Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншым, калі яны бачылі водбліск гэтага агню, рабілася шчасна і трошкі сорамна за іх.

Вядома, так доўга цягнуцца не магло, але ім гераічна ўдалося пратрымацца два месяцы.

IX

У сярэдзіне мая, у парку, які прылягаў да ракі і спускаўся па адхоне амаль да самых яе хваль, адбываўся маладзёжны вечар з феерверкам. На галоўных алеях гарэлі ліхтарыкі, шумны натоўп у масках і касцюмах імкнуўся да атракцыёнаў, да танцавальнай пляцоўкі, да стадыёна.

Група з'явілася амаль цалкам. Нават Маркіч з'явіўся. Быў ён у сінім строгім гарнітуры, купіў нават маску (нейкую пачварную морду з высалапленым языком), але насіў яе ссунутай на патыліцу. Дзіўна, але прыйшоў нават стары дэкан Грушэвіч з жонкаю і дачкой. Праходзячы паўз Маркіча ў буфет, ён агледзеў яго і спытаў, дзе ў яго маска і дзе сапраўдны твар. Студэнты засмяяліся. Грушэвіча любілі: на лекцыях у яго было заўжды цікава, ён любіў у вольны час распавядаць пра свае сустрэчы з Горкім, пра тое, як яму давялося працаваць некаторы час з Леніным. Як у многіх старых людзей, была ў Грушэвіча шырокая памяркоўнасць, і ён не даваў крыўдзіць нікога са студэнтаў. Ён ды яшчэ Маркевіч, парторг універсітэта, які вёў дыямат і гістмат, былі ўлюбёнцамі ўсіх студэнтаў. Але Маркевіч не з'явіўся, ён быў вельмі хворы, казалі нават, што ледзь не памёр з тыдзень таму.

Дэкана абкружылі, спыталі пра здароўе Маркевіча. Грушэвіч спахмурнеў:

- Зараз значна лепей. Чакайце, вы ж, Берасневіч, былі там некалькі дзён таму?

- Быў. Тады было цяжка. Толькі і размовы было, што ўзяў наш букет аранжарэйнага бэзу, панюхаў і сказаў: "Напэўна, апошні раз нюхаю. А калісьці я любіў "шчасце" шукаць. Адшукаеш кветку ў пяць пялёсткаў, ясі яе потым, і так добра на сэрцы". Цяпер кажа, вам яго шукаць трэба, мы свой цяжар данеслі. Але вы, калі знойдзеце, не выпускайце з рук.

- Ну, зусім раскіснуў, дзед. Нічога. Зараз ён папраўляецца, хоць становішча яшчэ даволі цяжкае. Толькі вы яго да кастрычніка месяца наўрад ці пабачыце.

- Чаму гэта?

- Прымусілі ўзяць доўгатэрміновы адпачынак. Запусціў сябе чалавек, з пачатку вайны не адпачываў. А цела ўсё пасечана, з вамі тут і мамант праз два гады ў Кіславодск запрасіўся б. Ну вось. Будзе там недзе медуз у моры лавіць.

- А хто замест яго?

- Здаецца, Куртаносаў, - адказаў дэкан. - А лекцыі разам з семінарамі Холадаў.

- Гэта добра, - ажывіўся Маркіч.

- Ну, не так ужо і добра. Куртаносаў - чалавек сухі. Холадаў таксама, - разважліва сказаў Паўлюк. - Лепшага чалавека, ніж Маркевіч, на такі пост цяжка знайсці.

У дэкана пацяплелі вочы:

- Правільна разважаеце, хлопцы. Лепшага сапраўды цяжка знайсці. Вам з ім пашанцавала. Ведаеце, што ён вам, Берасневіч, сказаў?

- А што? - Берасневіч ажывіўся, усе паглядзелі на яго з зайздрасцю, як заўсёды, калі Маркевіч звяртаў на каго-небудзь увагу. - Вельмі ён бедкаўся перад крызісам, што пакідае жыццё і універсітэт так заўчасна: "Як яны там будуць? Я ж яшчэ, каму трэба, многім не дапамог, каго трэба не пагнаў!.." Даў парады, і тую, што ён даваў вам, я вам скажу. Ён сказаў, каб вы трошкі ўтаймавалі ваш халерычны тэмперамент, а то будзе вам бяда. Трэба быць больш вытрыманым. Я, кажа, ведаю, што нічога ў гэтым дрэннага няма, а хто-небудзь малазнаёмы можа і азліцца. Што будзе з хлопцам?

- Перадайце яму маё дзякуй за парады, - расчулена сказаў Берасневіч. - Пастараюся стрымлівацца. І яшчэ перадайце ад нас усіх, каб хутчэй папраўляўся і прыязджаў. Нам без яго будзе вельмі сумна.

Дэкан пайшоў, і група рушыла па галоўнай алеі, дзе смяяліся, пішчалі, інтрыгавалі, клікалі за сабою і заляцаліся маскі. Мора ўбораў, святло, смех, лятучыя стужкі серпантыну, але Алёнка і Берасневіч чамусьці адчувалі сябе чужымі сярод натоўпу. Ён глядзеў на Алёнку і думаў, што гэта - цуд. Тоненькая, у прыгожай белай сукенцы. Адкрытая шыя, маленькія туфлікі, рука, якая так зручна ўляглася ў яго вялікую руку (адны толькі рукі свае і лічыў прыгожымі Берасневіч).

Полымя паліла іх яшчэ мацней, яны ўжо не здольныя былі ні пра што думаць.

І яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх. Сцяжынка, над якою спляліся хмызы і дрэвы, вяла ўніз, да ракі, была цёмная і падобная на тунель. Весела было імчаць па ёй уніз, да ракі, між бэзавых галін, якія пахнулі так соладка і вільготна, што круцілася галава. Хутчэй, хутчэй да ракі, якая блішчыць срэбнай луской.

Сцежка завярнула ўбок і знікла. Яны спыніліся.

І раптам за спіною ў іх быццам выбухнула бомба, і сотні рознакаляровых змей шуганулі ў паветра, заквітнелі зоркамі, заззялі ялінкавымі шарыкамі. Закруціліся агністыя колы, глыбокімі рознакаляровымі ценямі засяліўся сад. Цені ад дрэў узнікалі то з аднаго, то з другога боку; нараджалася і зноў памірала ў самых глухіх кутках саду цемра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x