Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Берасневіч глянуў на Алёнку. Бледная, з закрытымі вачыма, яна хілілася наперад, быццам вось-вось гатовая была ўпасці. Ён падхапіў яе адной рукою. Яна задрыжэла і бязвольна прыхілілася галавою да яго грудзей. Вусны яе былі напаўразяўленыя, вочы паўзаплюшчаныя.

Не памятаючы сябе, ён правёў вуснамі па яе лобе, шчацэ і, нарэшце, знайшоў яе вусны.

Цемра пасля апошняй ракеты накрыла іх.

...Пасля гэтага пачалася цэлая эра шчасця, сустрэч, таемных позіркаў, беглых пацалункаў, слоў, споўненых толькі ім адным вядомым сэнсам. Яны маўчалі, але схаваць свой запал ад іншых усё адно не маглі: немагчыма схаваць жар пад сухім лісцем, - спачатку здрадзіць дым, а пасля праб'юцца і языкі агню. Яны шукалі адно аднаго і не маглі разлучыцца і бачылі паўсюль толькі адно, сваё бязмежнае каханне. Яно было паўсюль: у дрэвах, пад якімі яны ішлі, у гуках скрыпкі на канцэрце, у вадзе той крыніцы, з якой яны пілі аднойчы ў лесе (пілі проста губамі, лежачы на жываце, сутыкаючыся лбамі).

X

Гэта была звычайная рыбалка, з жой не прывозяць рыбы, але затое прывозяць загарэлыя рукі, мазалі на далонях і добры настрой. Паехалі на цэлую ноч. Дзяўчаты "начавалі" адна ў адной, а хлопцам, вядома, не трэба было і прасіцца. На рацэ, вышэй ад горада, знайшлі добрае месца і высадзілі на яго з двух чаўноў "пірацкі дэсант". Янка падсучыў порткі, высадзіў усіх на бераг, выцягнуў чаўны на сухое месца і, граючы на губах нейкі марш, павёў хлопцаў за сушняком. Хутка запалала вогнішча, бо ўжо ноч спусцілася на зямлю. Берасневіч і Паўлюк хутка зрабілі з брызенту нешта накшталт індзейскіх вігвамаў (Берасневіч цярпець не мог без патрэбы ламаць на будан зялёнае галлё) і перацягнулі туды ўсё, што магло намокнуць. Жэнька адразу пайшоў лавіць рыбу, каб толькі з'явіцца цераз дваццаць хвілін і сказаць:

- Не клюе, трасца на яе на тым і на гэтым свеце.

Сяляўка разбіраў прыпасы, выкладаючы тое, што магло спатрэбіцца, на газету. Дзяўчаты ўзяліся за свае справы: Янкава Марыя і Паўлюкова Святлана пайшлі гатаваць ежу, Алёнка і Валя проста пабрылі да ракі.

Ноч была цёмная (месяц тымі начамі ўставаў позна), зрэдку ў вадзе гучна біла рыба, крычаў недзе ў полі, за вербалозамі, няўсыпны драч і гэтым толькі падкрэсліваў бязмежную цішыню. Было ціха і трошкі сумна на сэрцы. Ціха граў на гітары Паўлюк, дзяўчаты слухалі яго. Тут жа, ля вогнішча, спрачаліся Жэнька і Янка, а Сяляўка сядзеў і слухаў іх з сонным выглядам, напаўразявіўшы рот.

Берасневіч выйшаў з кустоў, трымаючы ў адной руцэ калкі пад чайнік, а ў другой - сякеру. Заліты чырвоным сяйвам вогнішча, ён вельмі нагадваў бронзавую статую.

Янка падняў на яго вочы і ўсміхнуўся:

- Глядзіце, Рабінзон Круза або, яшчэ лепей, Зверабой. Так бы мовіць, Тарзан на ўлонні прыроды. І што вы думаеце, некаторым падабаецца. Як у адной кнізе водзываў у кіно было напісана: "Пяць разоў глядзела другую серыю "Тарзана". Мужчыны! Я вамі пагарджаю!!!"

- А яшчэ што там было напісана? - змрочна спытаў Берасневіч.

- А яшчэ там была аб'ява: "Мяняю жонку тыпу "Джэн" i цешчу тыпу "Кракадзiл" на малпу тыпу "Чыта". Але гэта яшчэ не самае галоўнае. Там яшчэ нейкi разумны чалавек напiсаў: "Жонка! Хаця ты i сем разоў глядзела "Тарзана", але ўсё адно дура".

На Янку немагчыма было злавацца, і таму Берасневіч спытаўся толькі:

- Пра што спрэчка была?

- Ат, спрачаліся пра літаратуру. Дзе межы паміж нацыяналізмам і патрыятызмам, - адказаў Паўлюк.

- Дык гэта проста. Няхай ты хоць як хвалі сваю Радзіму, узнімай яе хоць да нябёс, - пакуль ты паважаеш другія народы, ты патрыёт. Напрыклад, Шаўчэнка і яго верш "Каўказ".

- З-загнуў, - сказаў Янка. - Чаму ж гэта ў некаторых людзей наконт гэтага іншая думка?

- Бо дурні, калі не горш. Вядома, мне сваё падабаецца больш чужога, і тут нічога дзіўнага няма. А некаторыя, - ледзь пахваліш сваё, - пачынаюць гвалт крычаць. Я лічу, што гэта глупства. Кожны народ робіць сваю справу і існуе дзеля нейкай мэты на зямлі.

- Ідэалізм слінявы.

- Ды не, ты не зразумеў, - пачынаў гарачыцца Берасневіч. - Ну вось, напрыклад, Герояў Савецкага Саюза на Беларусі, скажам, многа, а ў сванаў, скажам, адзін. Гэта зусім не значыць, што адзін народ больш мужны за другі. Трэба ўлічыць, што адзін народ у некалькі мільёнаў, а другі ў некалькі тысяч. Або Нарвегія. Маленькі народ, мае сабе ў кожнай галіне мастацтва па генію. У літаратуры - Ібсена, у музыцы - Грыга. А хто скажа, што ён менш варты пашаны, ніж французы, у якіх гэтых геніяў як грыбоў.

- Гм, - з'едліва сказаў Янка. - А я вось нядаўна чытаў, што Лабановіч у Коласа ледзь не крыміналіст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x