Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пена алая выплывае, - браты караля забіваюць. Не трымай мяне, светлая маці, і ты не пакінула б у бядзе сына свайго.

- Не кахала!.. Не кахала... - шуміць над вірам сухая вольха. Ляжыць на дне пад вадою замест вужакі прыгожы юнак у залатым поясе, у срэбнай світцы.

- Зачараваў мяне злы чараўнік і сказаў, што спадуць чары, калі пакахае мяне, вужаку склізкага, самая прыгожая дзяўчына на маёй зямлі. Зніклі чары... Забіты я, але без жалю паміраю. Кахаю я, кахаюць мяне. Праз боль немінучы, праз агні гаручыя, праз смерць ад мяча прайшло каханне. Не паблякла, а агнём заззяла. То й слава яму. Плыне, плыне срэбная рака, гарыць, гарыць вогнішча. Праз усё пройдзе каханне - не заржавее, не сатрэцца. А месяц свеціць і снуе, снуе казкі.

Цішыня! Цішыня! Блакітныя з чорным карункі тчэ ў вербалозах месяц. Сядзяць людзі, слухаюць казку плячом да пляча, наіўныя і мудрыя, як першыя людзі на зямлі, як Адам і Ева.

Усё знікла вакол, толькі вечны месяц, вечная рака, вечнае каханне, вечныя словы казкі, і вось толькі зараз упершыню запаліў чалавек агонь.

Месяц! Месяц!

XI

Трэба было рыхтавацца да апошняга семінара па марксізму. Берасневіч сядзеў у акадэмічнай чытальні, абклаўшыся канспектамі, філасофскімі слоўнікамі, сшыткамі, і адчуваў, што падгатаваўся ён, здаецца, горш, чым заўсёды. У зале было ціха, толькі пройдзе нехта на месца з новымі кнігамі, чыркне хтосьці кніжным нажом - і зноў цішыня.

На вокнах у вазонах папірус, у зашклёных шафах кнігі ў цяжкіх скураных вокладках. Добра сядзець! Перашкаджае толькі Янка: часта курыць і абавязкова цягае з сабою і яго, Берасневіча. Гэта таксама добра, у курыльным пакоі спрыяючае асяроддзе для спрэчак і "рэжуцца" часта да пены на губах.

Але зараз Янка не спрачаецца. Ён робіць з муштука папяросы гармонік і, апусціўшы вочы, рэзка кажа Берасневічу:

- Прабач, але мне хацелася б паразмаўляць з табою на... ну, словам, на непрыемную тэму. Брыдка, ведаеш, як быццам у п'яным выглядзе фунт курынага памёту з'еў, але іначай нельга.

- А што такое? - спытаў Берасневіч.

- Не падабаецца мне Сяляўка, браце.

- Сяляўка? А што ён мне можа зрабіць?

- Даверлівы ты занадта. Сам з чыстым сэрцам, дык думаеш, што і іншыя таксама. А так нельга. Трэба быць мудрым, акі змій. Прытрымаў бы ты язык. Мы-то цябе ведаем, але з слоў чалавека, павінен сам разумець, можна зрабіць такое, пра што сам чалавек і не думаў.

- Ці не Сяляўка зробіць?

- Не трэба, браце, іроніі. Ты заўважаеш, Сяляўка вельмі пасябраваў з Маркічам? А Маркіч з яго можа зрабіць усё, што хоча, а Сяляўка цябе добра ведае. Глядзі, хлопча, шкадаваць будзеш. Прыпячэ табе Маркіч такое...

- Я, аднак, не разумею, што ён можа трымаць на мяне за пазухай? I, галоўнае, за што?

- Сляпы ты. Чуеш? Сля-пы! - захваляваўся Янка.- Ад кар'ерыста, ды яшчэ няшчасна закаханага, чакаеш добрага.

- У каго "няшчасна закаханага"?

- Сам разбярыся. Павінен мець вочы, не маленькі.

- Не веру. Маркіч непрыемны чалавек, але ён не падлец, - упэўнена сказаў Уладзіслаў. - І ты мне не кажы больш пра гэта.

- Ну і дурань, - плюнуў Янка. - Скажыце, які дон-кішот палескі, "кавалье дэ мезон руж". Вось падкладуць табе свінню - будзеш тады сябе за ўласны скальп цягнуць, а скальпа ўжо не будзе. Сяляўка гэта проста нявінная мятуліца, нават нядрэнны хлопец, а Маркіч - гэта воўк добры. Ён адзіны закон прызнае - закон доўбні і клыка. У яго, брат, валасатыя грудзі пітэкантрапа пад гальштукам. І рукі таксама валасатыя. І жыццё ён лічыць чымсьці накшталт сваёй палюбоўніцы, якую ён можа абдымаць гэтымі рукамі заўсёды, калі захоча. Давядзецца, відаць, раскрыць у парткоме некаторым людзям вочы на гэтага чалавека.

Берасневіч задумаўся, пасля скалануў галавою:

- Не, не веру.

- Ну што ж, відаць, давядзецца мне за цябе падумаць, калі ў цябе ў галаве замест мазгоў свіная тушонка. Я разбяруся ў гэтым пытанні і, на ўсякі выпадак, падгатую сістэму абароны і зброю.

- Не трэба... І наогул, хопіць пра гэта. Я пайшоў на семінар, - трохі раззлавана сказаў Берасневіч і пайшоў.

Янка дакурыў папяросу, сплюнуў і сказаў ціха:

- Як, бач, яго... Не трэ-эба. Так я цябе і паслухаў. Так я табе і даў галаву скруціць па ўласнаму жаданню, ёлуп хвашчоўскі. Я гэтую справу разведаю.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Семінар адбываўся разам са "славянамі" ў вялізнай халоднай аўдыторыі, былой малой зале універсітэта. Рэзанансу амаль не было, нават калі гаварыў Маркевіч з яго гучным і прыгожым голасам. Але зараз Маркевіча часова замяняў старшы выкладчык Холадаў, вялікі зух і, на жаль, вялікі фармаліст. Пасля Маркевіча было неверагодна цяжка сядзець на семінарах, якія раптам сталі нуднымі, як дажджлівы панядзелак. Форма стала галоўным, слова стала галоўным, а на сэнс забыліся нават лепшыя студэнты, тым больш што Холадаў і сам не вельмі працаваў галавою, ужываючы толькі зазубранае "адсюль-дасюль". Яго і не слухалі. Да дрэннага рэзанансу ў аўдыторыі далучыўся яшчэ дрэнны голас, як быццам чалавек набіў рот кашай з малаком і зараз выпускае словы праз кашу. Лекцыі былі развясёлымі. На задніх лаўках бегалі ў руках некаторых студэнтак не аўтаручкі, а пруткі, хлопцы гулялі ў "марскі бой", азартна вышыбаючы лінейныя караблі напарніка. Той-сёй чытаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x