаўтуры. Пад гербам нашым і сцягам вісеў прыгожы Грыбаў партрэт, зышлося многа людзей — чэхаў і братоў-эмігрантаў. Валодзя Тамашчык [64] Тамашчык Уладзімір (у манастве Васіль ; 1900–1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Выпускнік агранамічнага факультэта Пражскага політэхнічнага інстытута. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Новая дарога” (Беласток). З 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. узведезены ў епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Жыў у ЗША, узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Загінуў пры нявысветленых абставінах. мне іх называў. Ад чэхаў быў ведамы славіст, прафесар Славік, выступаў сардэчна, прадумана. Ад украінцаў выступаў, здаецца, прафесар Дарашэнка, які некалі першы напісаў кніжачку аб нашым адраджэнні. Сам ён з Чарнігаўшчыны, дык беззаганна валодаў беларускай мовай. Ад рускіх эсэраў гаварыў вельмі цікавы Чарноў. Была на хаўтурах і Радзянко. Яна, здаецца, любіла мяне, мы часта сустракаліся ў цэркве. Скромна ў хустачцы пад бараду гэтая шляхотная дзяячка, здаецца, ніколі не думала пра сябе. Пасля заканчэння універсітэту доктар Грыб працаваў у славянскім архіве ў беларускім яго аддзеле. Плацілі там грашы, і ён дарабляў у няшчодрае беспрацоўе як мог, насіў нават і прадаваў, казалі, краваткі [65] Краватка (польск. krawat ) — гальштук. па людзях, а ў архіве пісаў, заўзята працаваў для Беларусі. Кажуць, засталося пасля яго многа вартасных навуковых працаў. Часам выдавалі беларусы ў Празе «Іскры Скарыны» [66] «Іскры Скарыны» — гісторыка-публіцыстычны часопіс, выдаваўся Беларускім (Крывіцкім) таварыствам імя Ф. Скарыны ў Празе (1931–1935). , над якімі працаваў пераважна доктар Грыб, а фінансаваў іх Васіль Русак — мажны й вельмі энергічны слуцкі паўстанец, які памёр пасля вайны ў савецкім зняволенні. Былі яшчэ Клаўсуць, Вітушка, Астапкевіч і інш. Яны пераважна пажаніліся з чэшкамі й жылі не ў Празе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x