Яўген Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: visual_arts, visual_arts, visual_arts, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праспект Незалежнасці (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праспект Незалежнасці (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990–2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.
На вокладцы выкарыстанае фота з перформанса Спецбрыгады афрыканскіх братоў “Труп дыктатара-2” (2001, Хельсінкі).

Праспект Незалежнасці (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праспект Незалежнасці (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яўген Шунейка

Праспект Незалежнасці

Нарысы

На вокладцы выкарыстанае фота з перформанса Спецбрыгады афрыканскіх братоў “Труп дыктатара-2” (2001, Хельсінкі).

© Шунейка Я. Ф., 2011

© ПВУП «Галіяфы», 2011

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2015

Колькі шчырых словаў замест традыцыйнага уступу

Мой зборнік называецца “Праспект Незалежнасці” зусім не выпадкова. Я жыву і працую ў Мінску, дзе наш галоўны Праспект адыгрывае не толькі ролю самай ажыўленай транспартнай магістралі. Паабапал яго канцэнтруюцца ўсе вядучыя мастацкія галерэі і музеі, а да таго ж сюды выходзіць сваім галоўным фасадам мая творчая “альма матэр”, дзе я выкладаю ўжо больш за 20 гадоў. Усё, што прапануецца на старонках гэтага выдання, напісана акурат у той перыяд, калі я рэгулярна шпацыраваў для прасвятлення думак па Праспекце. А ён, за маю да яго прывязанасць, падараваў мне шмат творчых ідэй, якія, будзем спадзявацца, не пакінуць абыякавым і цябе, дарагі чытач.

З павагай, Яўген Шунейка

Зямля і неба Фердынанда Рушчыца

Надзвычай прыгожая і багатая на жывапісныя матывы нашая беларуская прырода. Тут усюды можна знайсці непаўторныя і захапляльныя для сузірання мясціны. Асаблівай панарамнай узвышанасцю і далёкасяжнасцю адрозніваюцца далягляды, якія пачынаюцца пасля Маладзечна, са станцыі Палачаны да прыпынку Багданаў, што ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Запамінаецца будынак вакзала канца ХІХ – пачатку ХХ ст., ціхая, утульная атмасфера вакол яго, якая вяртае ў мінулыя часы. Але далёка не кожны пасажыр ведае, што зусім непадалёк знаходзіцца месца, дзе да 1940-х гг. знаходзілася старадаўняя шляхецкая сядзіба з аднайменнай назвай “Багданаў”. Там 10 снежня 1870 года нарадзіўся і правёў лепшыя гады свайго жыцця Фердынанд Рушчыц, эпахальная асоба ў станаўленні беларускага, польскага, літоўскага, рускага мастацтва канца ХІХ – пачатку ХХ ст., нястомны арганізатар культурнага жыцця, краязнаўца, пісьменнік, публіцыст, педагог, прафесар адноўленага ў 1919 г. Віленскага ўніверсітэта.

Па генеалагічнай радаслоўнай таленавіты мастак паходзіць з шляхетнага сямейства Рожчычаў-Рушчыцаў гербу Ліс, вядомага на беларускай зямлі з канца XV ст. У сталым узросце мастаку, абапіраючыся на архіўныя звесткі, удалося апісаць свой слаўны радавод. У XVI ст. радзінным гняздом Рушчыцаў быў маёнтак Збірогі ля Кобрына. Шматлікія продкі Рушчыца годна служылі Радзіме, былі вайскоўцамі, выбіраліся на розныя адказныя кіраўнічыя пасады Берасцейшчыны, Слонімшчыны, Віленшчыны. Дзед мастака Фердынанд Рушчыц (1786–1848) быў адвакатам і з 1832 г. абараняў інтарэсы Радзівілаў, жыў пераважна ў Вільні. Пасля шлюбу з Ганнай Чаховіч (1800–1874) атрымаў жончын пасаг – маёнтак Вайгяны ля Багданава. У 1836 г. дзед мастака набывае маёнтак Багданава на аўкцыёне і з таго часу абодва маёнткі становяцца ўласнасцю сям’і Рушчыцаў, у якой нарадзілася 7 дзетак. Адзін з сыноў, Эдвард (1830–1910), і стаў бацькам славутага творцы неўзабаве пасля свайго шлюбу ў 1958 г. у г. Лібаве (суч. Ліепая ў Латвіі), дзе служыў у войску. Яго маці – Альвіна – была дачкой датчаніна Маркуса Андрэаса Мунга, шкіпера і ўладальніка гандлёвага карабля.

Ад сваёй маці ён успрыняў тонкі мастацкі густ, зачараванасць хараством прыроды. Яна была першым гледачом і патрабавальным крытыкам кожнага яго новага жывапіснага палатна, большасць з якіх створана менавіта ў Багданаве. У 1877–1890 гг. Фердынанд разам са сваёй сям’ёй жыў у Мінску. Ён быў малодшы сярод дзяцей і меў чатыры старэйшыя сястры. Бацька мастака працаваў кіраўніком рахункавага аддзелу на чыгунцы, што дазваляла Рушчыцам жыць па тых часах дастаткова забяспечана. У Мінску малады Фердынанд пачаў захапляцца мастацтвам, наведваў у гімназіі факультатыўныя заняткі па малюнку, якія праводзіў Кузьма Ермакоў, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Здольны юнак скончыў з залатым медалём гімназію і адразу паступіў восенню 1890 г. на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, а таксама быў залічаны вольным слухачом Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. У 1892–1897 г. ён ужо цалкам аддаецца мастацтву, як паўнапраўны студэнт Акадэміі па спецыялізацыі пейзажнага жывапісу, стаўшы выхаванцам славутых майстроў рускага мастацтва І. Шышкіна і А. Куінджы. Апроч заняткаў у Акадэміі шмат падарожнічаў, як і належыць сапраўднаму пейзажысту, па Беларусі, Літве, Расіі, Украіне, меў жывапісную практыку ў 1894–1985 гг. на Крымскім паўвостраве, у 1896–1898 гг. наведвае з эцюднікам і альбомам для графічных накідаў Германію, Францыю, Швейцарыю, Бельгію, Швецыю, а таксама не абмінае і дацкага вострава Борнгольм, дзе жыло сямейства яго маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праспект Незалежнасці (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праспект Незалежнасці (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праспект Незалежнасці (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Праспект Незалежнасці (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x