Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Брэшаш, такога не маглі напісаць.

- Слухай. Цытую: "Такія настроі ў той час не хавалі ў сабе асаблівай (Янка зрабіў націск на слове) небяспекі". Гэта пра абуджэнне яго нацыянальнай самасвядомасці. Значыцца, усё ж такі некаторую небяспеку хавалі.

Берасневіч сумна махнуў рукою:

- Мне здаецца, аўтар гэтага артыкула сам не верыў у тое, што пісаў. Чаму, напрыклад, абуджэнне самасвядомасці Італіі пры Гарыбальдзі або Русі пры Пушкіне - станоўчая з'ява, а абуджэнне самасвядомасці Лабановіча - толькі што "не хавае ў сабе асаблівай небяспекі". Логікі няма. I, мне здаецца, дзеля нейкіх невядомых патрэб гэты чалавек адышоў ад прынцыпаў Леніна. Памятаеце, Ленін казаў, што ў такіх абставінах абарона Бацькаўшчыны - гэта абарона дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць сярэднявечча. Вось яно як.

- Дзе гэта ён казаў? - недаверліва запытаў Сяляўка.

- Пашукай у дзевятнаццатым томе... І я яшчэ вось што скажу: самасвядомасці гэтай у нас - ой як не хапае. Не ведаем ні мовы, ні гісторыі, ні фальклору. Так што такія аўтары робяць дрэнную паслугу сваёй радзіме. А патрэбна, каб усе народы зрабілі ўсё, шго магчыма, каб праз паўтары тысячы год людзі ўспаміналі: "Вось былі калісьці беларусы. Многа зрабілі, чэрці, для светавой культуры не менш, ніж французы альбо рускія ці італьянцы".

- Паслухайце, - умяшалася раптам Валя. - Проста аж сядзець немагчыма. Калі ў вас гэтыя спрэчкі скончацца? Прыехалі на раку, ноч такая, вогнішча - а яны ўсё пра палітыку. Штрафую за гэта цябе, Уладзік, на якую-небудзь казку.

- І то праўда, - сказаў Берасневіч. - Штраф прымаю. А зараз лепей бульбы напячы, дальбог.

Месяц устаў над ракою, заліў святлом блакітныя пяскі на беразе, праклаў на вадзе залатую дарогу некуды далёка, у шчасце. Заснаваліся вербалозамі цені і казкі. Пачала крычаць перапёлка недзе ў зялёных жытах.

І здарылася дзіва: тысячы светлых срэбных месяцаў рассыпаў месяц у хмызах, прасякнуў ваду і дайшоў да дна глыбокіх віроў, абудзіў ад сну вірлавокіх самоў і нават іх прымусіў марыць пра нешта, паводзячы вусамі.

Нават самам не спалася ў гэту ноч, не кажучы пра людзей. І лес стаяў за спіною расісты, срэбны, дыхаў халадком і таямнічымі начнымі гукамі.

Салоўка заспяваў. У гнёздах птушыных ціхая буркатня, і разважлівы дрозд прыкрыў сяброўку крылом: ад прастуды.

Якая цішыня! Якая вялікая цішыня!

Яны адышлі берагам метраў на трыста і зараз павольна плылі да затокі, на беразе якой палала вогнішча.

Цёмна-блакітная вада, і ў гэтай вадзе светла-блакітныя рукі Алёнкі. Яна плыве нявольным брасам. Вось ён дагнаў яе.

- Адпачнем трошкі, - сказала яна цёмнымі вуснамі на блакітным твары.

Берасневіч падплыў трохі бліжэй, падклаў ёй руку пад галаву, і яны навольна паплылі па цячэнню ракі.

Ляжалі на вадзе, якая песціла іх мяккімі лапамі. Целы іхнія ўсплывалі, калі яны рабілі ўздых, і, каб не было нязручна, ім давялося нават дыхаць толькі разам.

Затока пад месячным сяйвам. Доўгі час, усё жыццё будзеш ты, чалавек, памятаць момант найбольшага шчасця, момант, калі нават дыхаеш адным дыханнем, калі адчуваеш, што ты - гэта яна. І чаму, чаму так рэдка, чаму толькі раз ці два ў жыцці бываюць такія імгненні, імгненні зліцця ў адно нават да самага дыхання?

Нашто жыццё раскідвае потым людзей і ўзнікаюць непаразуменні, звады і боль?

На доўгі час, навекі запамятаеш ты гэта.

...I пасля дзевяць постацяў сядзелі ля агню. Пусты чаннік. Плыве папяросны дымок. За вогнішчам цемра. Бронзавыя рукі, бронзавыя твары. Не, не бронзавыя, быццам з расплаўленага золата адлітыя твары. І нейкая асаблівая глыбіня ў вачах.

Гучы, гучы, старая казка.

Берасневіч кажа, і словы яго гучаць таямніча. Вогнішча, рукі ламаюць сушняк, месяц над ракой.

Вось ужо ўзялі Яліну вужакі, пасадзілі ў човен, заплецены белай лілеяю, павезлі па азёрах, павезлі па межытоках, прывезці да выспы, у змрочны замак вужынага караля. Каралева вужыная! Ужо табе светлай травы не таптаць, ужо табе кароўку ў лугі не ганяць. І маці тваёй на вяселлі не будзе, як быццам мёртвая яна.

Ляцi, ляцi, салавеечка,
На той свет па матухну.

І салаўёў няма каля замка. Толькі вужакі ды балотныя агні плаваюць. Тут і сонейка не свеціць, тут і ноч кожны дзень. Адпрасілася Яліна дадому. Кажа ёй кароль: выйдзі кожны ранак на бераг, спытай у хваль...

Калi жыў ты, калi чуеш ты,
Як заву цябе, змарнелая, -
Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь,
Расплывiся, пена белая.
Калi ж вочы твае ясныя
Не глядзяць на свет, яскравыя,
Пырснi, пырснi з вадзяных глыбiнь,
Пена алая, крывавая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x