Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - У снягах драмае вясна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У снягах драмае вясна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У снягах драмае вясна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

У снягах драмае вясна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У снягах драмае вясна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Зямля, мае дарагія і пакуль што неасвечаныя юныя сябры, круглая. Так-так, круглая.

І тут жа тонкім галаском вядомай курсавой падлізніцы Марыі Капасевіч падхапіў:

- Як-як? Я не паспела запісаць... О, якая новая, якая арыгінальная думка!!!

Пасля ўсмешка знікла з яго вачэй, і ён сказаў цвёрда:

- Я не збіраюся захапляцца сцвярджэннямі, што зямля круглая. Я звычайна захапляюся ў такіх выпадках Капернікам, а не Пірагоўскім. А на лекцыях некаторых таварышоў лічу непатрэбным сядзець. Я сюды вучыцца прыехаў, узяць усё, а не ў бірулькі гуляць. Сяджу і буду сядзець на лекцыях Маркевіча, Маслава, Грушэвіча, Капержынскага, Назароўскага, Бялевіча, але да Івана Пірагоўскага не пайду... І наогул, чаго ты ўмешваешся ў мае справы?

- А як жа ж. Патрэбна будзе - ва ўсё ўмяшаюся. Я ведаў, ведаў (палец Маркіча, падобны на жоўты аловак, качаўся ў паветры, торкаў у бок Берасневіча), ты такі строіш з сябе надчалавека.

- Ты хаця чытаў Ніцшэ?

- Не чытаў. І ганаруся гэтым.

- Дарэмна, невуцтвам ганарыцца не рэкамендуецца. Раю табе прачытаць. Як жа ты фашызм будзеш ведаць без гэтай кнігі?

- Цікавыя ты кнігі раіш чытаць.

- Цьху, - толькі і плюнуў Берасневіч. - Ну і не чытай нічога, ну і слухай сабе сцверджанні Івана Пірагоўскага. І будзе якраз так, як у студэнцкай песні:

"А наша зямля форму круглую мее,
А кожны студэнт у Івана дурнее".

VIII

Адхон пад ракою пакрыўся мяккай, як дзіцячыя валосікі, травою. За спіною былі дрэвы паркаў, перад вачыма - вялікая рака і блакітная далячынь Зарэчча.

Алёнка, ужо ў летняй сукенцы, сядзела на траве, абхапіла калені тонкімі рукамі. Берасневіч ляжаў поруч на спіне і глядзеў, як лёгкія аблокі плылі некуды над зямлёй. Блакіт, бязмежны блакіт!

І ў вачах Алёнкі быў такі самы блакіт, як у гэтым небе, як на шырокай рацэ, па якой плыў вялізны плыт.

Жэнька, які прыйшоў з імі, некуды знік, а ім было добра. І каб было яшчэ лепей, Берасневіч павярнуўся на бок і сказаў:

- Плыт ідзе. Алёнка, ты б жадала зараз паплысці на ім?

- Адной?

- Не, з Жэнькам, са мною... з сяброўкамі.

- Мгм. А куды?

- Ну, далёка-далёка... да сiняга мора.

Уладзіслаў закусіў былку.

- Ты яшчэ не ведаеш, як гэта добра.

- Чаму не ведаю, - адказала Алёнка. - Гэта добра. Уначы спалохі над ракою. Цішыня... Вада вільгаццю, тванню пахне... каза дзікая п'е ваду.

- А я налавіў рыбы, а мы яе варым. Агеньчык на цаглінах ліжа бок чыгунка.

- І будан, абавязкова каб будан. Ведаеш, вялым лісцем пахне. Добра...

Вочы іхнія блішчаць, яны заваражылі самі сябе магчымасцю шчасця, у якім яшчэ не могуць прызнацца.

Жэнька непрыкметна падышоў хмызамі, яму няёмка перашкаджаць, але стрымацца ён таксама не можа і кажа ў тон ім:

- Уладзь лекцыі табе чытае...

Яны здрыгануліся, а Жэнька працягвае:

- Доўгія лекцыі, энцыклапедычныя. Пра глебы Беларусі, пра яе жывёльны свет. Табе гэта нудна, бо ты па натуры касмапаліт. Будуць пінскія балаты... Пасля ён цябе ўласнымі вершамі будзе душыць да непрытомнасці і будзе патрабаваць справядлівай крытыкі, - гэта значыць, бессаромных пахвал. Астабрыдне гэта табе, скінеш ты касцюм пастаральнай пастушкі і ўцячэш ад яго на баль, туды, дзе музыка, густ, прыгажосць, весялосць - і ўсе твой талент хваляць.

Берасневіч раптам бачыць, як на Алёнчыных вачах накіпаюць слёзы. Яна амаль крычыць:

- Не смей! - І потым да Берасневіча: - Уладзік, не слухай, гэта ён наўмысна. Я зусім не такая... ну, можа, часам і такая, але я не хачу быць такой.

Ён i не слухае. Ён пакрыўдзiўся не за сябе, а за яе.

- Вось што, уявіць сабе шмат чаго можна. Ну, напрыклад, цераз дваццаць год я прыехаў да цябе ў госці. Ляжу, і ў суседнім пакоі, чую, ты размаўляеш з жонкаю, той самай Валяй, якая табе падабалася. Ты хочаш мяне добра пачаставаць, а яна кажа: "Ат, не хворы. Няма чаго па гасцях ездзіць. Будзе селядзец, бульба, яблыка парэжу на дваццаць кавалкаў і раскладу па вазе, каб больш здавалася".

Усе засмяяліся. Але раптам Жэнька сказаў сумна:

- Ты добра ведаеш, я да Валі вельмі абыякавы.

- То-то ж бо.

З гэтага дня Берасневіч і Алёнка зразумелі, што цягнуцца адзін да аднаго, але нейкім праўдзівым інстынктам, неўсвядомленым разуменнем бераглі гэтую цягу, не дазвалялі ёй перадчасна расплюхацца, бераглі адзін аднаго, дрыжэлі над тым, каб не выявіць пачуцця. А яно ад гэтага палала мацней і мацней. Яны гарэлі гэтым прыхаваным полымем, яго можна было заўважыць у іхніх жэстах, на вуснах, у тым, як яны імкнуліся пераглянуцца, дакрануцца да якой-небудзь рэчы, што належала іншаму, нават у тым, як яна брала ў скверы на рукі чужых дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У снягах драмае вясна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У снягах драмае вясна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вясна ўвосень
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «У снягах драмае вясна»

Обсуждение, отзывы о книге «У снягах драмае вясна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x