Яўген Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Яўген Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: visual_arts, visual_arts, visual_arts, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праспект Незалежнасці (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праспект Незалежнасці (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990–2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.
На вокладцы выкарыстанае фота з перформанса Спецбрыгады афрыканскіх братоў “Труп дыктатара-2” (2001, Хельсінкі).

Праспект Незалежнасці (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праспект Незалежнасці (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Захаваліся таксама здымкі групавых сцэн, дзе асабліва запамінаюцца 12 друідаў, якія граюць на вялікіх арфах, ваяры Лелум і Палелум у рагатых шлемах, што ахоўваюць таямнічую палянку сярод векавога казачнага гаю. Пра арфістаў-друідаў, венедаў і іншых персанажаў шмат тады пісалі і адзначалі, што кожная дэталь касцюма, кожны, нават дробны, рэквізіт сцэны даводзіўся мастаком-сцэнографам да дасканалага вырашэння. Можна толькі ўявіць непаўторны эфект ад зіхцення “свяцёлак”, уплеценых у косы актрыс, што і па сённяшніх мерках выглядала б вельмі прывабна і фантастычна. У адзіным рамантычным стылі мастак вырашыў таксама вокладку праграмкі спектакля з профільным партрэтам Ю. Славацкага ў медальёне, у аздабленні кветак і гнуткай лістоты.

Ф. Рушчыц не спыніўся на дасягнутым. Апроч наступных тэатральных пастановак, ён пачаў уводзіць сцэнаграфічныя сродкі выразнасці ў аздабленні розных літаратурных вечарын, маладзёжных баляў-маскарадаў і іншых масавых мерапрыемстваў, дзе часта быў і мастаком, і рэжысёрам, і выступоўцам у адной асобе. Гэтыя творчыя здабыткі славутага мастака патрабуюць асобных публікацый, паколькі яны насычаныя невычэрпным культам хараства і мастацкай вобразнасці.

Вялікае з адлегласці бачыцца яшчэ больш значна, як святло зоркі. З кожным годам усё больш выразна праяўляецца вялікі сцэнаграфічны талент нашага земляка Фердынанда Рушчыца. Думаецца, што яго спадчына стане каштоўнейшым скарбам не толькі для даследчыкаў жывапісу, але і для шматлікіх тэатразнаўцаў, якія даследуюць нашу спадчыну.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя. – Мінск: Беларусь, 1971.

2. Шунейка, Я. Непатапляльная каравэла // Мастацтва. – 2001. – № 2. – С. 35–39

3. Шунейка, Я. Зямля і Неба Фердынанда Рушчыца // Беларускі гістарычны часопіс. – 2007. – № 10. – С. 29–36

4. Ruszczyc F. Dziennik. Ku Wilnu. 1894–1919. – Warszawa: Secesija, 1994.

5. Станіслаў Выспянскі (1869–1907), вялікі польскі драматург, паэт, мастак, тэатральны дзеяч. У 1898–1905 гг. мастак-дэкаратар і рэжысёр Кракаўскага тэатра, прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Ф. Рушчыц менавіта ў свой кракаўскі перыяд напружанай творчай і педагагічнай дзейнасці (1907–1908) як кіраўнік мастацкага таварыства “Sztuka” (сябрам якога быў і С. Выспянскі), як прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў меў самыя непасрэдныя магчымасці азнаёміцца з творчымі дасягненнямі аднаго з самых славутых мастакоў кракаўскага асяроддзя.

6. Шунейка, Я. Мастацтвазнаўчая спадчына Элізы Ажэшкі // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Материалы Международной научной конференции 23–24 марта 2006 г. В 2 частях. Часть 2. – Гродно: ГГУ им. Я.Купалы, 2006. – С. 116–119

7. Ruszczyc Ferdynand, 1870–1936. życie i dzielo: Katałog wystawy. – Kraków: Muzeum Narodowe, 2002.

8. Juliusz Słowacki. Wiersze i poematy. – Warszawa: PIW, 1976.

9. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 190, Т 187, Т 188, Т 189, Т 191, Т 193

10. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 86, Т 92

11. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 105, Т 79, Т 87

Кветкавы мадэрн у Панямонні

Многае значнае, што нараджаецца ў творчасці, па-сапраўднаму бачыцца з далёкай часовай адлегласці ці нават праз перыяд забыцця. Мастацтва мадэрна канца ХІХ – пачатку ХХ ст. перажывае ў наш час новае прызнанне. Прыгадваюцца ўсё новыя імёны творцаў, культывуюцца іх здабыткі і ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Аддамо належнае і мы пачынальніцы мадэрн-стылю ў галіне фларыстычных кампазіцый, якая прысвяціла гэтай справе амаль дваццаць гадоў жыцця. Адна з галоўных вуліц Гродна носіць імя Элізы Ажэшкі (1841–1910), вялікай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі. Пра выключную асобу, што ўвасабляе сваёй творчасцю нацыянальнае адраджэнне Гродзеншчыны, можна даведацца на згаданай вуліцы ў яе доме-музеі, што быў пры жыцці пані Элізы сапраўдным асяродкам культурнага гуртавання, а цяпер выконвае функцыі гарадской бібліятэкі. Там захоўваюцца і даследуюцца шматлікія выданні пісьменніцы: раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыка і г. д. Менш за ўсё, як ні дзіўна, асэнсавана яе эпісталярная і мастацкая спадчына, нягледзячы на тое, што шматлікія тамы лістоў Э. Ажэшкі займаюць прыкметнае месца на бібліятэчных паліцах, а яе арыгінальныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стылі мадэрн аздабляюць мемарыяльныя музейныя памяшканні.

Між тым, у лістах Ажэшка шчыра выказвае сваё стаўленне да мастацтва кветак і дае прафесійныя парады, як трэба яго развіваць. Найбольш даверліва апісвае пісьменніца свае адносіны да мясцовых зёлак у карэспандэнцыі 1880-х – 1890-х гг. з мастаком Э. Паўловічам, навукоўцам Е. Александровічам, жыхаркай Навагрудка З. Макрэцкай. Паводле гэтай інфармацыі, што называецца, “з першых вуснаў”, можна зразумець, з чаго пачынаецца захопленасць Э. Ажэшкі фларыстыкай і як яна прыводзіць таленавітую асобу да стварэння новага кірунку ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праспект Незалежнасці (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праспект Незалежнасці (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праспект Незалежнасці (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Праспект Незалежнасці (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x